Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Бытавання






ВЫТОКІ I ТРАЛЬійЫІ НЛРОЛНАГЛ

MACTAUTBA БЕЛЛРУСІ

ПРЛБЛЕМЫ I ТЭНЛЭНйЫІ РАЗВІЦЦЯ

СУЧЛСНЛГЛ НЛРОЛНЛГА MACTAUTBA

БЕААРУСІ

і- — 1

ВЫТОКІ I ТРАДЫЦЫІ НЛРОДНЛГЛ МАСТЛЦТВА БЕЛАРУСІ

Беларускае народнае дэкаратыўна-пры-

кладное мастацтва, як і іншыя галіны наро-

днай культуры, багатае і разнастайнае. За

доўгі і складаны шлях развіцця яно выпра-

цавала мноства формаў, надзвычай бага-

тыя разнастайныя і шматслойныя матывы, у

большасці з якіх прасочваюцца шматвяко-

выя, a то і тысячагадовыя традыцыі. На яго

фарміраванне і развіццё наклапі адбітак

розныя фактары: геаграфічны, гістарычны,

сацыяльна-эканамічны і інш. Агульнасць па-

ходжання ўсходнеславянскіх народаў тлу-

мачыць мноства падобных рысаў у наро-

дным мастацтве беларусаў, рускіх і ўкраін-

цаў, асабліва ў яго старажытных формах.

Нямапа агульнага прасочваецца і з культу-

рай іншых суседніх і больш далёкіх народаў

Еўропы.

У той жа час у многіх відах беларускага

народнага мастацтва заўважаюцца і адме-

тныя рысы, якія тлумачацца этнічнымі

асаблівасцямі, рознасцю прыродных умоў,

а таксама нераўнамернасцю гістарычнага і

эканамічнага развіцця. У перыяды аслаб-

лення эканамічных і культурных кантактаў

паміж усходнеславянскімі народамі, на

культуру беларусаў больш прыкметна

паўплывалі дасягненні заходніх славян, на-

родаў Прыбаптыкі і іншых народаў Захо-

дняй Еўропы. Таму ў беларускім народным

мастацтве арганічна спалучаюцца і ста-

ражытныя агульнаславянскія праявы, і

больш познія дасягненні ўсходніх і заходніх

суседзяў. Дзякуючы пераемнасці трады-

цый вобразы першабытных часоў мірна

ўжываюцца з навейшымі, некаторыя стара-

жытныя матывы хоць і захоўваюцца, але

нярэдка мадыфікуюцца да непазнаваль-

насці, Усе гэтыя абставіны вызначылі не-

злічоныя варыянты формаў вырабаў, маты-

ваў дэкору, асаблівасцяў арнаменту, мно-

гія з якіх захавапіся да нашага часу. У іх

нярэдка прасочваюцца элементы яшчэ да-

хрысціянскай язычніцкай культуры, што

праяўляецца ў слабой расчлененасці і свое-

асаблівай скульптурнасці формаў, стрыма-

ным выкарыстанні дэкору, пераважна геа-

метрычнага.

Карані гэтага архаічнага пласта творчасці

ідуць у эпоху каменнага веку. У палеаліце,

40—20 тысяч гадоў назад, пачалі стварацца

скульптурныя выявы жывёл і людзей з

Вёска канца 19 — пачатку 20 cm. Цэнт-

ральная Беларусь. Беларускі дзяржаўны му-

зей народнай архітэктуры і побыту

(БДМНАП).

Народнае мастацтва Беларусі

гліны, каменю, косці, з ЯВІЛІСЯ высенаныя і

выразаныя малюнкі і арнаменты на скалах,

камянях, косці і, верагодна, на менш даўга-

вечных матэрыялах, вырабы з якіх не за-

хаваліся: дрэве, бяросце, скуры і г.д. Па-

леалітычнае мастацтва ў цэлым харак-

тарызуецца універсалізмам з перавагай

скульптурнага напрамку. Захаваліся плас-

ціны-чурынгі з касцей маманта з прадрапа-

ным на іх арнаментам, а таксама бранза-

і. і

леты, падвескі і інш. У тых часах вытокі

большасці элементаў геаметрычнага арна-

менту, што спалучаюцца ў самых розных

камбінацыях2. Аднак вяршыняй мастацтва

ўсходнееўрапейскага палеаліту можна лі-

чыць скульптурныя выявы людзей і жывёл.

Менавіта ў эпоху паляўнічых і збіральнікаў

умоўнае, схематызаванае, але рэалістыч-

нае мастацтва дасягнула высокага ўзроўню

развіцця. Захаваліся выявы аголеных жано-

чых фігур, нярэдка з гіпертрафіраванымі

прапорцыямі (умоўна іх называюць Вене-

рамі), якія ўражваюць нас сваёй дасканала-

Сцю3.

Традыцыйнае народнае жыллё канца 19 —

пачатку 20 cm. з вёскі Садавічы Капыль-

скага раёна. БДМНАЛ.

Пазней, у неалітычным мастацтве (5—4

тысячагоддзі да н.э.), набывае пашырэнне

напрамак, які з пункту гледжання сучасных

ведаў можна вызначыць як сімвалізм. Ен

характэрны дпя плямёнаў, што насялялі стэ-

павую і лесастэпавую палосы і паўднёвыя

ўскраіны лясной зоны. Адлюстраванні рэ-

альнага рэдкія, схематызаваныя. На поў-

начы, у лясах, фіна-угорскія плямёны «пе-

ражыткавага палеаліту» па-ранейшаму зай-

маліся паляваннем і рыбалоўствам і не

перайшлі яшчэ да жывёлаводства і земля-

робства, таму ў іх прадаўжала існаваць рэ-

алістычнае мастацтва, пра што сведчаць

сібірскія, уральскія і карэла-фінскія наскаль-

ныя рэльефы, наколы ў выглядзе качак і

іншых фігурак на керамічных пасудзінах4.

Больш на поўдзень ад іх у арнаментыцы па-

навалі геаметрычныя матывы, асабліва на

кераміцы, якая была найбольш пашырана ў

эпоху неаліту5.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал