Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ны геаметрычным, вочкава-цыркульным






арнаментам, аздоблены гравіраванымі ма-

люнкамі зааморфнага характару ці выра-

шаны скульптурна. Шчыльны цвёрды матэ-

рыял даваў магчымасць ствараць дробную

тонкую разьбу. He можа не выклікаць за-

Хаплення мастацкая дасканаласць гэтых ра-

Бот з дэкорам у выглядзе прыгожых выра-

зна арнаментаваных радоў, вытанчаных

пляцёнак, упэўненых малюнкаў фантасты-

чных і рэальных жывёл.

Найбольш характэрны дпя касцяных і

драўляных вырабаў геаметрычны вочкава-

цыркульны арнамент, вядомы з часоў жа-

лезнага веку, ілюструе ўстойлівасць ста-

ражытных язычніцкіх вераванняў, уласцівых

дэкаратыўна-прыкладному мастацтву 11 —

13 стагоддзяў. Кружок з кропкай у цэнтры,

што сімвалізуе сонца, святло, агонь, —

адзін з самых пашыраных элементаў сапя-

рнай арнаментыкі, які згодна з язычніцкімі

ўяўленнямі меў магічную сілу і аберагаў

уладальніка аздобленай рэчы ад злых ду-

хаў. Нездарма вочкавым арнаментам

упрыгожаны галоўным чынам грабяні —

пастаянныя спадарожнікі свайго ўладаль-

ніка.

На вырабах з выпуклай паверхняй часцей

Сустракаецца дэкор у выглядзе раменнага

пляцення, пашыраны ў кніжнай мініяцюры.

Ён нагадвае ўзоры, здаўна вядомыя ў ма-

стацтве Усходу, адкуль, відаць, і прыйшоў

гэты матыў на заходнярускія землі. Такім

жа спалучэннем старажытных язычніцкіх

вераванняў і матываў усходняга характару

вылучаюцца ўзоры тэраталагічнага («звя-

рынага») стылю, які быў пашыраны ў 11 —

13 стагоддзях у дэкоры прадметаў дру-

Жынна-баярскага побыту. Характэрныя

ўзоры такога стылю — касцяныя пласціны

12 ст. з Ваўкавыска (Нацыянальны мастацкі

музей Беларусі) і Лукомля (Нацыянальны

музей гісторыі і культуры Беларусі), аздо-

бленыя гравіраванымі малюнкамі рэальных

і фантастычных жывёл, птушак, розных

страшыдлаў, драконаў, птушак з чалаве-

чымі галовамі і інш.

Нешматлікія знаходкі ўзораў мастацкай

апрацоўкі дрэва даюць падставу сцвяр-

джаць, што па сваім узроўні яна была

крыху ніжэй за касцярэзнае мастацтва. He

знойдзена драўляных вырабаў са склада-

нымі арнаментальнымі і выяўленчымі маты-

вамі, як у старажытным Ноўгарадзе. Посуд

ці дробныя бытавыя рэчы аздоблены пля-

цёнкай, паяскамі, рамбічнай сеткай, двай-

ным зігзагам («воўчы зуб»)7 — дэкор як па

характары, выкананні, так і па матывах до-

сыць блізкі да аздаблення касцяных выра-

баў. Асабліва прыкметна гэта ў аздабленні

грабянёў, якія складаюць, бадай, самую

шматлікую групу драўляных арнаментава-

ных вырабаў. Усе яны ўпрыгожаны во-


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал