Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чыць адным са старажытнейшых чыста на-






родных відаў роспісу. Звязанае з аграрнымі

святамі, яно вядомае ўсім славянскім наро-

дам і некаторым суседнім — венграм,

румынам, літоўцам. Агульнаславянскім па-

ходжаннем тлумачыцца і агульнасць на-

зваў: пісанкі, крашанкі (у беларусаў, рус-

кіх, украінцаў), красліцы (у чэхаў), пісаны

яйца (у бапгар) і г.д. Як відаць з гэтых на-

зваў, дэкараванне яек звязвалася менавіта

з роспісам, а не якой-небудзь іншай тэх-

З.Л і т в і н ч ы к. Пісанка. 1989. Гродна.

нікан, таму далучэнне іх да гэтага віду наро-

днага мастацтва зусім правамоцнае, хоць

тэхналогія роспісу тут крыху спецыфічная.

Традыцыя дэкаравання курыных яек мае

даўнюю гісторыю, карані якой хаваюцца ў

дахрысціянскіх часах. Яйка ўвасабляла на-

родныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя

сіпы прыроды. Старажытныя спавяне ўклю-

чалі яйкі ў веснавыя абрады як сімвал абу-

джэння прыроды пасля зімовага сну, свед-

чанне чалавечага дабрабыту. У беларусаў,

як і ў літоўцаў і на прыгранічных тэрыторы-

Я.П у шк е в і ч. Пісанкі.

Гродзенскага раёна.

Галынка

Народнае мастацтва Беларусі

2/2

ях Польшчы, дэкараванне пісанак прымяр-

коўвалася да веснавога свята Юр'я, калі пе-

ршы раз выганялі жывёлу ў поле. Яшчэ ў

канцы 19 ст. на Гродзеншчыне бытаваў

звычай класці яйка на парозе хлява перад

выганам жывёлы ў поле, каб у яе было

здароўе і плоднасць9. Важная роля яек

(простых і пісанак) у аграрных абрадах10. У

праваслаўнага насельніцтва яны ўключаліся

таксама ў абрад памінання продкаў. Як

рэха старажытнай і пашыранай традыцыі,

яшчэ на пачатку 20 ст. ў Беларусі фіксаваў-

ся звычай мацаваць яйка на магільным

к р ы ж ы ". Данінай гэтаму старажытнаму

звычаю з'яўляецца яшчэ жывая традыцыя

прыносіць курыныя яйкі на магілы ў дзень

памінання продкаў — Радаўніцу (Радуніцу).

3 прыняццем хрысціянства афіцыйная

рэлігія, адмовіўшыся ад беспаспяховай ба-

рацьбы з язычніцкімі традыцыямі, пачала

прыстасоўвацца да старажытных святаў і

абрадаў. Так курыныя яйкі ўвайшлі ў абрад

святкавання Вялікадня, прымеркаванага да

народных веснавых святаў. Як адзначае

З.Л ітвінчык. Пісанкі. 1989. Гродна.

П.Багатыроў, хрысціянскія і народныя абра-

ды не толькі не варагавалі, але часта ўма-

цоўвалі адзін аднаго12. Пісанкі выконваліся

спецыяльна дпя асвячэння на ўсяночнай у

царкве ці касцёле, пасля чаго іх раздавалі

дзецям, дарылі валачобнікам. Шырока

ўключаліся пісанкі ў розныя гульні і забавы,

іх дарылі таксама адзін аднаму для выка-

звання сімпатыі. Многія з гэтых звычаяў

жывыя яшчэ і сёння, аднак у большасці вы-

падкаў, асабліва ва ўсходніх славян, скары-

стоўваюцца пераважна аднатонна пафар-

баваныя яйкі — крашанкі.

Відаць, гэтая акалічнасць, а таксама не-

працягласць захавання пісанак (каля тыдня,

зрэдку — да наступнага Вялікадня)13 і ад-

сюль адсутнасць старых узораў у музей-

ных калекцыях, тлумачыць супярэчлівыя

адносіны даследчыкаў да гэтага віду наро-

днага мастацкага роспісу. Калі практычна

ўсе даследаванні па народным мастацтве

заходніх і паўднёвых славян, украінцаў, лі-

тоўцаў уключаюць і пісанкі, то, напрыклад,

у працах даследчыкаў рускага народнага


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал