Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Рабочы і сялянскі рух.
у 1903 г. была ліквідавана кругавая парука сялян пры спагнанні падаткаў, летам 1904 г. Мікалай II выдаў маніфест, які адмяняў цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, а таксама скасаваў частку нядоімкаў па выкупных плацяжах і дзяржаўных падатках. У 1902—1904 гг. у беларускай вёсцы пачалася агітацыйная дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый — РСДРП, Бунда, ПСР, ППС на Літве, БСГ. Аднак уплыў рабочага руху і рэвалюцыйнай агітацыі ў той час закрануў зусім нязначную частку сялян. Сялянскі рух заставаўся стыхійным, раздробленым, не асветленым палітычнай свядомасцю. Ён, як і раней, накіроўваўся супраць памешчыцкага землеўладання і звязаных з імі феадальных перажыткаў. 1. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені — верасні 1905 г. расстрэл мірных шэсцяў рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г. (“крывавая нядзеля”). Выступленні салідарнасці ў студзені 1905 г. ахапілі ў Беларусі 31 горад і мястэчка. Большасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда і РСДРП, якія карысталіся сярод рабочых найбольшым уплывам. Дзеля правядзення агульнагарадскіх забастовак яны стваралі сумесныя, кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты, у якія ўваходзілі прадстаўнікі абедзвюх арганізацый (кааліцыя — аб'яднанне, саюз). У лютым — сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася, але у той жа час назіраўся ўздым эканамічных забастовак. Буйнейшыя з іх былі праведзены ў чыгуначных майстэрнях у Пінску і Мінску, на запалкавых фабрыках у Мазыры, Пінску і Койданаве, на кафляных заводах у Копысі. Найбольшы размах эканамічная барацьба рабочых набыла ў маі. Ім удалося дамагчыся скарачэння рабочага дня да 9—10, а ў асобных выпадках — да 8 гадз., істотнага павышэння заработнай платы і іншых уступак прадпрымальнікаў. Нярэдка эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі. Новы, значна больш высокі, чым у студзені, уздым палітычных выступленняў, найперш стачак, адбыўся ў красавіку. Ён быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені - ліпені шырокі размах набылі выступленні салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, якія ў гэты час ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Летам 1905 г. пад уздзеяннем рабочага руху ўзмацнілася барацьба сялян з памешчыкамі. Першым найболыш масавым і арганізаваным выступленнем з'явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў чэрвені 1905 г. ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага павета. Гэта была новая для вёскі форма барацьбы, якая пашыралася пад уплывам агітацыі мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый — РСДРП, эсэраў, Беларускай сацыялістычнай грамады, Бунда. Кіраўнікамі забастовак з'яўляліся выбарныя сялянскія камітэты, якія рыхтавалі аднолькавыя патрабаванні да памешчыкаў, вялі перагаворы з імі і г. д. Пад уплывам вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі захісталася галоўная апора царызму — армія. Летам 1905 г. у Мінску і Віцебску адбыліся хваляванні салдат. Байкот Булыгінскай думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі Дзяржаўнай думы, праект якой распрацаваў міністр унутраных спраў Булыгін. Гэтая Дума магла толькі выказваць парады цару пры выпрацоўцы законаў. Да таго ж большасць насельніцтва да выбараў Думы не дапускалася. Рэвалюцыйныя арганізацыі заклікалі народ да байкоту выбараў у Думу. Байкот – непрыняцце, адхіленне чаго – небудзь. Кастрычніцкая палітычная стачка. У кастрычніку 1905 г. Расійская імперыя была ахоплена ўсеагульнай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў маніфест, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, значна пашыралася колькасць выбаршчыкаў, абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення (веравызнання), недатыкальнасць асобы. Цар урачыста абяцаў, што ў далейшым ні адзін закон не зможа ўвайсці ў сілу без згоды Думы. У Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі Саветы рабочых дэпутатаў. Дэпутаты ў Саветы выбіраліся працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў. Абапіраючыся на ўзброеныя дружыны рабочых, Саветы ў час забастовак дзейнічалі як органы ўлады. У гарадах Беларусі такую ж ролю выконвалі кааліцыйныя саветы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый на аснове пагадненняў паміж імі. Такія саветы ў асобных гарадах Беларусі ўзнікалі і раней (у студзені, красавіку — ліпені) як часовыя органы для правядзення агульнагарадскіх палітычных стачак. Як правіла, у іх уваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. У кастрычніку 1905 г. кааліцыйныя саветы папоўніліся прадстаўнікамі мясцовых аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза, які непасрэдна кіраваў забастоўкамі чыгуначнікаў. Вядучую ролю ў кастрычніцкай палітычнай стачцы ў Беларусі, як і ва ўсёй краіне, адыгралі менавіта чыгуначнікі. Дзякуючы ім шматлікія агульнагарадскія стачкі ўпершыню зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі абвяшчаўся царскі маніфест аб свабодах. Патокі людзей накіроўваліся на галоўныя плошчы, дзе адбываліся шматтысячныя агульнагарадскія мітынгі (у Мінску — каля 20 тыс, у Гомелі — 30 тыс. і г. д.). У Мінску (на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзала) і Віцебску мірныя народныя мітынгі, на якіх абмяркоўваўся маніфест, па загаду мясцовых уладаў былі расстраляны паліцыяй, казакамі і салдатамі. У Мінску загад аддаў губернатар Курлоў. Адказам на расстрэл 18 кастрычніка ў Мінску стаў беспаспяховы замах эсэраў на жыццё мінскага губернатара П. Р. Курлова ў студзені 1906 г. Бомба, кінутая эсэрам I. П. Пуліхавым. не ўзарвалася. Паводле прыгавору ваеннага суда Пуліхаў быў пакараны смерцю. Па закліку арганізацый РСДРП і Бунда ў Віцебску ў той жа дзень адбылася 20-тысячная дэманстрацыя пратэсту. 19 кастрычніка амаль увесь горад хаваў забітых. У шэсці ўдзельнічала да 40 тыс. чалавек, якія ішлі пад антыўрадавымі транспарантамі. Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 32, а з улікам дэманстрацый і мітынгаў — 53 населеныя пункты. Палітычныя партыі ў канцы 1905 г. Царызму ўдалося адбіць кастрычніцкі націск рэвалюцыі. У краіне ўсталявалася адносная раўнавага сіл рэвалюцыі і контррэвалюцыі. У асноўным завяршыўся працэс утварэння палітычных партый і вызначэння іх пазіцый па ўсіх пытаннях, якія паставіла рэвалюцыя. Прыхільнікі захавання неабмежаванага самадзяржаўя згуртаваліся вакол Саюза рускага народа, члены якога атрымалі назву чарнасоценцы. У Беларусі такія арганізацыі былі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы, Пінску. Глыбокім. У час кастрычніцкай стачкі і пазней яны арганізоўвалі яўрэйскія пагромы, узброеныя нападзенні на дэманстрацыі і мітынгі рабочых. У ліберальным лагеры, які станоўча аднёсся да Маніфеста 17 кастрычніка і прызнаў мэты рэвалюцыі ў асноўным выкананымі, утварыліся дзве галоўныя партыі – Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты) і Канстытуцыйна – дэмакратычная партыя (кадэты). У Беларусі больш спрыяльныя ўмовы былі для дзейнасці акцябрыстаў. Акцябрысты выступалі за адзіную і непадзельную Расію. У Беларусі вялі антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю. Кадэты выступалі за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, за прадстаўленне Фінляндыі і Польшчы права на дзяржаўную аўтаномію. У Беларусі кадэтаў не было, бо не было земстваў і ВНУ. Да вясны 1906 г. невялікія групы кадэтаў аформіліся толькі ў Магілёве і Пінску. Знайшлі падтрымку з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Беларусі падтрымлівалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл. Саюзніцай кадэтаў стала Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная ў канцы 1905 — пачатку 1906 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам каталіцкага епіскапа барона Э. Ропа. Яе актыўна падтрымалі беларускія сяляне-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў. У кастрычніку — лістападзе 1905 г. небывалы размах у Беларусі набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера — РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС на Літве. Іх нізавыя арганізацыі ў гэты час выйшлі з падполля і дзейнічалі амаль адкрыта — праводзілі мітынгі і сходы, выдавалі газеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых і выступленнямі сялян, вялі агітацыю ў войску. Уздым сялянскага і салдацкага руху. У лістападзе колькасць сялянскіх выступленняў, у параўнанні з вераснем, вырасла ў 9 разоў (з 17 да 154). У снежні яна павялічылася да 286. У гэты час назіралася значнае пашырэнне разгромаў і падпалаў памешчыцкіх двароў. У Горацкім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губ. сялянскі рух набыў характар узброенага паўстання. На гэта ў моцнай ступені паўплывалі мясцовыя сяляне, якія працавалі ў шахтах Данбаса і ў канцы 1905 г. вярнуліся на радзіму. 3 сялянамі жорстка расправіліся карныя атрады, якія ўзначальвалі магілёўскі губернатар Гагман і жандарскі генерал Рудаў. салдацкі рух. У Гродне адмовілася ад падпарадкавання камандаванню артылерыйская брыгада. У Бабруйскай крэпасці паўстаў дысцыплінарны батальён. Буйныя хваляванні салдат у канцы 1905 г. адбываліся ў Брэсцкай крэпасці, Баранавічах і іншых месцах Беларусі. Снежаньская палітычная стачка. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне. Па яго загаду былі арыштаваны кіраўнікі і многія дэпутаты Пецярбургскага савета, закрыты шэраг рэвалюцыйных газет, забаронена дзейнасць Усерасійскага чыгуначнага саюза. У адказ рэвалюцыйныя партыі і арганізацыі 7 снежня заклікалі народ да новай усерасійскай палітычнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму. У снежні 1905 г. успыхнула ўзброенае паўстанне ў Маскве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай. Агульныя палітычныя забастоўкі ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах і чыгуначных станцыях пачаліся 8 снежня пад кіраўніцтвам мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў. У дні стачкі яны выступалі як часовыя органы ўлады. становішча ў Баранавічах, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Гродне, Пінску, Мінску ў снежні 1905 г. было блізкім да ўзброенага паўстання. У снежні 1905 г. да выступлення сялян у вёсцы Пінкавічы Пінскага павета меў дачыненне К.М.Міцкевіч (Я.Колас), які працаваў у той час школьным настаўнікам. Аднак прамых заклікаў да паўстанцкіх дзеянняў і спроб арганізацыі іх з боку мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў не было. Відаць, яны чакалі зыходу барацьбы ў сталіцах імперыі — Пецярбургу і Маскве. Дачакаліся ж прыезду карных атрадаў, супрацьстаяць якім не маглі. Рэвалюцыйныя выступленні ў снежні 1905 г. ахапілі 28 гарадоў і мястэчак Беларусі.
|