Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






ISBN 985-11-0075-7






НАРОДНАЕ

МАСТАЦТВА

БЕЛАРУСІ

Я.М.САХУТА

НАРОДНАЕ

МАСГАЦТВА

БЕЛАРУСІ

М І Н С К

«БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ»

імя Петруся Броўкі

ББК 85.12(4Бен)

С22

УДК 745(476)

Галоўная рэдакцыя «Беларускай Энцыклапедыі»:

Г.П.ПАШКОЎ, П.Ц.ПЕТРЫКАЎ,

С.П.САМУЭЛЬ, І.П.ХАЎРАТОВІЧ

Рэцэнзенты: доктар мастацтвазнаўства Н.Ф.ВЫСОЦКАЯ,

доктар мастацтвазнаўства Ю.П.ЛАШЧУК,

доктар гістарычных навук В.С.ЦІТОЎ

Мастак А.М.Хількевіч

7450476000 — 004

С 8—97

М 318 (03) — 97

ISBN 985-11-0075-7

3 Вьвдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя»

імя Петруся Броўкі, 1997

5 Аўтар. Я.М.Сахута, 1997

5 Афармленне. А.М.Хількевіч, 1997

УВОДЗІНЫ

Народнае мастацтва Беларусі — адзін з найбольш значных раздзелаў нацыянальнай

мастацкай культуры. Таму важна не проста захоўваць і развіваць народнае мастацтва,

але і навукова асэнсаваць яго традыцыі і сучасны стан. Гэта мае не толькі навуковую

цікавасць, але і заклікана аказаць уздзеянне на сучасную творчую практыку, на працэс

развіцця народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў Беларусі. У сённяшніх умовах на-

вукова-тэхнічнага прагрэсу народнае мастацтва набывае базісную функцыю культуры,

што ставіць перад навукай задачу паглыбленага вывучэння і актыўнага заснавання яго

дасягненняў. Вывучэнне, зберажэнне і развіццё народнага мастацтва разглядаецца

сёння не толькі як важная народнагаспадарчая, але і духоўная задача, вырашэнне якой

мае непасрэдныя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі.

Адносіны да народнага мастацтва як да нацыянапьнага здабытку, асновы для развіц-

ця сучасных мастацкіх промыслаў, прафесійнага мастацтва і іншых відаў культуры вы-

значаны ў законе «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», Канстытуцыі Рэспублікі Бела-

русь і іншых дзяржаўных дакументах і пастановах. Гэта вельмі важна падкрэсліць, бо

яшчэ нядаўна бытавала «тэорыя» непазбежнага адмірання народнага мастацтва, несу-

мяшчальнага з навукова-тэхнічнылл прагрэсам. Аднак у апошні час усё больш настой-

ліва звяртаецца ўвага на неабходнасць дбайнага збірання і вывучэння лепшых дасягнен-

няў народнага мастацтва — важнейшай галіны нацыянальнай мастацкай культуры.

Апошнія дзесяцігоддзі на Беларусі, як і ў іншых суседніх усходнеславянскіх краінах

адзначаны прыкметнымі дасягненнямі ў вывучэнні народнага мастацтва і мастацкіх

промыслаў. У Расіі грунтоўна даследаваны многія традыцыйныя і сучасныя віды і фо-

рмы народнага мастацтва, яго асобныя «школы» і рэгіёны. Нямала зроблена даследчы-

камі народнага мастацтва Украіны. Тым не менш яшчэ і сёння лічыцца, што ва ўсходне-

славянскім мастацтвазнаўстве «абагульненняў сабранага матэрыялу, хоць бы па маста-

цтве якога-небудзь аднаго народа, няма»1. Калі ў адносінах да рускага народнага ма-

стацтва, якому прысвечаны шматлікія працы манаграфічнага і абагульняльнага

характару, такое сцверджанне можна лічыць спрэчным, то нельга не пагадзіцца з тым,

што «горш у гэтых адносінах справа ў Беларусі, дзе вывучэнне народнага мастацтва

фактычна толькі пачынаецца»2. Сапраўды, беларуская мастацтвазнаўчая навука пакуль

не мае не толькі абагульняльных прац, але і асобных даследаванняў па многіх відах на-

роднага мастацтва.

Першы этап вывучэння народнага мастацтва Беларусі прыпадае на дарэвапюцыйны

перыяд, калі цікавасць даследчыкаў да народнага мастацтва беларусаў яшчэ толькі па-

чала зараджацца. Пытанні гэтай галіны народнай культуры зрэдку закраналіся ў этна-

графічных і фалькпорных працах, на той час досыць шматлікіх. У іх пераважаюць апі-

санні розных абрадаў і звычаяў беларускага сялянства, некаторых бакоў яго матэры-

яльнай культуры. Уласна народнаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву як асобай

галіне народнай культуры ў гэтых працах увагі не прыдавалася. Пэўна, варта пагадзіцца

з думкаю вядомага беларускага этнографа Е.Раманава, які асноўнай прычынай гэтага

лічыў параўнаўча позняе ажыўленне беларускай этнаграфіі. У той час як французы,

чэхі, немцы, палякі напісалі шматлікія працы нават па асобных відах народнага маста-

цтва, у беларусаў яшчэ нічога не было зроблена. Такім чынам, беларускія даспедчыкі.

Народнае мастацтва Беларусі

апынуўшыся перад непачатым краем работы, перш за ўсё кінуліся ратаваць вусную на-

родную творчасць, якой, на іх думку, пагражапа больш хуткае знікненне, чым лягчэй-

шай дпя апісання і больш кансерватыўнай матэрыяпьнай творчасці3.

Тым не менш асобныя працы прадстаўнікоў дарэвапюцыйнай этнаграфічнай навукі

даюць звесткі і пра некаторыя віды мастацкай творчасці народа. Гэта работы М.Нікіфа-

роўскага, Е.Раманава, І.Сербава, П.Шэйна, Ю.Крачкоўскага, А.Харузіна і інш.4

Вынікам росту цікавасці да народнага мастацтва з'явілася разгортванне збіральніцкай і

выставачнай дзейнасці. Сабраныя дарэвалюцыйнымі этнографамі калекцыі народнага

адзення, ткацтва, керамікі, разьбы захоўваюцца сёння ў многіх музеях Беларусі і су-

седніх краін.

Другі этап вывучэння беларускага народнага мастацтва пачаўся ў першыя паспярэ-

валюцыйныя гады — перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Нала-

джваліся шматлікія экспедыцыі па вывучэнні матэрыяпьнай і духоўнай культуры народа,

музейныя экспазіцыі папаўняліся ўзорамі народнага мастацтва. Асабліва шырокую ра-

боту ў гэтай галіне разгарнуў Інстытут беларускай культуры. Спецыяльны краязнаўчы

часопіс «Наш край» публікаваў рэкамендацыі і анкеты па методыцы збірання і вывучэн-

ня розных відаў народнай культуры. Народнае мастацтва пачало займаць раўнапраў-

нае месца сярод іншых відаў мастацтва, на яго звярталі ўвагу многія даспедчыкі. Вось,

напрыклад, што пісаў этнограф М.Каспяровіч: «Наша краіна багата хараством. Наш на-

род любіць яго і заўсёды стараецца прыаздобіць сябе. Калі ён будуе хатку сваю —

прыхарошыць яе рознай разьбою, калі тчэ — выснуе ўзоры, на тканіне вышые арна-

ментаваныя ўпрыгожанні, a то і наб'е, надрукуе іх набойкамі. Усё, чым ён карыстаец-

ца, нават пугаўё, што паганяе валоў, узбагачаецца арнаментам, упрыгожаннямі»5

Неабходнасць руплівага і планамернага збірання ўзораў народнага мастацтва адзначаў

і вядомы беларускі мастацтвазнавец М.Шчакаціхін6.

Першым вынікам такой планамернай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці з'яві-

ліся два невялікія выданні І.Фурмана і А.Шлюбскага, прысвечаныя набоечнаму промы-

слу, які ў той час у ж о прыйшоў у заняпад7. Асноўная каштоўнасць гэтых выданняў —

дакументальныя звесткі пра гісторыю і характар гэтага промыслу ў Беларусі, а таксама

багаты ілюстрацыйны матэрыял.

Адна з першых прац, дзе народнае мастацтва заняло значнае месца, — кніга

М.Нікольскага «Жывёпы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства»8. На

вялікім фактычным матэрыяле вучоны паказвае ролю дзікіх і дамашніх жывёл і птушак,

якую яны выконвапі ў жыцці чалавека, атрымаўшы пры гэтым адлюстраванне ў вусна-

паэтычнай творчасці і дэкаратыўным мастацтве беларускага сялянства. Кніга каштоўная

унікальным фактычным матэрыялам (на жаль, амаль не дакументаваным), які ледзь не

ўвесь прапаў у часы Вялікай Айчыннай вайны і нідзе больш не рэпрадуцыраваўся.

Багаты матэрыял па народным мастацтве Беларусі сабраў у даваенныя часы вядомы

беларускі этнограф І.Сербаў. Ён падрыхтаваў да друку двухтомны альбом «Белару-

скае народнае мастацтва», аднак цапкам ажыццявіць сваю задуму не паспеў. Зда-

дзены ў вытворчасць матэрыял аднаго апьбома (па ткацтве і вышыўцы) уцалеў у бла-

кадным Ленінградзе і быў выдадзены ў 1951 г.9 Іншыя матэрыялы, у тым ліку і сабра-

ныя беларускімі даследчыкамі, загінулі ў ваенныя часы.

Некаторыя звесткі пра народнае мастацтва заходніх тэрыторый Беларусі, што ў

1920—30-я гады ўваходзілі ў склад Польшчы, ёсць у працах польскіх даспедчыкаў10.

Асобна трэба адзначыць грунтоўную работу польскага этнографа К.Машынскага пра

культуру славян". На гэтае выданне фалькларысты, этнографы, даследчыкі народнага

мастацтва абапіраюцца і сёння.

Трэці этап у вывучэнні народнага мастацтва Беларусі пачаўся ў пасляваенныя часы.

У збіральніцкай, даспедчай і музейнай дзейнасці давялося фактычна ўсё пачынаць спа-

чатку, таму ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе значныя працы яшчэ не маглі з'явіц-

ца. Пераважна гэта былі выданні альбомнага характару, якія змяшчапі эмпірычны ма-

тэрыял з самым агульным яго аглядам. Метадапогія іх, вядома, адлюстроўвае ўзро-

вень тагачаснай навуковай думкі. Асабліва паказапьны ў гэтых адносінах альбом «На-

роднае і прыкладное мастацтва Савецкай Беларусі», выдадзены па матэрыялах

6

Уводзіны

Скульптурная разьба па дрэве разглядаецца ў кнізе А.Лявонавай «Народная дере-

вянная скульптура Белорусснн»'8. У раздзеле, які апісвае традыцыі гэтага віду белару-

скага народнага мастацтва, аўтар разглядае ўласна скульптуру, што мела культавы ха-

рактар, а таксама розныя драўляныя вырабы бытавога прызначэння. Такі прынцып —

лічыць аб'ёмны драўляны посуд і хатняе начынне своеасаблівым відам скульптуры —

прыняты многімі даследчыкамі. Варта адзначыць, што ў раздзелах, прысвечаных саве-

цкаму перыяду, выявілася тэарэтычная нераспрацаванасць пытання: многія прадстаўле-

ныя творы — яўна пераймальніцкага, самадзейнага плану.

Даследаванне сучасных мастацкіх промыслаў пляцення з саломы і лазы зроблена

М.Шкутам у манаграфіі «Белорусскпе художественные промыслы»'9. Тут даецца так-

сама агляд гісторыі і традыцый народных промыслаў салома- і лозапляцення, аднак

разглядаюцца яны галоўным чынам як галіна матэрыяльнай культуры беларусаў.

Першай спробай комплексна паказаць традыцыйнае народнае мастацтва Беларусі

з'яўляецца кніга М.Кацара «Народно-прнкладное нскусство Белорусснн»20. Аднак яе

змест не адпавядае ў поўнай меры назве. Яна прысвечана галоўным чынам цэхавым і

мануфактурным рамёствам, іх развіццю ад старадаўніх часоў і да савецкага перыяду.

Уласна народнае мастацтва пададзена коратка, у апошнім раздзеле, некаторыя яго

віды толькі пазначаны адным-двума абзацамі, хоць у цэлым у кнізе шмат новых зве-

стак і фактаў.

Багаты фактычны матэрыял змешчаны ў выданнях альбомнага характару, а таксама

каталогах музейных фондаў і экспазіцый2'.

3 другой паловы 1960-х гадоў у сувязі з падрыхтоўкай гісторыка-этнаграфічнага

рэгіянальнага атласа Беларусі, Украіны і Малдавіі шырокую дзейнасць па вывучэнні ро-

зных бакоў матэрыяльнай культуры беларусаў — земляробчай тэхнікі, жылля, адзен-

ня, промыслаў і рамёстваў — разгарнулі беларускія этнографы. Даследаванні вяліся

дэкаднай выстаўкі Беларускага мастацтва 1955 г. ў Маскве12. Многія ўзоры народнага

мастацтва падабраны ў адпаведнасці з крытэрыямі, выпрацаванымі на матэрыялах пра-

фесійнай творчасці, формы іх пампезныя, перагружаныя арнаментам, пераважаюць

станковыя, індывідуалізаваныя творы.

Багаты ілюстрацыйны матэрыял пададзены ў альбоме пра беларускую народную

архітэктурную разьбу13. Упершыню была сабрана і класіфікавана такая значная коль-

касць фактычнага матэрыяпу па адным з найбольш пашыраных відаў беларускага на-

роднага мастацтва. Змястоўны суправаджальны тэкст этнографа Л.Малчанавай дае

асноўныя звесткі пра ўзнікненне і ступень распаўсюджання розных відаў архітэктурнага

дэкору ў Беларусі на розных этапах яе гісторыі.

Апьбом пра народнае мастацтва Случчыны — першая спроба дэтальнага асвятлення

аднаго віду народнага мастацтва пэўнага рэгіёна'4. У ім падрабязна разглядаюцца тэ-

хніка і тэхналогія народнага ткацтва, аналізуюцца кампазіцыя і арнаментыка розных ві-

даў вырабаў.

Вынікі шматгадовай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці ў галіне народнага ма-

стацтва асабліва прыкметна выявіліся ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Са стварэннем Інсты-

тута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларускай ССР (1957)

гэтая работа стала мэтанакіраванай, да яе звярнуліся мастацтвазнаўцы, этнографы,

гісторыкі. I хоць у ёй не заўважалася пэўнай сістэмы, некаторыя працы даволі грунтоў-

на разглядаюць розныя бакі народнай культуры.

У працах беларускіх мастацтвазнаўцаў гэтага перыяду заўважаюцца пэўныя стэрэа-

тыпы. Звычайна гэта работы, прысвечаныя праблемам сучаснага мастацтва Беларусі,

пераважна прафесійнага. Спрабуючы выявіць яго вытокі, суадносіны з народнымі

традыцыямі, аўтары суправаджалі выданні кароткімІ нарысамі пра пэўныя віды белару-

скага народнага мастацтва. Напрыклад, у манаграфіі І.Ялатамцавай пра мастацкую ке-

раміку Савецкай Беларусі15, дзе асноўная ўвага аддаецца сучаснай кераміцы пра-

фесійнага характару, аўтар дае і гістарычны агляд развіцця яе ў Беларусі, адвёўшы зна-

чнае месца народнаму ганчарству і мастацкім асаблівасцям народнай керамікі. Ана-

лагічна пабудавана і работа В.Жука'6. У кнізе Д.Трызны, прысвечанай беларускім

дыванам і габеленам, таксама даецца агульны агляд народнага ткацтва17.

Народнае мастацтва Беларусі

этнографамі названых рэспублік па шырокай праграме, у якой выкарыстоўваліся мно-

гія палажэнні з агульнаеўрапейскай. Вынікі такой мэтанакіраванай работы леглі ў аснову

шэрагу выданняў, галоўным чынам манаграфічнага характару, прысвечаных асобным

відам матэрыяльнай культуры беларусаў22. Зразумела, што асноўнае месца ў іх

адводзіцца тэхналогіі, здабычы сыравіны, спосабам яе апрацоўкі, тэхніцы вырабу рэчаў

і інш. Хоць у некаторых з выданняў (па жыллі, адзенні, ткацтве, вышыўцы) ёсць і хара-

ктарыстыка дэкаратыўна-мастацкіх асаблівасцяў вырабаў.

Багатыя матэрыялы пра беларускае адзенне, ткацтва, вышыўку, мастацкую апра-

цоўку дрэва маюць даследаванні савецкіх этнографаў Я.Бломквіст, Н.Лебедзевай,

Г.Маславай23. Каштоўнасць іх работ не толькі ў грунтоўным аналізе розных відаў ма-

тэрыяльнай культуры ўсходніх славян, але і ў тым, што яны сталі праграмнымі дпя этно-

графаў і даследчыкаў народнага мастацтва. Toe ж можна сказаць і пра кароткі, але

насычаны фактычным матэрыялам нарыс Т.Станюковіч пра народнае мастацтва ў

«Этнографкн восточных спавян»24. Аднак з-за недахопу публікацый па беларускім на-

родным мастацтве аўтар часам робіць не зусім абгрунтаваныя вывады.

Як відаць з кароткага аналізу апублікаваных прац, беларускае народнае мастацтва,

з'яўляючыся аб'ектам увагі як мастацтвазнаўцаў, так і этнографаў, комплекснага асвя-

тлення не атрымала. Некаторыя з гэтых выданняў даюць дастатковае ўяўленне пра асо-

бныя яго віды, маюць каштоўны фактычны матэрыял, іншыя толькі коратка асвятляюць

асобныя пытанні. Матэрыял па адным з найбагацейшых і найцікавейшых відаў культуры

беларусаў — народным мастацтве, не абагульнены і не сістэматызаваны. Такім чы-

нам, гэтае выданне з'яўляецца першай у беларускім мастацтвазнаўстве спробай аба-

гульніць усе асноўныя віды народнага мастацтва Беларусі. У ім аналізуюцца заканаме-

рнасці развіцця гэтага раздзелу нацыянальнай культуры, характарызуюцца яго маста-

цкія асаблівасці і нацыянальная адметнасць, выяўляецца характар бытавання раней і

сёння, вызначаецца месца ў культуры еўрапейскіх і перш за ўсё ўсходнеславянскіх на-

родаў. Асноўным прадметам анапізу з'яўляюцца творы народнага мастацтва і

традыцыйных народных мастацкіх промыслаў Беларусі мінулых часоў, а таксама твор-

часць сучасных народных майстроў. Найбольш раннія з ацалелых узораў адносяцца да

пачатку 19 ст., асноўны рэчавы матэрыял ахоплівае канец 19 — першую палову 20 ста-

годдзя. Фальклорныя, літаратурныя, археалагічныя і іншыя крыніцы даюць магчымасць

звярнуцца і да больш ранніх перыядаў таго ці іншага віду народнага мастацтва дпя вы-

яўлення заканамернасцяў яго развіцдя.

Пытанні тэхналогіі, семантыкі арнаменту, гістарычнай тыпалогіі матываў дэкору дэ-

тальна не асвятляюцца, паколькі па гэтых тэмах ёсць грунтоўныя работы мастацтва-

знаўцаў, этнографаў, гісторыкаў. Названыя аспекты закранаюццца толькі ў той сту-

пені, у якой гэта неабходна дпя вырашэння асноўных задач выдання. 3-за вялікага

аб'ёму матэрыялу тут разглядаюцца толькі самастойныя віды беларускага народнага

мастацтва і апускаецца такі вельмі значны, апе «сінтэтычны» яго від, як народнае

адзенне, якое ўключае ткацтва, вышыўку, набойку, аплікацыю, карункапляценне і інш.

Метадалагічнай асновай работы паслужылі працы вучоных у галіне тэорыі і гісторыі

мастацтва народаў былога СССР у цэлым і ўсходніх славян у прыватнасці. Вызначапь-

ную ролю адыгралі працы даследчыкаў рускага народнага мастацтва А.Бакушынскага,

В.Воранава, Б.Рыбакова, В.Васіленкі, М.Някрасавай, Г.Маславай, М.Воранава, І.Багу-

спаўскай, Т.Станюковіч, С.Раждзественскай, Т.Разінай, А.Канцэдзікаса і інш. Дастатко-

вая распрацаванасць асноўных тэарэтычных палажэнняў у гапіне народнага мастацтва

дазволіла аўтару засяродзіць асноўную ўвагу на вырашэнні канкрэтных задач. Аднак

з-за адсутнасці адзінай думкі пра характар і асаблівасці сучаснага народнага мастацтва

аўтар вымушаны быў абапірацца на тыя навуковыя ўяўленні, якія, на яго думку, най-

больш адпавядаюць спецыфіцы гэтага раздзела сучаснай культуры Беларусі. У многіх

выпадках давялося зыходзіць не з ідэальнай мадэлі народнага мастацтва, а разглядаць

усе яго сучасныя праявы, абумоўленыя як сутнаснымі мастацкімі законамі, так і ро-

знымі сацыяльна-эканамічнымі і вытворча-арганізацыйнымі ўзаемасувязяллі і ўзаема-

дзеяннямі. Таму некаторыя віды сучаснага народнага мастацтва разглядаюцца не

толькі ў іх генетычнай чысціні, але і як кампаненты самадзейнай і прафесійнай твор-

часці, асабліва ў сферы промыслаў, арганізаваных на дзяржаўным узроўні.

8

Уводзіны

Асноўным метадам даследавання з'яўляецца гісторыка-мастацтвазнаўчы падыход

да вывучэння спадчыны беларускага народнага мастацтва і яго сучаснага стану, а так-

сама параўнальны аналіз асноўных яго відаў на розных этапах ва ўзаемасувязях з куль-

турамі суседніх народаў. Да тых узораў народнага мастацтва, якія даўно выйшлі з

ужытку і не захаваліся, у многіх выпадках выкарыстаны метад рэтраспектыўнай рэкан-

струкцыі. Дпя гэтых мэтаў была выкарыстана і замежная літаратура па народным ма-

стацтве, этнаграфіі, фальклоры і іншых відах культуры народаў Еўропы, найперш сла-

вян.

Асноўная частка матэрыялу сабрана аўтарам у экспедыцыях, праведзеных за апо-

шнія 2 дзесяцігоддзі практычна ва ўсе рэгіёны Беларусі. Збор матэрыялаў уключаў

апытанне інфарматараў, фотаздымкі, апісанне характару вырабаў, асаблівасцяў іх

формаў і арнаментыкі, спецыфікі вытворчасці, суадносінаў з іншымі бакамі народнага

побыту і інш. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову шэрагу манаграфічных прац аўтара25.

Шмат каштоўнага матэрыялу дапі музейныя зборы. Найбольш багатыя калекцыі бе-

ларускага народнага мастацтва маюць Нацыянальны музей гісторыі і культуры Бела-

русі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Музей старажытнабеларускай культуры

Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, Бела-

рускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Вывучаны таксама калекцыі

абласных краязнаўчых музеяў (Віцебск, Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Маладзечна),

рэгіянальных музеяў народнага мастацтва (Ветка Гомельскай вобл., Моталь Брэсцкай

вобл.), многіх раённых, школьных і іншых музеяў. Усім ім аўтар выказвае шчырую

ўдзячнасць.

Варта адзначыць, што фонды ўсіх беларускіх музеяў, арганізаваных у даваенныя

часы, былі знішчаны ці разрабаваны ў час Вялікай Айчыннай вайны, і той матэрыял па

этнаграфіі і народным мастацтве, які яны сёння маюць, сабраны ў паспяваенны перыяд.

Нярэдка гэтая работа вялася бессістэмна, у поле зроку музейных работнікаў траплялі

галоўным чынам сучасныя матэрыялы. Узоры традыцыйнага народнага мастацтва, якія

даўно выйшлі з побыту, прадметам мэтанакіраванай цікавасці не з'яўляліся. Таму сёння

ў музеях Беларусі практычна адсутнічаюць калекцыі глінянай і драўлянай цацкі, маста-

цкага кавальства, выцінанак і іншых калісьці распаўсюджаных узораў народнага маста-

цтва. Спецыяльныя заказы сучасным майстрам з выкарыстаннем метаду рэтрас-

пектыўнай рэканструкцыі дазволілі запоўніць некаторыя прагалы ў музейных зборах.

Цікавы, часам унікальны матэрыял ёсць у некаторых музеях за межамі Беларусі:

Дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўным музеі этнаграфіі

Літвы (Вільнюс) і інш. Яны захавапі каштоўныя калекцыі, сабраныя беларускімі этногра-

фамі (Е.Раманавым, І.Сербавым і інш.) у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя.

Акрамя ў ж о разгледжаных грунтоўных мастацтвазнаўчых і этнаграфічных выданняў

апошнім часам з'явілася таксама вялікая колькасць разнастайных публікацый, што за-

кранаюць многія нярэдка малавядомыя ці забытыя старонкі традыцыйнай народнай

культуры. Усе яны маюць каштоўны фактычны матэрыял і таксама ўключаны ў гэтае

выданне. Як дадатковы матэрыял выкарыстаныя публікацыі па фалькларыстыцы, гісто-

рыі, археалогіі, мовазнаўстве і іншых сумежных навуках. Усё гэта ў сукупнасці і дазво-

ліла стварыць адносна дастатковую карціну традыцыйнага бытавання і сучаснага стану

асноўных відаў народнага мастацтва Беларусі.

1 Этнографмя восточных славян. М., 1987. С.458.

2 Тамсама.

3 Романов Е.Р. Внешннй быт Быховского белоруса / / Зап. Северо-Западного отд. Пмп. рус. геогр.

о-ва. Внльна, 1911. Кн.2. С.75.

4 Нмкнфоровскнй Н.Я. О ч е р к н простонародного жмтья-бытья в Внтебском Белорусснм п опнсанне пред-

метов обнходностн: (Этногр. данмые). Вктебск, 1895; Романов Е.Р. Белорусскнй сбормнк. Вып.8. Внльма,

1912; Сербов Н. А. Белорусы-сакуны: Краткмй этногр. очерк. ПГ., 1915; Шейм П.В. Матерпалы для нзуче-

ння быта н языка р у с с к о г о маселення Северо-Западного края. Т.З. СП6., 1902; Крачковскнй Ю. Ф. Быт за-

падно-русского селяннна. М., 1874; Харузнн А. Славянское жплніде в Северо-Западном крае. Внльма,

1907.

5 Каспяровіч М.І. Народны армамент / / Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т.1.

Народнае мастацтва Беларусі

6 Шчакаціхін М. Спосабы збірання матэрьіялаў з беларускага мастацтаа / / Наш край. 1926. № 2—3.

С.63.

7 Ф у р м а н І.П. Крашаніна: Матэрыялы да гісторыі яе на Віцебшчыме. Віцебск, 1925; Шлюбскі А. Краша-

ніна (набіванка). Віцебск, 1926.

8 Нікольскі Н. М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. М н., 1933.

9 Беларускае народнае мастацтва: [ А л ь б о м ]. Ск. Т. 1. Ткацтва, каўрадзелле, вьішыванне, вязанне, ма-

бойка. М н., 1951.

10 Dynowski W. Barwne kufry chtopskie z okolic Wileriszczyzny i Polesia. Wilno, 1934; Яго ж. Sztuka

ludowa Wilenszczyzny i Nowogrodczyzny. Wilno, 1935; Schrammowna H. Sztuka ludowa i jej znaczenie dla

kultury arlystycznej. Wilno, 1939.

11 Moszynski K. Kultura ludowa stowian. Cz.1. Krakow, 1929.

12 Народнае i прыкладное мастацтва Савецкай Беларусі: [ А л ь б о м ]. Мн., 1958.

13 Беларуская народмая архітэктурная разьба; [ А л ь б о м ]. Мм., 1958.

14 Народнае мастацкае ткацтва Случчыны: [Альбом]. М н., 1959.

15 Елатомцева Н. Художественная керамнка Советской Белорусспн. Мм., 1966.

16 Ж у к В.М. Современмая белорусская керамнка: Тенденцнн развнтня. М н., 1984.

17 Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены. М н., 1981.

18 Леонова А. К. Народная деревянная скульптура Белоруссмм. Мм., 1977.

19 Ш к у т Н.Н. Белорусскне художественные промыслы: (нзделпя нз соломкн н лозы). М н., 1985.

20 Кацер М. С. Народно-прмкладное нскусство Бепоруссмм (от первобытного обідества д о 1917 г.).

М н., 1972.

21 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981; Мастацтва сяла Неглюбка: [Аль-

б о м ]. М н., 1976; Беларускія народныя тканіны ў з б о р ы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР: Кат. Мн.,

1979; М у з е й старажытнабеларускай культуры: Кат. экспазіцыі. М н., 1983.

22 Беларускае народнае жыллё. М н., 1973; Беларускае народнае адзенне. М н., 1975; Курнловмч А.Н.

Белорусское народное ткачество. М н., 1981; Мнлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мн.,

1984; Молчанова Л. А. Матернальная культура белорусов. Мн., 1968; Промыслы і рамёствы Беларусі.

М н., 1984; Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991.

23 Бломквкст Е.Э. Крестьянскпе постройкм русскмх, украмнцев н белорусов / / Восточнославянскнй

этнографнческмй сборннк. М., 1956; Лебедева Н.М. Пряденне н ткачество восточных славян в XIX — на-

чале XX в. / / Тамсама; Маслова Г.С. Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов в XIX — начале

XX в. / / Тамсама.

24 Станюковнч Т.В. Народное декоратнвно-нзобразктельное мскусство / / Этнографня восточных сла-

вян. М., 1987.

25 Сахута Я.М. Народная разьба ла дрэву. М н., 1978; Яго ж. Беларускае народнае мастацтва: [Аль-

б о м ]. М н., 1980; Яго ж. Народное мскусство м художественные промыслы Белорусснн. М н., 1982; Яго ж.

Беларуская народная кераміка. Мн., 1987; Яго ж. Беларускае народнае мастацкае кавальства. М н., 1990;

Сахута Е. М., Говор В.А. Художественные ремесла н лромыслы Белорусскк. М н., 1988.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.038 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал