Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Старажытную аграрную абраднасць, звяза-
ную з хлебам, саломай, снапом. Многія аграрна-абрадавыя сімвалы з саломы зай- •f J / \ малі аднолькава важнае месца як у трады- цыйных народных, так і ў царкоўных абра- дах. Такая з'ява была магчымая менавіта на Л.Г лавацкая. Алень. 1985• Салома, ніт- кі, пляценне. Мінск. Папессі, дзе яшчэ і на пачатку 20 ст. народ- ную культуру пранізвалі язычніцкія ўяўленні. Несумненна, што саламянае ўбранне царкоўных інтэр'ераў у канцы 18 — пача- тку 19 стагоддзя — з'ява невыпадковая. Яна абапіраецца на трывалую шматвяковую традыцыю. Гэтая унікальная з'ява, якую можна лічыць вяршыняй гэтага віду белару- скага народнага мастацтва, увасобіла і да- вяла да дасканаласці папярэднія дасягненні саломапляцення. Калі зноў звярнуцца да саламяных куфэркаў, старыя ўзоры якіх не захавапіся, можна сцвярджаць, што трады- цыя іх вырабу ў народным побыце быпа вя- домая па крайняй меры ўжо ў 18 ст., па- Зней жа яна была скарыстана для вырашэн- ня задач манументальна-дэкаратыўнага Характару. Сярод вырабаў з саломы крыху ўбаку стаяць арыгінальныя ўпрыгожанні аб'ёмна- прасторавага характару, якія падвешваліся на покуці да бэлькі, звычайна да калядных ці велікодных святаў. Назва гэтага выра- бу — павук — не нясе ў сабе ніякага се- мантычнага сэнсу і хутчэй за ўсё адпюст- роўвае падабенства яго з адмыслова вы- плеценай ажурнай павуцінкай. Цяжка ўстанавіць і якія-небудзь аналогіі не толькі з саламянымі, але і іншымі вырабамі наро- дных майстроў. He зусім звычайны і спосаб вытворчасці: іх не плялі, а збіралі з са- ломінак. Аднак, дзякуючы свайму аб'ёмна- прастораваму вырашэнню, павукі бліжэй да плеценых рэчаў і могуць быць аднесены да гэтагай групы вырабаў з саломы. Старыя ўзоры павукоў не захаваліся, няма і згадак пра іх у этнаграфічнай літара- туры. Відаць, у той час, да якога адносіцца ажыўленне беларускай этнаграфіі, павукі ўжо страцілі колішняе сэнсавае значэнне і лічыліся проста аздобаю інтэр'ера, якую асабліва не бераглі, замяняючы па крайняй меры раз у год на новыя. Аднак звесткі інфарматараў пацвярджаюць іх паўсюднае бытаванне. Вядомыя павукі таксама за- ходнім славянам, народам Прыбалтыкі, Скандынавіі і інш. Адзінага тлумачэння се- мантыкі і ролі гэтых вырабаў у народным побыце няма. Розныя і іх назвы: павук, па- ёнк (у беларусаў і палякаў), мушыны рай (у чэхаў), содас (сад, у літоўцаў), лакронід (у эстонцаў), хімелі (карона, у фінаў), хандэ- крона (падвясная карона, у немцаў) і г.д. Назвы нічога не гавораць пра паходжанне гэтых вырабаў і адлюстроўваюць хутчэй іх знешнія дэкаратыўныя асаблівасці. Аднак
|