Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Саламяная царская брама з в.Сваятычы На-
вагрудскага павета, куды яна трапіла ў 1860-я гады з Піншчыны, зберагапася ў Мінскім царкоўна-археалагічным музеі23. У в.Горск на Піншчыне саламяныя былі не толькі царская брама, але і бакавыя ківо- ты24. На Мінскай краёвай выстаўцы ў 1918 г. дэманстравалася не толькі сапамяная царская брама «з ваколіц Прыпяці», апе і 2 кароны дпя вянчання з пшанічнай саломы25. Нарэшце, успаміны старажыпаў в.Вавулічы Драгічынскага раёна захавапі паданні, што ў мясцовай царкве саламяныя быпі не толькі царская брама, але і ўвесь іканастас. Ад- сюль можна зрабіць другое меркаванне: саламяныя царскія брамы ў інтэр'ерах сельскіх цэркваў пачатку 19 ст. (магчыма, Т.А гафоненка. Павук. 1980-я гады. Са лома, ніткі. Мінск. БДМНАП. Народнае мастацтва Беларусі /72 раней) былі не адзінымі творамі з гэтага матэрыялу, а толькі часткай цэлага компле- ксу, які ўключаў шэраг вырабаў з саломы і складаў адзіны ансамбль, арганічна спалу- чаны з іншымі відамі народнага мастацтва. Трэцяе меркаванне датычыць памераў рэгіёна, у якім былі пашыраны такія вы- рабы. Два з трох уцалелых узораў і ўсе пісьмовыя і вусныя звесткі адносяцца да За- Ходняга Палесся, а больш дакладна — да Піншчыны, дзе несумненна быў развіты цэнтр па іх пляценні. Трэці, «непашпартыза- ваны» ўзор з Гродна дае падставы для вы- вадаў пра бытаванне іх і на Гродзеншчыне, нават ёсць адрозненні «гродзенскай» бра- мы ад пінскіх26. Аднак уважлівы аналіз узо- раў выяўляе не столькі адрозненні, колькі Падабенствы, што сведчыць на карысць па- ходжання ўсіх узораў з аднаго рэгіёна — Пінскага Палесся. У Гродна ж брама магла трапіць тым жа шляхам, што і іншыя згада- ныя ў літаратурных крыніцах саламяныя вы- рабы з Піншчыны, якія ў розны час і па ро- зных прычынах былі перавезены ў іншыя Месцы. Саломапляцельшчыца В.Гаўрылюк з Брэс- Та. 1981. He выклікае сумнення адпаведнасць гэ- тых вырабаў чыста народным традыцыям. Гісторыя вавуліцкай брамы зберагла нават прозвішча аўтара — мясцовага селяніна Клімовіча, які зрабіў яе ў 1830—40-я га- ды27. Несумненна, мясцовымі народнымі майстрамі выкананы і іншыя ўзоры, як вы- конвалася і астатняе ўбранне інтэр'ераў драўляных сельскіх цэркавак. Бясспрэчна, гзтыя майстры не толькі дасканала ваподалі традыцыйнымі навыкамі саломапляцення, але добра арыентаваліся і ў дасягненнях манументальна-дэкаратыўнай разьбы па дрэве, што яшчэ не страціла ў тыя часы сваёй ролі ў афармленні царкоўных ін- тэр'ераў. Хоць брамы выкананы з незвы- чайнага для такіх твораў матэрыялу і ў зусім арыгінальнай стыпістыцы, іх канструк- цыйна-мастацкае аблічча адпавядае харак-
|