Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Заходнерусізм», «Белорусское общество».
Адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов” (ідэалогія “заходнерусізма”). беларуски нацыянальны рух, узначаленага «Нашай нівай» абвінавачваўся ў «сепаратызме» — імкненні да аддзялення Беларусі ад Расійскай імперыі, у дзяржаўнай здрадзе— “ мазепінстве» (ад прозвішча ўкраінскага гетмана Мазепы), у апалячванні беларусаў. вядомы публіцыст, член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьянин» Лука Саланевіч прапанаваў П. А. Сталыпіну новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам шляхам стварэння псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя на ўрадавыя сродкі вялікай штодзённай газеты. Прапанова была прынята. У верасні 1908 г. Саланевіч абвясціў аб сваім выхадзе з суполкі «Крестьянин» і заснаванні «Белорусского общества. Першы нумар газеты «Белорусская жизнь» выйшла ў лютым 1909 г. Выступіў ад імя беларускай народнасці. Заявіў, што беларусы «перажылі некалькі іншы гістарычны лес, чым народнасць велікаруская... і воды Масквы-ракі для нас не святыя, як не святыя воды Віслы». Рэзка крытыкаваў аграрную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Выступаў супраць землеўладання польскіх паноў у Беларусі, з аднаго боку, і насаджэнне буйнога рускага і нават нямецкага, з другога. Выступаў за прадстаўленне насельніцтву краю ўсеагульнага выбарчага права і поўнага знішчэння цэнзавых абмежаванняў пры выбарах у гарадское і земскае самакіраванне. Бліжэйшай задачай «Белорусского обіцества» аб'явіў аб'яднанне «ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». Аднак найбольш адпаведным сродкам культурнай дзейнасці свайго таварыства і культурнага развіцця беларускай народнасці прызнаў рускую мову. Прыведзеныя заявы, за выключэннем апошняй, былі ацэнены ўладамі як распальванне класавай варожасці сярод сялян да памешчыкаў і ўзбуджэнне антыўрадавых настрояў у народных масах. Нумар газеты быў канфіскаваны, і выданне яе прыпынена амаль на два гады. Зноў «Белорусская жнзнь» пачала выходзіць у Вільні са студзеня 1911 г. Сталыпін вызначыў ёй ролю галоўнага прапагандыста ідэй заходнерусізму ў Беларусі і забяспечыў самай высокай у краі ўрадавай субсідыяй (дапамогай) — 2500 руб. у месяц Восенню 1911 г.«Белорусская жизнь» поўнасцю адкінула маскіроўку, нават змяніла назву на «Северо-западную жизнь» і адкрыта далучылася да чарнасоценнай прэсы. Па распараджэнні ўладаў «незалежны» Саланевіч на нейкі час перанёс сваё выданне ў Гродна, а затым перабраўся ў Мінск, дзе «Северо-западная жизнь» выходзіла да восені 1915 г.
|