Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вопрос 75. М. Багдановіч - публіцыст






Нарадзіўся ў Мінску Потым сям'я пераехала ў Гродна. Бацька - Адам - настаўнік, народаволец, збіральнік фальклору, аўтар кнігі (1895г). У 1896 г. ад сухот ва ўзросце 27 гадоў памёрла маці. Сям'я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад, дзе бацька знаёміцца з М Горкім. У 1902 г. Максім паступае у гімназію. Хлопец адкрывае ў сабе схільнасць да беларускай мовы, культуры. Вывучае беларускую мову, піша вершы. Пасля гімназіі паступае ў Югаслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы ў ліцэі наведвае Вільню. Пасля 1911 г. піша ў часопісы " Украінская жізнь", " Петербургский ежемесячный журнал", газету " Наша ніва" беларускамоўныя вершы, матэрыялы пра Беларусь. У 1916 г. скончыў юрыдычны ліцэй і пераехаў у прыфрантавы Мінск. У Мінску працуе ў губернскай харчовай камісіі, у камітэце дапамогі ахвярам вайны. У лютым 1917 г. едзе ў Ялту паправіць здароўе, дзе ў маі памірае. Пахаваны на Аўткінскіх могілках непадалек ад дачы А. Чэхава. Аўтар зборніка " Вянок". Публіцыстычныя творы: артыкул " Іван Няслухоўскі (Янка Лучына)" - не завершаны ў 1910 г. Літаратурна-мастацкая крытыка: у 1911 г. у " Нашай ніве" (№ 3, 4, 5) - " Глыбы і слаі. Аглад беларускай краснай пісьменнасці 1910 г."

Першая прафесійная літаратурная праца: крытыка Купалы, зборнік " Жалейка", верш " Жніво", зборнік " Песні жальбы". Ен займаўся крытыкай творчасці Алеся Гаруна, Гальяша Леўчыка, Старога Уласа (Сівы-Сівіцкі), Цішкі Гартнага, Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага), Галубка, З. Бядулі. Яго крытыка вельмі аргументавана - ён паказваў поспехі і недахопы ў літаратурным працэсе. Аўтар упершыню выказваецца пра дэмакратычны змест беларускай літаратуры і яе сацыяльнай асновы. Артыкул " За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911-13 гг.", надрукаваны ў зборніку " Калядная пісанка" ў 1913 г. Багдановіч больш глыбока і сур'езна робіць агляд беларускай паэзіі, гаворыць аб яе росце, крытыкуе зборнік " Шляхам жыцця" Я.Коласа, яго павярхоўнасць (" няма моцнага, неспадзяванага, яркага").

Артыкулы: " Белорусское Возрождение» 1914 г. для часопіса «Украінская жізнь» в № 1, 2. Адзін з першых нарысаў па гісторыі беларускай літаратуры ад старажытных часоў, рагледжаны праблемы славянскіх народаў. Узгадвае імёны: Чачота, Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Каганца.

Артыкул " Забыты шлях" напісаны ў 1915 г, надрукаваны ў 1918 г. у газеце " Вольная Беларусь". " Беларусь мае сваю асобную душу, але мае сувязі з сусветнымі культурамі". Артыкулы 1914 г.: " Чырвоная Русь", " Братья-чехі", " Угорская Русь". Пісаў пра Ламаносава ў артыкулы " Паэзія геніяльнага вучонага" (1911).

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал