Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Засмучаны Хрыстос. 19 cm. Дрэва, разьба,






паліхромія. Вілейскі раён.

Мастацкая апрацоўка дрэва

пліцы ці вялікія спупы з разьбяной выяваю

Маці Божай, Збавіцеля і Іаана Прадцечы.

Гледзячы на гэтыя гюмнікі... можаш на-

зваць гэты край Краінаю Крыжоў, як назы-

ваюць сваю айчыну жыхары Жмудзі, сусе-

дняй з Нясвіжам»73. Гэта вельмі каштоўнае

сведчанне відавочцы, пацвярджэнне таго,

што драўляная скульптура ў Беларусі (у ко-

жным разе, у заходніх яе рэгіёнах, дзе пе-

раважаў каталіцызм) была такім жа пашы-

раным відам народнага мастацтва, як і ў

суседняй Літве, Польшчы, заходняй Укра-

іне, Славакіі. Менш, відаць, была пашырана

скульптура на ўсходзе Беларусі, а таксама

на Беларускім і Украінскім Заходнім Па-

лессі. Адносна апошняга даследчык украін-

Скага народнага мастацтва М.Моздыр

абмяжоўваецца агульным указаннем на

фактары сацыяльна-эканамічнага харак-

Тару74. Думаецца, больш канкрэтна можна

казаць пра перавагу праваспаўя на гэтых

Землях.

Характар традыцыйнай народнай скуль-

птуры і дыяпазон найбольш папулярных сю-

жэтаў неаспрэчна сведчаць пра перажыткі

Апостал Павел. 18 cm. Дрэва, разьба. Про-

шкава Глыбоцкага раёна. МСБК.

язычніцкага светапогляду. Многія хрысціян-

скія святыя ў народнай свядомасці звязва-

ліся з яшчэ дахрысціянскімі багамі-за-

ступнікамі і таму быпі папулярныя ў наро-

днай драўлянай скульптуры. У многіх

кананічных сюжэтах народным майстрам

імпанавалі добра вядомыя і зразумелыя па-

чуцці смутку, тугі, пакутаў. Бяссільна абві-

спае цела Хрыста ў свядомасці майстроў

Звязвалася з закатаваным чалавекам. Гэта,

бадай, самы пашыраны сюжэт ва ўсіх наро-

даў. Гэтак жа папулярны і «Засмучаны

Хрыстос», які нагадвае заклапочанага, абя-

здоленага селяніна. Вядомы ён у Расіі

(«Збавіцель у цямніцы»), на Украіне («Хры-

стос скарботны»), у Літве («Смуткяліс»),

Польшчы («Хрыстус фрасаблівы»), практы-

чна паўсюль вызначаючыся блізкай ікана-

графічнай схемай. Гэты сюжэт, што ў

эпоху позняй готыкі прыйшоў з Захаду, у

Польшчы, Літве, заходняй Беларусі, на

Правабярэжнай Украіне захаваў характэ-

рную гатычную іканаграфію. Крыху вылу-

чаюцца паўночнарускія ўзоры, дзе Хры-

Ян Непамук. Пачатак 20 cm. Дрэва, разьба,

паліхромія. Чарневічы Глыбоцкага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

Стос звычайна паказаны седзячы прама, не

абапіраючыся локцем на калена.

Сімвал перамогі дабра над злом, апякун

земляробства і свойскай жывёлы — Юрый

Пераможца (Юрай, Юрый, Юр'я), пашы-

раны таксама у Літве (Юргіс), Польшчы

(Ежы), на Украіне (Юрый Змеяборац) і

асабліва любімы ў Расіі (Георгій Пабедано-

сец). Гэты тыпаж, бадай, больш чым іншыя

блізкі да фалькпорных вобразаў, ён хутчэй


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал