Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Народнага мастацтва, каб выпрацаваць та-
к у ю дасканаласць формаў і дэкору, як, скажам, у разьбе, кераміцы, ткацтве, вы- шыўцы. Таму ў мастацтве выцінанак шмат выпадковых матываў, чужых уплываў, пе- раймапьніцтва; побач з дасканалымі, тра- дыцыйнага стылю ўзорамі нямала і звычай- най самадзейнасці. Выцінанкі маюць старажытную гісторыю, звязаную з вынаходствам паперы ў стара- жытным Кітаі. У познім сярэднявеччы праз Персію і Турцыю яны трапляюць у Еўропу і ў 18—19 стагоддзях былі ўжо пашыраны амаль па ўсёй яе тэрыторыі. Адна з разна- віднасцяў — сілуэты — была надта папуля- рная ў дваранскім і гарадскім асяроддзі55, імі займаліся многія вядомыя мастакі56. Вы- разаныя з чорнай паперы сілуэтныя партрэ- ты, фігуры людзей і нават цэлыя сюжэтныя кампазіцыі аздаблялі сядзібныя інтэр'еры, дамскія альбомы, выкарыстоўваліся як па- дарункі. Аднак народныя выцінанкі аналогій з сілу- этамі не выяўляюць і маюць іншае пахо- джанне. Іх узнікненне і бытаванне абумоў- лены двума асноўнымі фактарамі: пашы- рэннем у народным побыце паперы і зменамі ў характары інтэр'ера жылпя бе- ларусаў (як і іншых суседніх народаў). Ужо ў канцы 19 ст. курныя хаты былі амаль усю- ды выцеснены «чыстымі», што дало магчы- масць іх аздобіць, надаць больш прывабны выгляд. Інтэр'ер народнага жылля запоўнілі мастацкія тканіны, вышыўка, карункапля- ценне, узбагаціліся формы і дэкор драўля- ных і керамічных вырабаў, з'явіўся роспіс Па дрэве, шкле, палатне. Такое прыкмет- нае ажыўленне народнай мастацкай твор- часці актывізавала не толькі развіццё тра- дыцыйных, але і пошукі новых сродкаў аздаблення, засваенне калісьці маладасту- пных матэрыялаў. Прамысловая вытвор- часць паперы зрабіпа яе адносна таннай і даступнай, і народныя майстры не маглі не ацаніць па-свойму цікавы, лёгкі ў апрацоў- цы, з уласнымі характэрнымі асаблівасцямі матэрыяп. Карункі з белай, чорнай ці каля- ровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, па- ліцы для посуду і абразоў, выконваючы тую ж дэкаратыўную ролю, што і посцілкі, ручнікі, распісныя куфры, саламяныя па- вукі. «У добрай гаспадыні нават каля печкі былі выразаныя фіранкі», — казалі ў нека- торых вёсках Панямоння. Аднак нетрывалы матэрыял і лёгкасць выканання выцінанак абумовілі адпаведныя адносіны да іх. Папяровыя ўзоры не збера- галі, як, напрыклад, арнаментаваныя ручні- кі, што перадаваліся з пакалення ў пакален- не. Перад святамі, звычайна да Вялікадня, калі мылі, чысцілі, бялілі жыллё, старыя вы- цінанкі мянялі на новыя, бо за год яны пас- пявалі набыць непрывабны выгляд. Захоў- ваць жа іх з практычнага пункту гледжання
|