Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэатр і музыка.






Пасля паўстання 1863 г. у Беларусі былі строга забаронены тэатральныя прадстаўленні на польскай мове.

Рускі тэатр выкарыстоўваўся тут для выхавання гледачоў у афіцыйным духу «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». У губернскіх гарадах дзейнічалі стацыянарныя рускія трупы.

Тэатральнае жыццё ў Мінску, Віцебску, Магілёве прыкметна ажывілася пасля пабудовы спецыяльных будынкаў для тэатраў.

Пад уплывам прафесійных рускіх і ўкраінскіх тэатраў у навучальных установах, пры клубах у Мінску, Віцебску, Слоніме, Пружанах і іншых гарадах ствараліся і дзейнічалі аматарскія тэатральныя калектывы.

У Мінску ў 90-я гг. паспяхова разгортвалася дзейнасць Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, у якім была і тэатральная секцыя.

Новы значны крок быў зроблены ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі “ Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы. У 1913 г. Купала напісаў драму «Раскіданае гняздо» (надрукавана і пастаўлена ў тэатры пазней).

Характэрнай асаблівасцю новай беларускай літаратуры з'яўлялася яе глыбокая народнасць.

На пачатку XX ст., як і раней, на тэатральных сцэнах панавалі гастрольныя рускія і ўкраінскія трупы.

дзейнасць «Першай беларускай трупы», створанай у 1907 г. I. Буйніцкім у роднай вёсцы як аматарскі тэатр.

Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч (1861 — 1917) нарадзіўся ў в. Палевачы Дзісненскага пав. Віленскай губ. у шляхецкай сям'і. Таленавіты акцёр і рэжысёр, стваральнік беларускага прафесійнага тэатра. Па прафесіі — каморнік (землямер). Вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Вывучаў народныя песні, музыку, танцы, святочную вопратку беларусаў. Збіраў лепшыя ўзоры народнай творчасці для свайго тэатра. Залучаў для ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў з сялян, ствараў аматарскія гурткі. Нястомна прапагандаваў нацыянальны тэатр, ахвяраваў на яго ўласныя сродкі.

У 1910 г. тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

Сталага месца тэатр не меў і дзейнічаў як гастрольны калектыў. У 1910—1913 гг. ён пабываў амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі, неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся нязменным вялікім поспехам. фінансавая незабяспечанасць, прывяло яго ў 1913 г. да распаду.

І.Буйніцкага называюць “ бацькам беларускага тэатра ”.

У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурто к». Кіраваў ім Алесь Бурбіс. 7 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка. Ён жа паставіў аперэту М. Кімант на тэкст В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты».

У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.) арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў Фларыян Ждановіч.

Адным з выдатных дзеячаў гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, які пазней набыў шырокую вядомасць у Беларусі як аўтар шматлікіх п'ес, акцёр і рэжысёр. Для папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні ў пачатку XX ст. шмат зрабілі Л. Рагоўскі, А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Шадурскі.

У 1972 г. у Мінску быў узведзены помнік Я.Коласу на аднайменнай плошчы.

У 1972 г. у мінскім парку каля Свіслачы ўзвялі помнік Я.Купалу.

У 1981 г. насупраць будынка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Мінску паўстаў помнік М.Багдановічу.

У 1998 г. у Шчучыне, на радзіме паэтэсы – рэвалюцыянеркі А.Пашкевіч (Цёткі) пастаўлены ёй помнік.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал