Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Контурнай разьбы. Дэкор звычайна разрэ-






джаны, ён рэдка ўкрывае ўсю лопасць, як

на паўночнарускіх прасніцах. Часам ён раз-

мяшчаецца толькі на ніжніх краях лопасці,

нібы сцякае з яе на перахоп і «яблык». Ві-

даць, майстры зыходзілі тут з практычных

меркаванняў: вышэй, пад кудзеллю, дэкор

будзе проста не бачны праплі.

Калі ў большасці рэгіёнаў Беларусі дэка-

раванне прасніц — з'ява не надта пашыра-

ная (гэта ж датычыць пранікаў, валкаў, дэ-

таляў ткацкіх станаў і іншых прылад пра-

дзення і ткацтва), тым большую цікавасць

уяўляе разьбяны дэкор прасніц Заходняга

Палесся, які ў канцы 19 — першай палове

20 стагоддзя (верагодна — і раней) быў

тут масава распаўсюджаны. Займаюць яны

досыць кампактны арэал, які амаль супадае

з адміністрацыйнымі граніцамі Камянецкага

раёна Брэсцкай вобласці.

Большасць адшуканых тут узораў уяўляе

сабой невялікія лёгкія прасніцы-дошчачкі

(потась, поцюс), што мацуюцца на кран-

штэйне да калаўрота нахільнага тыпу (ля-

жак). Такая канструкцыя, пашыраная ў гэ-

тым рэгіёне, як і ў народаў Заходняй Еў-

ропы, Скандынавіі, Прыбалтыкі, амаль не

сустракаецца ў іншых рэгіёнах Беларусі (як

і ў Расіі, на Украіне), дзе пераважалі калаў-

Роты вертыкапьнага тыпу (стаяк). Такая

асаблівасць магла б падштурхнуць да дум-

кі, што прычынай масавага і тэрытарыяпьна

абмежаванага бытавання дэкаратыўнай

разьбы з'яўляецца менавіта арыгінальнасць

і своеасаблівая дэкаратыўнасць канструк-

цыі — калаўрот-ляжак з прасніцай-дошча-

Чкай на кранштэйне, як гэта было характэ-

рна дпя тых народаў, у якіх яна была рас-

паўсюджана. Аднак такое меркаванне

Абвяргаецца тым, што на Камянеччыне ад-

шуканы значна больш раннія традыцыйныя

прасніцы з донцам, таксама аздобленыя

разьбою. Відаць, разьбяны дэкор на прас-

ніцах мае тут старажытнае паходжанне,

пашырэнне на пачатку 20 ст. капаўротаў з

прасніцамі-дошчачкамі толькі стымулявала

росквіт гэтага віду разьбы.

Прасніцы канца 19 ст. ўяўляюць сабою

традыцыйны для Беларусі, Расіі, Літвы, паў-

ночна-ўсходняй Польшчы лапатападобны

тып. Лопасць нешырокая, выцягнутая, злёг-

ку звужаная ўверх, на тонкай доўгай но-

жцы з круглым «яблыкам» пад самой лопа-

сцю. Разьба размешчана звычайна ў ніжняй

частцы і на «яблыку», аздобленым, як пра-

віла, шасціпялёсткавай разеткай. Найбольш

лашыраны матыў — трохгранныя зубчыкі,

скампанаваныя па чатыры ў квадраты, якія

ўтвараюць гарызантальны пояс у ніжняй ча-

стцы лопасці. Яе краі нярэдка аздоблены

ланцужком з маленькіх зубчыкаў, скампа-

наваных у матыў накшталт пілкі. Дэкор вы-


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал