Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Мадэляваных галовак. У цэлым яны нагад-
ваюць пашыраныя ў многіх народаў Еўропы вільчакі зааморфнага характару на стрэхах жыллёвых пабудоў. На Усходнім Палессі (як і на Левабярэж- най Украіне) пераважаюць клямкі іншай канструкцыі — у выглядзе рычага, прасу- нутага скрозь дзвярное шула. Сярод іх су- стракаюцца надзвычай цікавыя клямкі ў вы- глядзе галовак вужоў ці бараноў. Выра- шэнне не сілуэтнае, а скульптурнае, часта Досыць вобразнае. На гэтую характзрную асаблівасць клямак, што мае, несумненна, даўняе і сімвалічнае паходжанне, звярнуў у свой час увагу акадэмік М. Нікольскі: «У Рэчыцы і ў вёсках вакол Рэчыцы яшчэ ў 1929 г. сустракаліся на варотах жалезныя скобкі ў выглядзе вужоў і жапезныя клямкі з галовамі вужоў і бараноў, зробленыя рэчыцкімі кавалямі»21. Гэта прыклад жыц- цёвасці старажытных вераванняў, якія нa Палессі захоўваліся даўжэй, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. Такое ж вырашэнне кля- мак адзначана і на Левабярэжнай Украі- не22. Такім чынам, наяве кампактны рэгіён іх бытавання. Варта адзначыць, што заа- морфнае вырашэнне каваных архітэкту- рных дэталяў у той ці іншай ступені характэ- рна для многіх народаў Еўропы, але такое, відаць, можна лічыць найбольш арыгі- нальным і сваеасаблівым. Мастацкая апрацоўка металу У канцы 19 ст. пад уплывам горада ў ся- лянскім жыллі, асабліва на дзвярах свірнаў, пачынаюць з'яўляцца таксама ўнутраныя накладныя замкі са спружынным ме- ханізмам. Часцей за ўсё яны аберагапі ўва- ход у мясцовую цэркаўку, касцёл, капліч- ку. Такі замок складаецца з каробкі з ме- ханізмам, дзвюх ручак, адна з якіх выводзіцца на знадворны бок дзвярэй, і ключавіны, што афармляе адтуліну для пра- соўвання ключа. Кпючавіны звычайна заў- сёды па-мастацку аформлены, бо займа- юць прыкметнае месца ў знадворным дэ- коры дзвярэй. Іх формы сведчаць пра ўплыў і «высокіх» мастацкіх стыпяў, і мяс- Цовых народных традыцый. Гэта прык- метна, напрыклад, у афармленні сякера- падобных, часам гравіраваных ключавін Рускага народнага жылля — спрошчаных, апе па-народнаму непасрэдных варыянтаў тых узораў, якія аздаблялі дзверы ста- ражытных мураваных храмаў. Ключавіны На дзвярах беларускага народнага жылля Таксама сведчаць пра тое, што народныя майстры-кавалі звяртапі сваю ўвагу на ма- нументапьныя пабудовы ранейшых часоў, перш за ўсё барочныя. Ключавіны набыва- Юць сэрцападобную форму з багата арна- ментаванымі краямі або форму прамаву- гольніка з простай прафіліроўкай па краях і дэкаратыўна распрацаваным верхам, дзе можна бачыць гапоўкі жывёл і птушак, на- ват сілуэт чалавека, а на культавых збуда-
|