![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Вопрос 51. Слова і вобраз. Моўныя сродкі вобразнасці
Слова - форма выражэння паняцця, якое з'яўляецца адлюстраваннем рэчаіснасці. Вобраз - аднаўленне творцамужо адлюстраванай і асэнсаванай з'явы з дапамогай тых або іншых матэрыяльных сродкаў і знакаў. У мастацкіх вобразах аднаўляюцца тыповыя з'явы, але яны абавязкова насычаны індывідуальнымі рысамі для адметнасці. Матэрыяльньм носьбітам вобразнасці з'яўляецца маўленне. Адна з асноўных крыніц вобразнасці - мнагазначнасць слова. Але вобразнасць можа дасягацца выразнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, падборам выяўленчых дэталяў. Слова з цягам часу можа набываць новае значэнне, або новае адценне экспрэсіі, гэта і ёсць мнагазнасць. З мнагазначнасцю звязана выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, словы і славазлучэнні у пераносным значэнні называюцца ТРОПАМІ. МЕТАФАРА - перанос назвы аднаго прадмета на другі на аснове падабенства прыкмет (люстра азёр квітнее, мароз кусаецца). ЭПІТЭТ – троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная рыса, якасць (шэры воўк, грозныя дні). МЕТАФАРЫЧНЫ эпітэт (злая бура, калючы снег, сівыя аблокі). ПАРАЎНАННЕ - троп, заснаваны на якасці прадметаў па іх падабенству, калі называецца кожны з прадметаў (высокі, як дастаць рукой). МЕТАНІМІЯ - троп, заснаваны на сумежнасді паняццяў (школа, вуліца, двор - у якасці групы асоб, медзь - у якасці духавых інструментаў). СІНЕКДАХА - перанос, заснаваны на колькасных суадносінах з'яў. ГІПЕРБАЛА - вобраз, выраз, які пераблытвае якасць ці значэнне апісанага. ЛІТОТА - выраз, які змяншае памеры, сілу значэння (ростам з вераб'я, мора па калена). ПЕРЫФРАЗ - славазлучэнне, сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання з'явы, прадмета дзеяння (сядзець на чамаданах, капронавая смерць, празрысты холад). ЭЎФІМІЗМ - замена непрыстойнага слова або выраза іншым (п'яны - у нецвярозым выглядзе). ДАФІНІЗМ - процілеглы прыем. ПАРАНАМАЗІЯ - троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў (прыём для загалоўкаў: выбары без.... фермы і фірмы). КАЛАМБУР - троп, заснаваны на гульні гукавога складу слова і яго значэнняў (ліхтар не спатрэбіцца, будзеш свяціць уласным ліхтаром). АНТЫТЭЗА - супрацьпастаўленне процілеглых паняццяў. Надае экспрэсіўную афарбоўку загалоўкам: (Блізка далекае). АКСЮМАРАН - спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі (бяссэнсіца думкі, сумныя радасці). АЛАГІЗМ - троп, пабудаваны на эбліжэнні слоу звычайна несумяшчальных па лексічнаму значэнню (пасля дожджыка у чацвер). ІРОНІЯ - выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым эначэннем у адносінах да адмоўнага предмета, асобы. АСТЭІЗМ - пахвала ў форме ганьбавання. АНТЫФРАЗЫ - словазлучэнні, за якімі замацавалася іранічная афарбоўка.
|