Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларускі нацыянальны рух.






У сувязі з наступленнем немцаў на Вільню ў жніўні 1915 г. спынілася выданне газеты «Наша ніва». Разам з хваляй бежанцаў на ўсход выехалі Я. Купала, Я. Колас, А. Бурбіс, В. І ваноўскі і іншыя нацыянальныя дзеячы. Усе даваенныя нацыянальна-культурныя суполкі і таварыствы распаліся.

Аднаўленне арганізаванага нацыянальнага руху пачалося са стварэння таварыстваў дапамогі пацярпелым ад вайны і бежанскіх камітэтаў. Апошнія ўтвараліся ў гарадах Расіі, дзе пражывала шмат беларусаў (Петраград, Масква і інш.). У Петраградзе дзякуючы намаганням 3. Жылуновіча (Цішкі Гартнага) і Э.Будзькі ў лістападзе 1916 г. пачалося выданне дзвюх невялікіх штотыднёвых газет “ Дзянніца” (кірыліцай) і “Светач ” (лацінкай). У пачатку 1917 г. з-за адсутнасці сродкаў іх выхад спыніўся.

Частка былых кіраўнікоў «Нашай нівы» (браты Луцкевічы, В. Ластоўскі) засталася ў занятай немцамі Вільні і ўзначаліла Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны, які стаў цэнтрам нацыянальнага руху на акупіраванай тэрыторыі заходняй Беларусі.

У канцы 1915 г. беларускія, літоўскія, польскія і яўрэйскія арганізацыі ў Вільні дамовіліся аб стварэнні канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага з мэтай дабіцца аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы, «на фундаменце незалежнасці Літвы і Беларусі».

Пазіцыі канфедэратаў удакладняліся ў адозве да грамадзян (“Грамадзяне! ”), выдадзенай у лютым 1916 г. На літоўска-беларускіх землях, занятых нямецкімі войскамі, намячалася стварэнне незалежнай дзяржавы з соймам у Вільні, выбраным агульным, роўным, простым і тайным галасаваннем. Усім нацыянальнасцям у яе межах гарантаваліся роўныя правы. Аднак неўзабаве палякі заявілі аб сваім імкненні ўтварыць польскую дзяржаву з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель. Літоўцы таксама распачалі перамовы з нямецкімі ўладамі аб стварэнні асобнай літоўскай дзяржавы. У выніку канфедэрацыя распалася.

Германскі ўрад пасля таго, як акупаваў Вільню, абвясціў аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца “Польскай кароне”. Пачалася паланізацыя. У беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група на чале з В.Ластоўкім заснавала тайную арганізацыюСувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі ”. Мэта – незалежная Беларусь.

На змену ідэі адраджэння ВКЛ у 1916 г. прыйшла іншая – аб стварэнні саюза незалежных дзяржаў – “Злучаных штатаў” Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны ад Балтыйскага да Чорнага мораў – Балтыйска – Чарнаморскага саюза. Аўтар ідэі – А.І.Луцкевіч. З гэтай ідэяй беларуская дэлегацыя на чале з В.Ю.Ластоўкім выступала на міжнароднай канферэнцыі народаў Расіі ў 1916 г. у Стакгольме і Лазане.

У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай.

3 мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва быў утвораны саюз беларускіх нацыянальных арганізацый на чале з Беларускім народным камітэтам у Вільні. Пад яго кіраўніцтвам у 1916—1917 гг. на падуладнай немцам тэрыторыі Беларусі ўзнікла даволі шырокая сетка беларускіх школ, было распачата выданне падручнікаў, наладжана выданне газеты «Гоман» («Нотап») кірыліцай і лацінкай. Яна пачала выходзіць у Вільні ў снежні 1915 г. пад рэдакцыяй В. Ластоўскага 2 разы на тыдзень.

У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў міжнародных канферэнцыях, якія адбыліся ў Стакгольме (Швецыя) і Лазане (Швейцарыя). Там яны прасілі падтрымкі народаў Еўропы ў справе вызвалення Беларусі ад чужаземнага прыгнёту.

У канцы 1916 г. Беларускі народны камітэт імкнуўся дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб стварэнні агульнай літоўска – беларускай дзяржавы. Літоўцы адмовілі. Яны парвалі сувязі з усімі нацыянальнымі арганізацыямі і ўтварылі ў Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) – вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. Беларусы атрымалі ў Тарыбе 2 месцы.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі, дзе бежанцы – беларусы стваралі свае суполкі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал