![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Раздзел ІV. Аналіз музычных форм
Тэма 1. Агульныя і спецыяльныя пытанні аналізу музычнай формы
1.1. Асноўныя музычна-тэарэтычныя паняцці Музычны твор як прадмет аналізу; мэты і метады музычнага аналізу. Музычны стыль: азначэнне, кампаненты, тыпы (індывідуальна-аўтарскі, жанравы, нацыянальны, гістарычны стылі). Асноўныя гістарычныя стылі еўрапейскай прафесійнай музыкі X–XX стст. Суадносіны паняццяў «стыль» і «тэхніка кампазіцыі» ў музыцы ХХ ст. Музычная мова як галоўны сродак індывідуальнасці кампазітарскага стылю. Элементы музычнай мовы. Музычны жанр: азначэнне, сутнасць паняцця. Прынцыпы жанравай класіфікацыі. Жанр як сродак мастацкага абагульнення.
1.2. Музычная форма ў шырокім і вузкім значэннях Узаемадзеянне паняццяў «форма» і «змест». Музычны змест, музычны вобраз, музычная інтанацыя: азначэнне, тыпы, суадносіны паняццяў. Тыпы аналізу музычнай формы, методыка аналізу музычнага твора, формы-схемы інструментальных, вакальна-інструментальных музычных твораў, опернай і балетнай сцэны. Тэма 2. Класіфікацыя музычных форм. Простыя музычныя формы
2.1. Простыя формы ў інструментальнай і вакальнай музыцы Перыяд як форма выкладання музычнай думкі. Тыпы перыяду па маштабах, структуры, тэматызму, танальна-гарманічным плане. Паняцці тэмы, тэматычных матэрыялу, рэльефу і фону. Двухчасткавая і трохчасткавая формы: тыпы і сфера ўжывання. Простыя формы ў вакальнай музыцы: куплетная, куплетна-варыяцыйная, куплетна-варыянтная; скразныя вакальныя формы. 2.2. Функцыі частак, тыпы выкладання, прынцыпы развіцця ў музычнай форме Агульныя функцыі частак музычнай формы: выкладанне, развіццё, рэпрыза, уступ, кода, звязка, прэдыкт. Тыпы музычнага выкладання, іх тэматычная, танальна-гарманічная і структурная характарыстыка, сувязь з функцыямі частак музычнай формы. Прынцыпы развіцця ў музыцы, роля паўторнасці і кантрасту ў музычнай форме. Тыпы кантрасту.
Тэма 3. Складаныя музычныя формы
3.1. Складаная трохчасткавая форма ў інструментальнай і вакальнай музыцы Азначэнне складаных форм, іх адметныя рысы. Прырода складанай двухчасткавай і трохчасткавай форм. Складаная трохчасткавая форма з трыа і з эпізодам у якасці сярэдняй часткі. Пабудова частак, вобразна-тэматычныя суадносіны, танальныя планы. Наяўнасць уступу, звязак, коды. Сфера ўжывання складанай двух- і трохчасткавай формы як самастойнага твора і як часткі цыклічных форм.
3.2. Форма ронда Ронда як жанр і як форма. Тыпы ронда ў інструментальнай і вакальнай музыцы. Ронда французскіх клавесіністаў і Ф. Э. Баха. «Простае ронда» і ронда-саната ў венскіх класікаў. Ронда ў музыцы кампазітараў-рамантыкаў і рускае вакальнае ронда. Ронда ў музыцы ХХ ст. Полірэфрэннае ронда і ронда-сюіта. Рандальны прынцып у музычным формаўтварэнні.
3.3. Форма варыяцый Азначэнне, класіфікацыя, прынцыпы развіцця, сфера ўжывання варыяцый. Паходжанне варыяцыйных форм з народных песенных, танцавальных жанраў. Старадаўнія варыяцыі ў жанрах інструментальнай музыкі (пасакалья, чакона). Венскія класічныя інструментальныя варыяцыі. Варыяцыі на soprano ostinato («глінкаўскія варыяцыі») у вакальнай музыцы. Свабодныя варыяцыі ў творчасці кампазітараў-рамантыкаў, музыцы ХХ ст. Двайныя варыяцыі. Варыяцыйная форма і варыяцыйнасць як метад развіцця.
3.4. Прамежкавыя формы Прамежкавыя формы паміж простымі і складанымі: азначэнне, пабудова, сфера ўжывання. Канцэнтрычная форма. Трохчасткавыя формы з паўторам частак – простыя і складаныя: трох-пяцічасткавая і двайная (радзей – трайная) трохчасткавая, іх азначэнне, пабудова.
Тэма 4. Санатная форма і яе разнавіднасці
4.1. Санатная форма венскіх класікаў: экспазіцыя, распрацоўка, рэпрыза Санатная форма як адзін з вышэйшых тыпаў гамафоннай структуры. Яе сутнасць, прынцыпы развіцця, выразныя магчымасці. Асноўныя раздзелы санатнай формы як этапы актыўнага працэсу скразнога развіцця: экспазіцыя, распрацоўка, рэпрыза. Паняцці «партыя» і «тэма». Будова экспазіцыі на аснове танальнага, тэматычнага, вобразнага кантрасту. Структура, танальны план, тэматычны змест і функцыі партый экспазіцыі. Распрацоўка – раздзел актыўнага развіцця тэматычнага матэрыялу экспазіцыі. Прынцыпы развіцця, структура распрацоўкі, танальна-гарманічны план. Рэпрыза санатнай формы як вынік папярэдняга тэматычнага і танальна-гарманічнага развіцця. Танальнае адзінства рэпрызы: узнікненне новых адносін паміж галоўнымі тэмамі. Тыпы рэпрыз санатнай формы. Уступ і кода; віды коды.
4.2. Разнавіднасці санатнай формы Характэрныя рысы санатнай формы без распрацоўкі. Яе выкарыстанне ў павольных частках санатна-сімфанічнага цыкла і ўверцюрах. Санатная форма з эпізодам замест распрацоўкі ў фіналах санатна-сімфанічнага цыкла і праграмных сімфанічных творах. Санатная форма з падвойнай экспазіцыяй у інструментальных канцэртах венскіх класікаў.
Тэма 5. Цыклічныя формы
5.1. Цыклічныя формы ў інструментальнай музыцы: сюіта, санатна-сімфанічны цыкл Характэрныя рысы цыклічных форм. Тыпы сюіт. Старадаўняя танцавальная сюіта эпохі барока, яе пабудова, паслядоўнасць частак, жанравае, танальнае і структурнае адзінства. Новая сюіта эпохі рамантызму: праграмнасць, кантраснасць як асноўныя прынцыпы. Санатна-сімфанічны цыкл эпохі класіцызму: колькасць і структура частак, танальнае і драматургічнае адзінства цыкла пры кантраснасці і закончанасці частак. Сфера прымянення санатна-сімфанічнага цыкла.
5.2. Цыклічныя формы ў вакальнай і вакальна-сімфанічнай музыцы: вакальны цыкл, кантатна-аратарыяльныя формы і жанры Асаблівасці цыклічных форм у камернай вакальнай музыцы. Азначэнне формы вакальнага цыкла, яго гістарычныя тыпы і прынцыпы пабудовы. Кантата і араторыя – буйныя цыклічныя вакальна-інструментальныя творы. Змест, тыповыя сюжэты, формы частак, склад выканаўцаў. Гісторыя развіцця жанраў. Блізкасць іх да жанраў царкоўнай музыкі: месы, рэквіема, літургіі, усяночнага дбання.
5.3. Музычна-тэатральныя формы і жанры Опера, аперэта, вадэвіль, мюзікл, балет – тыпы музычна-сцэнічных сінтэтычных жанраў. Опера як адзін з найбольш складаных музычна-тэатральных жанраў. Гістарычныя, жанрава-кампазіцыйныя, драматургічныя тыпы оперы. Буйныя раздзелы оперы: уверцюра, пралог, акты, карціны, сцэны, эпілог, фінал. Ужыванне ў іх пабудове простых і складаных вакальных і інструментальных форм. Агульныя заканамернасці драмы ў оперы. Элементы опернага спектакля: рэчытатыў, сольны нумар (арыя, арыета, арыёза, каваціна, маналог), ансамбль, хор, аркестравы эпізод (уступ, уверцюра, антракт і інш.).
Тэма 6. Сродкі музычнай выразнасці
6.1. Мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонія, фактура: азначэнне, індывідуальныя рысы Мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонія, фактура як галоўныя элементы музычнай мовы. Вобразна-выразныя магчымасці музычных элементаў. Мелодыя: пабудова гукавышыннай лініі, выразныя магчымасці меладычных інтанацый, асноўныя тыпы меладычнага руху, месцазнаходжанне кульмінацыі. Рытм: рытмічны малюнак, тыпы рытмічных абаротаў, рытмаформулы і іх жанравыя асаблівасці. Метр: тыпы метрычнай арганізацыі, метрычны матыў у яго адносінах з тактам, метр вышэйшага парадку. Лад як сродак музычнай выразнасці: ладавыя каларыт і дынамізм. Суадносіны паняццяў ладу і танальнасці. Гармонія: яе функцыянальныя, фанічныя, формаўтваральныя якасці. Фактура як аб’ядноўваючы фактар узаемадзеяння музычных сродкаў: яе тыпы, функцыі галасоў, спосабы фактурнага развіцця.
6.2. Тэмбр, рэгістр, дыяпазон, тэмп, агогіка, дынаміка, артыкуляцыя: азначэнне, індывідуальныя рысы Тэмбр, рэгістр, дыяпазон, тэмп, агогіка, дынаміка і артыкуляцыя як дадатковыя сродкі музычнай выразнасці. Узаемадзеянне тэмбру, рэгістра, дыяпазону і роля іх у інструментальнай і вакальнай музыцы. Суадносіны паняццяў «тэмп» і «агогіка» ў музычнай форме. Значэнні паняцця «дынаміка» ў музычным мастацтве. Артыкуляцыя як галоўны сродак выканальніцкага майстэрства.
|