Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Утварэнне Саветаў рабочых і сялянскі дэпутатаў.






У канцы лютага 1917 г. у Петраградзе масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі перараслі ва ўзброенае паўстанне.Пачатак ім паклала святкаванне 23 лютага (па старому стылю) Міжнароднага жаночага дню. 25 лютага забастоўка стала агульнай.

2 сакавіка цар падпісаў акт адрачэння ад трона. Улада перайшла да Часовага урада. Расія была абвешчана дэмакратычнай рэспублікай. Рэвалюцыя мела буржуазна – дэмакратычны характар. Рыхтаваліся выбары ва Ўстаноўчы сход – будучы парламент. Устаноўчы сход – найвышэйшы, дэмакратычна выбраны орган улады, які мае паўнамоцтвы для вырашэння пытанняў дзяржаўнага і грамадскага ладу краіны.

У краіне ўсталявалася двоеўладзеЧасовы урад (улада буржуазіі) і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў (рэвалюцыйна – дэмакратычная ўрада пралетарыяту і сялянства).

Палітыку Часовага ўраду на Беларусі праводзілі мясцовыя арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. фактычна стала кіруючай. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Галоўнай перашкодай на шляху да дэмакратызацыі кадэты лічылі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

1-4 сакавіка ў гарадах Беларусі распаўсюдзіліся звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе.

У гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Мінску міліцыя была створана 4 сакавіка. Яе ўзначаліў М.В.Фрунзе.

Аформіліся мясцовыя арганізацыі раней забароненых партый – РСДРП, эсэраў, Бунда і інш.

У Мінску Савет рабочых дэпутатаў утварыўся 4 сакавіка. Большасць дэпутатаў складалі меншавікі, бундаўцы, эсэры.

Савет прызнаў уладу ў Мінску гарадскога грамадскага камітэта парадку, выбранага ў ноч з 3 на 4 сакавіка.У камітэт былі дэлегаваны прадстаўнікі Савета.

Камітэт прапанаваў правесці 6 сакавіка агульнагарадскую маніфестацыю ў гонар перамогі рэвалюцыі.

Лозунгі “Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка”, “Няхай жыве Устаноўчы сход! ”.

6 сакавіка Часовы ўрад прызначыў губернскіх камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Яны выконвалі функцыі губернатараў.

8 сакавіка ў склад мінскага савета былі ўключаны прадстаўнікі салдат, і ён стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На тым жа пасяджэнні Савет вызначыў асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці. Першачарговымі прызнаваліся задачы, звязаныя з дэмакратызацыяй войска і арганізацыяй фабрычна-заводскіх камітэтаў, прафесійных саюзаў рабочых і служачых, а таксама сельскіх, валасных і павятовых сялянскіх камітэтаў.

3 мэтай забеспячэння арганізаванага ўдзелу салдат у грамадска-палітычным жыцці і іх грамадскіх патрэбаў Савет пастанавіў неадкладна правесці ў ротах, батальёнах, палках, дывізіях і арміях Заходняга фронту выбары салдацкіх камітэтаў. У чыста ж ваенных пытаннях салдаты павінны былі падпарадкоўвацца ўсім распараджэнням вайсковых уладаў.

Двоеўладдзе ў войску. Часовы ўрад і ваеннае камандаванне імкнуліся захаваць у арміі «адзінства, згуртаванасць і цвёрды ўнутраны парадак», г. зн. яе баяздольнасць. Такія ідэі прапагандавалі і прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, што складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

7 – 17 сакавіка ў Мінску прайшоў з’езд ваенны і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Падтрымаў ідэю абароны “рэвалюцыйнай Айчыны”.

З’езд таксама падтрымаў загад № 1 Петраградскага савета і адпаведную пастанову Мінскага савета аб дэмакратызацыі войска.

Паводле зацверджанага з'ездам Палажэння ствараліся выбарныя салдацкія камітэты Салдацкія камітэты атрымалі магчымасць уплываць на камандны склад войска шляхам пісьмовай атэстацыі камандзіраў.

Самавольнае ўвядзенне рабочымі 8-гадзіннага рабочага дня і самавольныя захопы зямлі сялянамі дэпутаты з'езда асудзілі.

Выбары салдацкіх камітэтаў пачаліся ў сакавіку — красавіку. У канцы жніўня 1917 г. на Заходнім фронце дзейнічалі каля 7300 камітэтаў. Усё часцей здараліся факты адмовы цэлых дывізій падпарадкоўвацца камандаванню, яшчэ больш масавым стала дэзерцірства.

На фронце склалася двоеўладдзе (ваенная ўлада і ўлада камітэтаў), што паскорыла далейшае разлажэнне арміі. Найбольш актыўна і мэтанакіравана такой дзейнасцю займаліся бальшавік і, якія па ініцыятыве У. Леніна ў красавіку 1917 г. узялі курс на сацыялістычную рэвалюцыю і заваёву ўлады.

Пазіцыі сялянства. Да звяржэння самадзяржаўя сяляне Беларусі ў цэлым аднесліся станоўча. У першыя месяцы рэвалюцыі найбольшы ўплыў сярод іх заваявалі эсэры. Гэтаму садзейнічала масавая агітацыя ў беларускай вёсцы салдацкіх камітэтаў, якія ў той час у пераважнай большасці стаялі на эсэраўскіх пазіцыях.

Уплыў эсэраў выразна адбіўся на рашэннях з'езда сялянскіх дэлегатаў Мінскай губерні і неакупаваных паветаў Віленскай, які адкрыўся ў Мінску 20 красавіка 1917 г.

Па пытанні аб ванне яны выказаліся за хутчэйшае заключэнне справядлівага міру без анексій і кантрыбуцый, а да таго моманту прызналі неабходным для Расіі працяг вайны для абароны сваіх зямель і народаў.

Анексія — захоп чужых тэрыторый; кантрыбуцыя — выплаты золатам і іншымі каштоўнасцямі, якія спаганяліся з краін, што пацярпелі паражэнне ў вайне, на карысць пераможцаў.

Вырашэнне аграрнага пытання ён пагадзіўся адкласці да Устаноўчага сходу.

З'езд асудзіў самавольныя захопы зямлі. Такія ж, па сутнасці, рашэнні былі прыняты вясною 1917 г. на губернскіх з'ездах сялян у Магілёве і Віцебску.

З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася група буйных памешчыкаў на чале з Р.Скірмунтам. Патрабаванні – аўтаномія Беларусі, канфіскацыя толькі царскай зямлі і польскіх памешчыкаў.

У красавіку ўтварылася Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Актывізавалі сваю дзейнасць Бунд, Яўрэйская сацыял – дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП). Разам з меншавікамі і эсэрамі яны падтрымлівалі часовы урад.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў ліку іншых дэмакратычных партый аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада.

25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску па ініцыятыве БПНС адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый (з’езд “беларускіх дзеячаў”). Старшынёю з'езда быў выбраны старэйшы дзеяч беларускай культуры, адзін з заснавальнікаў БСГ Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец).. Ад імя Петраградскага савета яго вітаў 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), Мінскага савета — Кузьміцкі.

Па нацыянальньм пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краёвая рада, выбраная дэмакратычным шляхам. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» (уладай), а сваім выканаўчым органамБеларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручалася ўзгадніць гэтае пытанне з Часовым урадам і падрыхтаваць выбары ў Беларускую краёвую раду. У склад БНК увайшлі толькі члены БСГ. Беларускімі прызнаваліся Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў.

Для дакладнага вызначэння этнічных граніц Беларусі была прынята прапанова аб стварэнні спецыяльная камісіі ў складзе вядомых вучоных М. Любаўскага, М. Доўнар-Запольскага, Я. Карскага і А. Шахматава.

У БНК быў выбраны вядомы палітычны дзеяч, багаты памешчык-прадпрымальнік, у мінулым дэпутат I Дзяржаўнай думы Раман Скірмунт, які ў час Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.

БНК са свайго складу выбраў прэзідыум з 5 асобаў, у які ўвайшлі Р. Скірмунт (старшыня), П. Аляксюк і В. Фальскі (намеснікі старшыні), Л. Заяц (скарбнік, адказны за фінансы) і В. Тарашкевіч. Скірмунт быў уключаны і ў склад дэлегацыі для перагавораў з Часовым урадам.

Найважнейшай была справа, звязаная з пашырэннем уплыву на сялянства.

Але спаборнічаць у гэтых адносінах з салдацкімі камітэтамі Заходняга фронту, якія абапіраліся на дапамогу ўсіх расійскіх дэмакратычных партый і найперш эсэраў, БНК не мог.

Часовы ўрад стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі. Беларуская дэлегацыя атрымала адказ, што пастаўленыя ёю пытанні можа вырашыць толькі Устаноўчы сход.

Адбыўся раскол у БСГ. З яе складу выйшлі некалькі арганізацый Петраграда і матросаў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А.Чарвякова ў Петраградзе была створана Беларуская сацыял – дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) на базе рэвалюцыйнай левай плыні БСГ.

У красавіку – верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП (б) у Гомелі і Мінскі камітэт, партыйная арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы.

У чэрвені 1917 г. група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з В.Ю.Ластоўкім выступіла за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Ластоўскі быў першым сярод беларускіх палітычных лідэраў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі.

8 - 12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Рашэнне аб ажыццяўленні нацыянальна – тэрытарыяльнай аўтаноміі – шырокага ўнутранага самакіравання ў складзе Расійскай дзяржавы.

Замест БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. (з кастрычніка 1917 – Вялікая беларуская Рада). Орган рады – газета “ Вольная Беларусь ”. Рэдактар газеты ў 1917 – 1918 гг. – Я.Ю.Лёсік – член БСГ, пісьменнік, мовазнаўца, аўтар падручнікаў па граматыцы беларускай мовы.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал