Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Сельскагаспадарчага таварыства, у мястэч-
ках Бранчыцы і Каты (Мінская губ.), у Дзі- сне (Віцебская губ.) і інш.12 Папулярызацыі народнага ткацтва са- дзейнічалі разнастайныя выстаўкі перава- жна сельскагаспадарчага накірунку, якія звычайна дэманстравапі і вырабы саматуж- нікаў, рамеснікаў. Шэраг такіх выставак быў арганізаваны ў гарадах Беларусі ў па- чатку 20 ст., прычым найбольш багатыя і прадстаўнічыя раздзелы складала ткацтва. Відаць, узоры гэтага аднаго з самых пашы- раных відаў беларускага народнага маста- цтва лягчэй за ўсё было збіраць; з другога боку, арганізатараў выставак, несумненна, прыцягвала яўная дэкаратыўнасць, «выста- вачнасць» тканых рэчаў, чым не заўсёды вызначаліся, скажам, драўляныя ці ганча- рныя вырабы. Інфармацыя з такіх выставак нязменна ўтрымлівае сповы захаплення на- родным ткацтвам. Напрыклад, пра выстаў- ку ў Слуцку (1908) гаворыцца: «Багата было розных добрых тканін, зробленых ру- камі вясковых кабет беларускіх, у розныя рысункі. 3 воласці Цялядавіцкай, Капыль- Жанчыны ў адзенні 1950-х гадоў. Беразнякі Жыткавіцкага раёна. Народнае мастацтва Беларусі скай, Пукаўскай было рознае палатно, абрусы, ручнікі, капы, спадніцы з ільну і во- ўны, паясы, наміткі, сукно на буркі... Ма- люнкі ўсе беларускага стылю»13. Багацце разнастайных, цікавых узорамі і каларытам тканін адзначалася на выстаўцы ў Глыбокім (1913), прычым цікавая заўвага аўтара на- таткі: «Ткацкая глыбоцкая школа нічога но- вага не можа даць сялянкам, бо іх вырабы лепшыя»14. На выстаўцы ў Навагрудку (1913), дзе было прадстаўлена 400 узораў ткацтва з 8 валасцей, «вочы разбягаліся па сценах, завешаных тканінамі, коўдрамі, абрусамі работы навагрудскіх сяпянак. Та- кога багацця малюнкаў і колераў рэдка ка- лі здаралася бачыць»15. Асабліва багата і разнастайна было прадстаўлена беларус- кае ткацтва на саллатужніцка-прамысповай выстаўцы ў Вільні і 2-й Усерасійскай сама- тужніцкай выстаўцы ў Пецярбургу (1913). Тут дэманстраваліся сотні ўзораў адзення, разнастайных дэкаратыўных і абрадавых тканін з Вілейскага, Ашмянскага, Лідскага, Дзісенскага і іншых паветаў паўночнага за- хаду Беларусі. Дзяўчына ў святочным уборы 1920-х гадоў. Бездзеж Драгічынскага раёна. Багатыя традыцыі ткацтва і вышыўкі, іх паўсюднае пашырэнне сталі асновай для ар- ганізацыі мастацкіх промыслаў у савецкія часы. Каапераванне ткачых і вышывальш- чыц у арцелі пачалося ў 2-й палове 20-х га- доў, у 1929 г. ў іх працавала больш за 100 майстрых17. Шэраг буйных ткацкіх і вышы- вальных арцеляў створаны ў 30-я гады: «1-га Мая» (Слуцк), «8-га Сакавіка» (Баб- руйск, Віцебск), «20 год Кастрычніка» (Мінск, Чачэрск, Орша), «Чырвонае Палес- се» (Хойнікі), імя Клары Цэткін (Карма), «Чырвоны тэкстыльшчык» (Талачын), «20 год ВЛКСМ» (Верхнядзвінск), «Полымя рэ- валюцыі» (Бешанковічы) і інш.18 Прадукцыя арцеляў, разлічаная галоўным чынам на
|