Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






ІІІ Дзяржаўная дума – 1907 – 1912 гг.






праваслаўная царква і правыя ўсё шырэй выкарыстоўвалі ідэалогію велікарускага нацыяналізму, сутнасць якой выяўляў лозунг «Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю».

Новы выбарчы закон значна павялічыў у Думе прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буйной буржуазіі. 80, 5% дэпутатаў ад беларускіх губерняў прадстаўлялі ўрадавы лагер. 3 мэтай забеспячэння перамогі на выбарах у III Дзяржаўную думу ў заходніх губернях «истиннорусских людей» тут у выбарчай сістэме, акрамя саслоўна-маёмасных курый, ствараліся яшчэ і нацыянальныя курыі. Павятовыя з'езды землеўладальнікаў у Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях падзяляліся на «рускае» і «польскае» аддзяленні, а ў гарадах дабаўлялася яўрэйскае аддзяленне. У «рускія» аддзяленні ўключаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары і інш., у «польскія»—беларусы-католікі.

Чарнасоценцы і акцябрысты заходніх губерняў цалкам ухвалілі і разгон II Думы, і новы выбарчы закон. Іх органы друку— «Окраины России», «Виленский вестник», «Минское слово», «Крестьянин» і многія іншыя разгарнулі раз'юшаную шавіністычную агітацыю, накіраваную супраць палякаў, яўрэяў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху і яго цэнтральнага органа — газеты «Наша ніва».

«Іншародцы» (рус. «инородцы»), «іншаверцы» (рус. «иноверцы.) - афіцыйныя назвы ў царскай Расіі; першая адносілася да нацыянальных меншасцей, другая - да неправаслаўных жыхароў імперыі.

У Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерня чарнасоценцы і акцябрысты правялі ў Думу 27 з 29 дэпутата ў - прадстаўнікоў праваслаўных памешчыкаў, святароў і сялян. Да іх далучыліся 2 чарнасоценцы, выбраныя ад «рускага» насельніцтва Віленскай губерні.

Выбаршчыкі-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў аддалі свае галасы 6 прадстаўнікам мясцовых польскіх нацыяналістычных груповак. Разам з 2 дэпутатамі ад Ковенскай губерні яны ўтварылі ў III Думе асобную польска-беларуска-літоўскую групу, якая адстойвала інтарэсы польскіх памешчыкаў і касцёла і ў асноўным падтрымлівала ліберальны цэнтр. Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у Думу не прайшоў.

У III Думе пры вырашэнні розных пытанняў складваліся дзве большасці дэпутатаў: чарнасоценна-акцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая.

Паслядоўныя прыхільнікі палітыкі старшыні ўрада Сталыпіна ў Думе ўтварылі фракцыю рускіх нацыяналістаў. Да яе далучыліся 16 дэпутатаў ад Беларусі.

Становішча ў рэвалюцыйным лагеры.

У многіх паветах і гарадах Беларусі дзейнічала «Палажэнне» аб узмоцненай ці надзвычайнай ахове грамадскага парадку.

У Гродне і Смаргоні рэжым узмоцненай аховы захоўваўся аж да красавіка 1910 г.

Сярод меншавікоў і бундаўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных арганізацый. Гэта было магчыма толькі пры ўмове адмовы ад падпольнай дзейнасці і практычна азначала ліквідацыю РСДРП і Бунда. Таму прыхільнікаў легалізацыі іх праціўнікі — рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты — называлі ліквідатарамі.На ліквідатарскія пазіцыі стала Беларуская сацыялістычная грамада. Восенню 1907 г. яна спыніла нелегальную дзейнасць і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі і актывісты БСГ засяродзіліся на легальнай, культурна-асветніцкай дзейнасці ў газете «Наша ніва», накіраванай на нацыянальнае адраджэнне беларускага народа.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал