Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.






У 1870 – 80-я гг. галоўная форма пратэсту рабочыхстачка або забастоўка – калектыўныя спыненні працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы.

Найбольш актыўна ў рабочым руху ўдзельнічалі чыгуначнікі. Рабочы рух у гэты перыяд меў абарончы характар.

Адбыліся хваляванні рабочых – землякопаў на будаўніцтве Лібава – Роменскай чыгункі ў Мінскі павеце, на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці.

З мэтай матэрыяльнай падтрымкі стачачнікаў у слясарных майстэрнях Мінска ў 1885 – 1887 гг. была створана першая ў Беларусі стачачная каса. Яна ўяўляла сабой зародак прафесійных саюзаў, якія рабочым было забаронена ствараць. Стачачная каса была першапачатковай формай аб’яднання рабочых.

Рабочы рух стаў масавым з другой паловы 1890-х гадоў, калі сацыял – дэмакраты перайшлі да масавай агітацыі. Абсалютную большасць іх правялі рабочыя рамеснай і дробна-капіталістычнай гарадской прамысловасці. Барацьба насіла наступальны характар і заканчвалася саступкамі прадпрымальнікаў. Перамогам садзейнічаў і прамысловы ўздым.

Толькі ў 90-х гг. назіраецца ўздым стачачнай барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсё большую арганізаванасць і ў канцы XIX ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму. Марксістамі называлі сябе прыхільніка сацыял – дэмакратыі.

Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі звязана здзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утварылася ў 1882 г.) і асабліва пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

У процівагу народнікам марксісты даказвалі, што Расія развіваецца па капіталістычнаму шляху. Гістарычная місія пралетарыяту, па К.Марксу, -- ажыццяўленне сацыялістычнай рэвалюцыі.

Прыблізна з сярэдзіны 90-х гг. сацыял-дэмакраты пачынаюць наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. у Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ў Мінску ўзначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых дробна-капіталістычнай і рамеснай вытворчасці..

Другая група пад кіраўніцтвам Станіслава Трусевіча (уваходзілі Вацлаў Сяліцкі, Яўген Спонці, Аляксандр Крэмер) прыйшла да высновы аб неабходнасці злучэння дзейнасці сацыял – дэмакратаў з рабочым рухам. вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. Яны разгарнулі масавую агітацыю сярод рабочых на аснове блізкіх і жыццёва важных для іх пытанняў.

Па найбольш важных для працоўных пытаннях віленскі сацыял – дэмакрат А.Крэмер у 1893 г. выдаў брашуру, у якой тлумачылася неабходнасць пераходу сацыял – дэмакратаў ад прапаганды марксізму ў вельмі вузкім коле перадавых рабочых да масавай агітацыі. З такім пераходам звязвалася магчымасць усталявання кіраўніцтва сацыял – дэмакратаў у рабочым руху.

У якасці першачарговай ставілася задача эканамічнай агітацыі – тлумачэнне рабочым неабходнасці іх аб’яднання для правядзення забастовак з мэтай паляпшэння свайго эканамічнага становішча.

Пазней сацыял – дэмакраты павінны былі перайсці да сацыялістычнай агітацыі.

У 1894 – 1898 гг. да масавай эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял – дэмакраты Вільні, Мінска, Смаргоні, Ашмянаў. Віцебска, Брэста. Гомеля, Гродна, Піснка.

У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г. стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

Праграма РСЛ прадугледжвала звяржэнне царызму і заваяванне канстытуцыі ў Расіі ў адзінстве з расійскім пралетарыятам, а на далейшых этапах — барацьбу за сацыялістычны лад. З'езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай (самастойнай) арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю. Нацыянальнае пытанне ў праграме РСЛ не закраналася. у пачатку 1897 г. амаль усе кіраўнікі РСЛ, у тым ліку С. Трусевіч, былі арыштаваны і пасля турэмнага зняволення адпраўлены ў ссылку.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партия (ППС).

У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый, што праходзіў у Вільні, утварыўся Бунд (у перакладзе – саюз) -- Усе агульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Яны адносіліся да эканамістаў (за паляпшэнне эканамічнага становішча).

Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі народнікі Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, К.Брэшка-Брэійкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях, але схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем. Праграма партыі была выкладзена ў брашуры “Свабода”, якая была выдадзена вясной 1900 г ва ўласнай падпольнай друкарні. Апора партыі – пралетарыят і дэмакратычная інтэлігенцыя. Бліжэйшая мэта – звяржэнне самадзяржаўя і заваяванне палітычнай свабоды (канстытуцыі). Канечная мэта – пабудова сацыялізму. Для тэрарыстычнай дзейнасці планавалася стварыць Баявую арганізацыю.

РППВР была ліквідавана вясной 1900 г. К.Брэшка – Брашкоўскай і Р.Гершуні ўдалося выехаць за мяжу і прыняць актыўны ўдзел у стварэнні Партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў (ПСР) і яе Баявой арганізацыі.

ў другой палове 90х гг. у Расіі ствараюцца буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднальнага працэсу стаў створаны У.I.Леніным у 1895 г. пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа».

1 і 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанн прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыя-лдэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Пасля з’езду мясцовыя сацыял – дэмакратычныя камітэты ў Расіі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзін камітэт РСДРП — у Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда. Пасля гэтага ў Беларусі не засталося іншых уплывовых рабочых арганізацый, акрамя бундаўскіх. Толькі ў Гродне значная частка рабочых знаходзілася пад уплывам Рабочага камітэта ППС.

Фактычна на пераломе XIX — XX стст. кіраўніком рабочага руху ў Беларусі стаў Бунд.

Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета «Искра». якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся II з'езд РСДРП, Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную іскраўцамі. У праграме абвяшчалася канчатковая мэта — пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачам партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Адбыўся раскол РСДРП. З гэтага часу рэвалюцыйн ую частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку — меншавікамі.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучыліся члены разгромленай РППВР, адзіны існуючы цэнтр якой заставаўся ў Мінску. Эсэры выступілі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Кааперацыядобраахвотнае аб’яднанне асобных вытворцаў з мэтай сумеснага вядзення гаспадаркі. Яна мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў мінскі рэвалюцыянер Р. Гершуні.

У 1902—1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўтварыліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Вільні, Беластоку, Смаленску і іншых гарадах заходніх губерняў. У 1904 г. яны аб'ядналіся ў Паўночна-Заходнюю арганізацыю ПСР.

Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. На рубяжы XIX—XX стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. Яшчэ ў канцы 90-х гг. XIX ст. сярод мінскіх навучэнцаў браты I. і А. Луцкевічы арганізавалі гурток, які меў на мэце вывучэнне Беларусі. Калі ў 1902 г. браты Луцкевічы пераехалі вучыцца ў Пецярбург, яны стварылі там легальны студэнцкі «Гурток беларускай народнай асветы», які працягваў пачатую ў Мінску дзейнасць.

У 1903-1904 гг. Пецярбургскі гурток выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны «Вязанка». а таксама зборнікі “ Калядная пісанка» і «Велікодная пісанка» (апошнія два — нелегальна).

Разам з тым у канцы 1902 - пачатку 1903 г. рабіліся спробы арганізацыі першай нацыянальнай рэвалюцыйнай партыі і выдання яе органа - газеты «Свабода».

У канцы 1902 — пачатку 1903 г. з нацыянальна - культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі К. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі.Амаль усе яны паходзілі з каталіцкай беларускай шляхты.

У снежні 1903 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў ад гурткоў, на якім была ўтворана Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ) і зацверджана яе праграма.

На сваім I з'ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе «Сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа». Тэарэтычныя погляды членаў БРГ спалучалі ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму і народніцтва.

БРГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію.

Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). БСГ узаемадзейнічала з ЛСДП, ПСР, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.01 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал