Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Умовы і мэты дзейнасці «Нашай нівы».
Першачарговую і галоўную сваю задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за ўсебаковае нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, за прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з’яўляецца ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя абуджалася, фармавалася і згуртоўвалася менавіта вакол «Нашай нівы». Змаганне за права нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў. Афіцыйнай палітыцы расколу беларускага народа па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў», асімілятарскай дзейнасці расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак «Наша ніва» супрацьпастаўляла прапаганду нацыянальнай свядомасці і ідэі еднасці ўсіх беларусаў — і праваслаўных, і католікаў. Гэта была галоўная тэма газеты. Зыходныя прынцыпы «Нашай нівы» па нацыянальна-рэлігійных пытаннях сфармуляваў Антон Луцкевіч (Навіна). Поспехі нацыянальна-культурнага адраджэння. Расійскія ўлады забаранілі выпісваць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Віленскай вучэбнай акругі, усім святарам, паштовым служачым, ваенным і паліцэйскім чынам, валасным праўленням. Аўтарская грамада «Нашай нівы» ў цэлым у той час налічвала 427 чалавек — карэспандэнтаў, паэтаў, празаікаў. Гэта былі кадры новай народнай інтэлігенцыі, якія выраслі разам з «Нашай нівай» і дзякуючы ёй. Усе яны пісалі ў газету бясплатна. Найбольш карэспандэнтаў у «Нашай ніве» было ў Віленскай губ. (122 населеныя пункты), найменш — у Віцебскай (у 9 месцах). Пачынаючы з 1910 г., «Наша ніва» выдавала вельмі папулярны «Беларускі каляндар», адрасаваны сялянам. Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» быў пераўтвораны ў самастойны часопіс «Саха». Спачатку ён выдаваўся ў Вільні, а са снежня 1913 г.— у Мінску. Адначасова ў Мінску з'явіўся яшчэ адзін парастак «Нашай нівы» — літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка». Рэдактарам яго была А. Пашкевіч (Цётка). Вясною 1912 г. пецярбургская суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» пачала выдаваць «тоўсты» літаратурны і грамадска-палітычны альманах (часопіс) «Маладая Беларусь», прызначаны для інтэлігенцыі. у 1907—1914 гг. дзейнічалі беларускія выдавецтвы «Наша хата», «А. Грыневіч», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін». Значэнне «Нашай нівы». «Наша ніва» адыграла выключную ролю ў -- нацыянальным абуджэнні беларусаў, -- у распаўсюджанні нацыянальнай свядомасці, --у згуртаванні і выхаванні беларускай інтэлігенцыі, --у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго раўнапраўнасці з іншымі народамі. -- ў развіцці беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, -- прапагандзе і станаўленні беларускага нацыянальнага мастацтва, якое менавіта ў гэты час з яе дапамогай ператваралася з аматарскага ў прафесійнае. Дзякуючы намаганням I. Луцкевіча пры рэдакцыі газеты ствараўся Беларускі нацыянальны музей. У 1907 — 1915 гг. «Наша ніва» з'яўлялася цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, які быў па характары сялянскім, народніцкім. Найбольш актыўнай яго сілай з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая па паходжанні інтэлігенцыя. Пад уплывам «Нашай нівы» да яго далучаліся асобныя святары-католікі, якія пачалі ўжываць беларускую мову ў сваёй канфесійнай дзейнасці. У сувязі з гэтым ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была адна нацыянальна-дэмакратычная партыя — Беларуская сацыялістычная Грамада, а з лета 1907 г. да лета 1915 г. — адна, заснаваная ёю, легальная газета «Наша ніва».
У 1906 г. у першым легальным беларускім выдавецтве “ Загляне сонца і ў наша ваконца” ў Пецярбургу былі выпушчаны “ Беларускі лемантар, або першая навука чытання ” Каруся Каганца і “ Першае чытанне для дзетак беларусаў ” Цёткі. За выданне зборнікаў вершаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Багушэвіча і “Жалейка” Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку распачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва.
|