Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Выбары ў Думу.
11 снежня 1905 г. быў выдадзены закон аб выбарах у заканадаўчую Дзяржаўную думу, абвешчаную Маніфестам 17 кастрычніка. Паводле закона ўсе выбаршчыкі падзяляліся на 4 курыі (катэгорыі): землеўласнікаў, гараджан, сялян і рабочых. Пры гэтым 1 голас памешчыка прыроўніваўся да 3, 5 голасу гараджан, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Не атрымалі права голасу жанчыны, моладзь да 25 гадоў, рабочыя прадпрыемстваў, на якіх працавала менш за 50 чалавек, вайскоўцы, беззямельныя сяляне. ліберальныя партыі і саюзы заклікалі народныя масы прыняць удзел у выбарах Думы. Левыя, рэвалюцыйныя партыі даказвалі, што неабходна байкатаваць выбары ў Думу і рыхтавацца да звяржэння царызму шляхам узброенага паўстання. Рабочыя многіх буйных прадпрыемстваў (у Мінску, Мазыры, Пінску, Гродне, Слоніме і іншых месцах) байкатавалі выбары. Але сяляне і гарадская дробная буржуазія пайшлі на выбарчыя ўчасткі. Таму сарваць выбары не ўдалося. Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты (партыя канстытуцыйных дэмакратаў, утворана ў кастрычніку 1905 г.). Акрамя апалячаных беларускіх памешчыкаў і ксяндзоў, таксама яўрэйскай буржуазіі (сіяністаў) за кадэтамі пайшла частка беларускіх сялян. З 13 сялянскіх дэпутатаў 6 аб'явілі сябе кадэтамі ці іх прыхільнікамі, 5 — беспартыйнымі, 1 — сацыял-дэмакратам і 1 — правым. Поспеху кадэтаў спрыяла тое, што левыя партыі — РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС на Літве — байкатавалі выбары. Галоўным у Думе стала аграрнае пытанне. Кадэты спрабавалі павесці за сабою сялянскіх дэпутатаў. Кадэты прапанавалі Думе стварыць «дзяржаўны зямельны запас» з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія здаваліся ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўваліся. Гэтыя землі памешчыкі павінны былі прадаць па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы ў зямельны фонд для надзялення сялян. Такія меры сялянскія дэпутаты прызналі зусім недастатковымі. Яны аб'ядналіся ў фракцыю (партыйную групу) трудавікоў і прапанавалі на разгляд Думы свой праект вырашэння аграрнага пытання, які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася мясцовым зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам. У ходзе думскіх спрэчак адбыліся істотныя змены ў пазіцыях многіх дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў. 3 іх ліку толькі 8 (усе інтэлігенты і 1 памешчык) уступілі ў фракцыю кадэтаў. Сярод іншых гэта зрабілі 3 сіяністы. 13 дэпутатаў — прыхільнікаў Канстытуцыйна - каталіцкай партыі Літвы і Беларусі выступілі супраць патрабавання кадэтаў аб прымусовым продажы часткі памешчыцкіх зямель на карысць сялян і далучыліся да фракцыі аўтанамістаў з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў, якія дамагаліся аўтаноміі для сваіх краёў. Польска-беларускія памешчыкі (Р. С. Скірмунт, I. Друцкі-Любецкі і інш.) патрабавалі прадастаўлення Літве-Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання. Цвёрда адстойвалі недатыкальнасць і памешчыцкай, і сялянскай уласнасці на зямлю. У фракцыю трудавікоў уступілі толькі 3 дэпутаты ад беларускіх губерняў, з іх двое сялян. Абсалютная большасць сялянскіх дэпутатаў (11 з 13) не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства, бо імкнулася мець зямлю ў асабістай уласнасці. У маі — чэрвені 1906 г. сярод дэпутатаў ад Беларусі ўдвая павялічылася колькасць беспартыйных, пераважна з ліку сялян. Пры галасаванні па асобных пытаннях яны падтрымлівалі кадэтяў, аўтанамістаў, або правых. Уздым рэвалюцыйнага руху. Пачатак дзейнасці Дзяржаўнай думы ў красавіку 1906 г. супаў з новым уздымам рэвалюцыйнага руху. У Беларусі ў сувязі з 1 мая агульныя і групавыя (на шэрагу прадпрыемстваў) забастоўкі рабочых адбыліся ў 40 населеных пунктах. Адначасова ўзмацніўся і эканамічны рабочы рух. усё больш прыкметную ролю адыгрывалі прафсаюзы. Гэтаму спрыялі ўказ ад 2 снежня 1905 г. аб адмене крымінальнага праследавання за ўдзел у эканамічных стачках, калі яны працякалі мірна, і закон ад 4 сакавіка 1906 г., які дазволіў утварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай паляпшэння іх эканамічнага становішча, павышэння прафесійнага і культурнага ўзроўню. Найбольшае распаўсюджанне ў гэты час набылі забастоўкі сялян-падзёншчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых; яны склалі 37 % усіх выступленняў. Найбольшы размах гэтыя выступленні набылі ў Навагрудскім і Пружанскім паветах.
Роспуск Думы. 20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана Ўрадавая праграма па аграрнаму пытанню, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёю ў асабістую ўласнасць, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк. Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Думу і назначыў новыя выбары. Ва ўнутранай палітыцы ўрад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору. Спад рэвалюцыйнай хвалі. У такіх умовах рэвалюцыйныя сілы зноў былі вымушаны адступаць. Выкарыстоўваючы аслабленне рабочага руху, прадпрымальнікі ўзмацнілі націск на рабочых, дамагаючыся аднаўлення дарэвалюцыйных умоў найму. Дзеля гэтага арганізоўвалі лакауты (лакаут — масавае звальненне рабочых і закрыццё прадпрыемстваў іх уласнікамі а мэтай перагляду на сваю карысць умоў найму). Барацьба з лакаутамі і арганізацыя дапамогі беспрацоўным сталі ў той час галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці прафсаюзаў.
|