Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дэпутаты ад Беларусі ў ІІ Дзяржаўнай думе.






Выбары ў ІІ Дзяржаўную думу адбыліся ў канцы 1906 – пачатку 1907 г.

З-за таго, што назіраўся спад рэвалюцыйнай барацьбы, усе партыі прынялі ўдзел у выбарах. Левыя партыі заключылі пагадненне аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. Левы блок (саюз) на выбарах у Мінску атрымаў перамогу.

Чарнасоценцы і акцябрысты беларускіх і іншых заходніх губерніяў аб’ядналіся ў “Русский окраинный союз» (РОС). Яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Яны заклікалі яўрэяў і палякаў аб’явіць “замежнымі грамадзянамі” і не дапусціць да ўдзелу ў выбарах. Дамагаліся прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямель, якія перавышалі земскі цэнз (250 дзесяцін) і перадачы іх “рускім земляробчым праваслаўным элементам”.

У выніку РОС правёў у Думу 15 дэпутатаў ад Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерніяў (з Мінскай – усе 9 дэпутатаў).

Аўтанамісты – польска – беларускія памешчыкі і ксяндзы агітавалі за выбары Думу палякаў. Крытыкавалі ўрад за яго нацыянальнае і рэлігійнае пытанне. Выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, за шырокае самакіраванне. Атрымалі 11 месцаў у Думе (з Віленскай – усе 7 месц).

Кадэты – 2 месца.

Астатнія 8 дэпутатаў – беспартыйныя.

Левыя пацярпелі поўнае паражэнне.

У цэлым па краіне левыя выігралі.

Галоўным у ІІ Думе было зноў аграрнае пытанне.

Трудавікі і эсэры па-ранейшаму выступалі за перадачу ўсей зямлі ва ўласнасць народу і размеркаванне яе па працоўнай норме.

Чарнасоценцы і акцябрысты падтрымлівалі аграрную праграму старшыні ўрада П. Сталыпіна.

Польска-беларускія аўтанамісты па аграрным пытанні фактычна таксама падтрымалі ўрадавую праграму. Праўда, яны настойвалі на тым, што ў ажыццяўленні яе павінны ўдзельнічаць выбарныя органы мясцовага самакіравання.

Сялянскія дэпутаты ад Беларусі, што прайшлі па спісах Рускага ўскраіннага саюза, скардзіліся на малазямелле і дамагаліся дадатковага надзялення сялян зямлёю на правах уласнасці.

Трэцячэрвеньскі пераварот.

Вясной 1907 г. у краіне зноў ажывіўся рэвалюцыйны рух. Рабочыя 21 населенага пункта Беларусі правялі першамайскія стачкі, у якіх удзельнічала каля 25 тыс. чалавек.

Улічваючы гэта, царскі ўрад рашыўся выканаць патрабаванне правых партый — распусціць Думу і без адабрання народных прадстаўнікоў змяніць выбарчы закон так, каб забяспечыць у новай Думе большасць прыхільнікаў «правапарадку». Адпаведны ўказ Мікалай II падпісаў 3 чэрвеня 1907 г., груба парушыўшы Маніфест 17 кастрычніка. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал