Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Работа па тэме.






Практыкаванне № 33. с. 19.

Вучні чытаюць тэкст практыкавання «ланцужком». Звяртаюць увагу на раней перакладзеныя словы. Затым адказваюць на пытанні настаўніка.

— Колькі ў тэксце сэнсавых частак? (Тры.)

—Пра што гаворыцца ў кожнай частцы? (Лдказы дзяцей.)

—Ці можна даць другі загаловак? (Можна.)

—Які загаловак адпавядае тэме, а які — асноўнай думцы тэксту? «Вясёлкавы цуд» — асноўная думка, «Вясёлкі над зямлёй» —тэма тэксту. У час работы настаўнік звяртае ўвагу на тое, што кожная сэнсавая частка пачынаецца з новага радка — абзаца. У нучняў на парце раскла- дзены памяткі, якія зачытваюца ўслых.

Табліца 4

У Белавежскай пушчы

Сапраўднае жыццё ў пушчы пачынаецца ноччу. 3 надыходам змроку пыходзяць на паляванне драпежнікі: лісіца, куніца, гарнастай, рысь і воўк. На палянах ласуюцца парасткамі дрэў алені і казулі. У дубровах пад дубамі шукаюць жалудоў дзікі. Палахлівыя зайцы частуюцца карой асіны. Нячутна паміж дрэў пралятаюць совы.

¾ У Белавежскай пушчы палююць дзікія жывёлы. А мы зараз даведаемся пра навуку палявання адной хатняй жывёлы.

ІХ. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 35. с. 21 — самастойнае чытанне тэксту.

Растлумачыць назву, вызначыць колькасць сэнсавых частак (самастойна ў групах — тры часткі). Зачытаць пачатак, асноўную частку, канцоўку. Расказаць, як кот спасцігае навуку палявання. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.

Х. С амастойная работа.

Спісаць тэкст, падзяліць на сэнсавыя часткі. Звярнуць увагу вучняў на памятку пра абзац.

Настаўнік паведамляе, што на палосках паперы былі запісаны сказы, але нехта гэтыя палоскі разарваў і сказы пераблыталіся, трэба іх разблытаць. Вучні працуюць па групах, атрымліваюцца сказы пра тэкст.

Тэкст складаецца са сказаў, якія звязаны паміж сабой. У тэксце ёсць пачатак, асноўная частка, канцоўка. Тэкст дзеліцца на сэнсавыя часткі. Да тэксту можна падабраць загаловак. Каб скласці план, трэба...

Працягнуць тэкст далей у нас не атрымліваецца, таму што мы яшчэ не ведаем гэтага матэрыялу. Для гэтага мы павінны вучыцца складаць план тэксту, карыстацца ім, складаць свае тэксты.

− Пагаворым пра беларускія рэкі.

− Якія вы ведаеце рэкі Беларусі? (Адказы дзяцей.)

− Кожная рэчка мае сваю гісторыю. Болып падрабязна вы даведаецеся пра Нёман і Лошу. (Звярнуць увагу на раней перакладзеныя словы.)

ХІ. Слуханне легенды «Нёман і Лоша» на кампакт-дыску.

ХІІ. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 37. с. 22.

Дзеці чытаюць тэкст «ланцужком». Звяртаецца ўвага на раней перакладзеныя словы.

Работа па групах.

Скласці характарыстыку Нёмана (працавіты, прыгожы асілак, добры) і Лошы (гультаяватая, самалюбівая, абыякавая, халодная да ўсяго). Вучні працуюць пры дапамозе характарыстыкі герояў, дзе з дадзеных слоў трэба выбраць неабходныя для героя.

− Якая асноўная думка тэксту? (Адказы дзяцей.)

− Колькі сэнсавых частак у тэксце? (Тры.)

− Калі б нам спатрэбілася пераказаць тэкст, што неабходна зрабіць? (Скласці план.)

Настаўнік прапануе вучням, не чытаючы правіла, скласці парадак састаўлення плана. Вучні мрацуюць пл групах. — Праверым, ці правільна вы растлумачылі новую тэму. Для гэтага прачытаем правіла на с. 23 (Вучны ўслых чытаюць правіла, потым разам з настаўнікам складаюць кластэр.)  


Схема 3

 

 

—А цяпер праверым, ці так вы тлумачылі новы матарыял у групах.

ХІІІ. Актуалізацыя ведаў. Работа над планам тэксту.

Падабраць да кожнай сэнсавай часткі эагаловак і запісаць у выглядзе плана.

1. Спрэчка рэчак.

2.Шлях Лошы.

3.Шлях Нёмана.

XIV. Замацаванне новага матэрыялу.

1)Практыкаванне № 38. с. 23 — самастойнае чытанне. Вызначыць тып тэксту (апавяданне, апісанне).

− Яшчэ план можна скласці з пытанняў да кожнай сэнсавай часткі тэксту, і прапануе адказаць на пытанні плана самастойна ў групах, звяртаючы ўвагу на перакладзеныя словы.

− Мы працавалі з тэкстамі. Як складалі гілан да кожнага з іх?

—Ці аднолькава? (Не.)

2) Састаўленне кластэру.


 

Схема 4

3) Самастойная работа ў парах.

—Выберыце, які тэкст вам больш спадабаўся. Перакажыце яго ў парах, карыстаючыся планам.

XV. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

− Што даведаліся наўроку? Ці дасягнулі пастаўленьгх мэт?

—Якія цяжкасці былі?

—Назавіце свой настрой пасля ўрока, карыстаючыся «слоўнікам настрою».

XVI. Длмашняе заданне.

Практыкаванне № 41, с. 25. Скласці працяг тэксту.


 

4 КЛАС Падрабязны пісьмовы пераназ тэксту-апавядання па плане  
Мэта: развіваць навык пісьмовага маўлення; вучыць пераказваць тэкст па гатовым плане, выкарыстоўваючы набытыя веды; развіваць маўленне вучняў і іх творчыя здольнасці; праверыць уменне вучняў прымяняць набытыя веды ў пісьмовай форме; выхоўваць павагу да роднай мовы, роднага краю; актывізаваць эмацыянальную сферу.
Абсталяванне: падручнік; «слоўнік настрою».

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Праверка арганізацыі працоўнага месца, пажаданне добрага настрою, поспехаў.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

Некалькі вучняў чытаюць свае тэксты, паказваюць малюнкі.

Арфаграфічная размінка.

* * *

Дзве сяброўкі — дзве рукі —

Весела працуюць.

Вяжуць, шыюць, ткуць, прадуць,

Мыюць і прасуюць.

Дзве сястрыцы — дзве рукі —

Гарады будуюць,

Водзяць у рэйсы цягнікі,

Граюць і друкуюць.

Беляць столь, мятуць падлогу,

Асфальтуюць нам дарогу...

Умеюць бульбу абабраць,

Расчасаць галоўку,

Зашпіліцца лоўка,

I ляпіць, і маляваць,

I ў сшытку літары пісаць.

 

(Н. А. Сторажава.)

Выразна прачытаць верш, назваць дзеянні рук, якія яны могуць рабіць. (Што робяць? — працуюць, вяжуць, шыюць і г. д.)

—А чые рукі ў сшытку пішуць? (Рукі вучняў.)

—Вось і мы сёння будзем пісаць у сшыгку, л; іс ні' проста літары, а пісьмовы пераказ.

—Вызначым спачатку мэты ўрока. (Прааіяьна напісаць пераказ, выкарыстоўваючы свае веды на практыцы.)

ІІІ. Знаёмства з тэкстам.

Карткі з тэкстам знаходзяццаў кожнага вучня на парце.

Бабры

Калісьці бабры сяліліся па ўсёй Беларусі. Пра гэта сведчаць шмат якія геаграфічныя назвы. Горад Бабруйск, рака Бабёр, сяло Бобрыкі, вёскі Бабровічы, Бабры і інш.

Бабры будуюць хаткі на вадзе. Звонку іх жыллё нагадвае кучу галля. Знізу і знутры хатка моцна сцэментавана глеем. Бывае воўк спрабуе разбурыць кіпцюрамі хатку, але гэта яму не пад сілу. Калі ж хто і разбурыць хатку, бабёр заўсёды паспее ўцячы праз падводны ход. І ўсё ж бабрам пагражае выміранне. Занадта вялікі попыт на іх футра.

Для аховы гэтых звяроў у Беларусі створаны запаведнікі. Паляванне на іх забаронена. Бабры зноў хутка рассяляюцца на нашых рэках.

1) Работа з тэкстам.

Настаўнік чытае тэкст, вучні сочаць, а затым адказваюць на пытаніп настаўніка.

—Ці можна назваць гэты запіс тэкстам? (Гэта тэкст, бо складаецца са сказаў, якія ўзаемазвязаны.)

—Якія прыметы тэксту вы знайшлі? (Ёсць загаловак.)

—Вызначце тып тэксту. ('Гэкст-апавяданне, у ім ска.зы звязаны «лан цужком».)

2) Знаёмства з планам.

План запісаны на дошцы:

1. Бабры на Беларусі.

2.Хаткі баброў.

3.Ахова звяркоў.

Каменціраванае чытанне вучнямі плана. Вызначэнне зместу да кож-нага пункта плана.

3) Арфаграфічная падрыхтоўка.

На дошцы запісаны словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні:

Калісьці. Сцэментавана глеем (глей — ил (рус.)).

Сведчаць. Спрабуе разбурыць.

Геаграфічныя назвы Падводны ход.

Бабровічы, Бабры. Пагражае выміранне.

Звонку. Вялікі попыт на футра.

Нагадвае. Для аховы.

Створаны запаведнікі. Паляванне забаронена.

Тлумачэнне слоў і словазлучэнняў, іх сэнсу, напісанне арфаграм.

4) Фізкультхвілінка.

Агульнаразвіваючыя практыкаванні.

5) вусны п ераказ тэксту вучнямі па плане.

Спачатку асобкнымі вучнямі пераказ кожнай часткі па плане, потым переказ некалькімі вучнямі ўсяго тэксту.

6) Запіс пераказу вучнямі ў сшыткі. •

Самаправерка.

IV.Рэфлексія

—Якія цяжкасці былі наўроку?

Які настрой у канцы ўрока?

 

 

 

4 КЛАС Сказ. Будова сказа  
Мэта: фарміраваць паняцце пра будову сказа; выпрацоўваць уменне вызначаць галоўныя і даданыя члены сказа; узбагачаць маўленне вучняў.
Абсталяванне: падручнік.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

—Дзеці, які ў вас сёння насірой? Чаго вы чакаеце ад гэтага ўрока?

ІІ. Лексічная работа.

—Вы любіце атрымліваць паштоўкі? Што такое паштоўка? (Адказы вучняў.)

Паштоўка — гэта спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма.

—Падбярыце роднасныя словы да слова «паштоўка». (Паштоўка, пошта, паштальён, паштовы, паштамт.)

Што такое пошта, паштамт? (Пошта — установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і г. д., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца. Паштамт — галоўная паштовая ўстанова горада.)

Хто такі паштальён? (Паштальён — разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.)

—Якое слова з прапанаваных лішняе, калі разглядаць іх як часціны мшіы? (Паштовы.)

Падбярыце прыметнікі да слова «паштоўка». (Віншавальная, запрашальная, прыгожая, рознакаляровая і г. д.)

—- Сёння да нас прыйшла вось такая паштоўка. А даслаў нам яе спадар Сказ. Ён жадае ўсім нам добрага настрою, трывалых ведаў і цікавага ўрока. Спадар Сказ падрыхтаваў нам заданні, якія мы павінны выканаць м.і ўроку.

ІІІ. Паўтарэнне ведаў пра сказ.

—Спадар Сказ жадае даведацца, што вы ведаеце пра яго?

— Дапоўніце яго сказы. (У кожнага вучня картка з заданнем.)

1. Сказ выражае... (закончаную думку).

2. Сказы складаюцца... (са слоў),

3. Словы ў сказе звязаны... (па сзнсе).

4. Межы сказа вызначаюцца... (інтанацыйна).

5. Першае слова сказа пішацца... (з аялікай літары).

6. У канцы сказа можа стаяць... (кропка, клічнік, пытальнік).

—Я думаю, што спадару Сказу спадабаліся плшы адказы.

III. Хвілінка чыстапісання. Гука-літарны аналіз.

— Прачытайце злучэнне літар, якое эапісана на дошцы.

Сс ссс ск ка кс аз ас са аз

—Якое слова схавалася? (Сказ.)

—Дзеці, колькі літар у слове сказ? (4.)

—Назавіце іх.

—Запішыце:

Сс ссс ск ка кс аз ас са аз сказ

—Колькі гукаў у гэтым слове. Назавіце іх.

—Колькі галосных? Зычных?

—Чым адрозніваюцца гукі ад літар?

—У якім месцы гук не супадае з напісанай літарай?

—Назавіце праверачнае слова. (Сказ — сказы.)

—Прачытайце на дошцы сказ: 3 чаго будуецца сказ?

—Які гэта сказ? (Пытальны.) Чаму? (Адказы дзяцей.)

—Адкажыце на гэта пытанне. Адказ запішыце.

Сказ будуецца са слоў.

—Які атрымаўся сказ? (Апавядальны.) Чаму? (Адказы дзяцей.)

—Дакажыце, што гэта сказ.

1. Выражае закончаную думку.

2.Складаецца са слоў.

3.Словы звязаны па сэнсе.

4.Першае слова запісана з вялікай літары.

5.У канцы сказа стаіць кропка.

—Змяніце сказ так, каб ён быў пабуджальны. Пабудуйце сказ са слоў.

V. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Вы шмат ведаеце пра сказ. А што яшчэ мы можам пра яго даведацца? (Адказы.) Сёння мы пагаворым з вамі пра будову сказа. Спадар Сказ паставіў перад намі наступныя задачы, якія мы павінны рашыць на працягу ўрока. (Настаўнік чытае задачы ўрока.)

Запіс на дошцы:

1. Без чаго немагчыма скласці сказ?

2.Як называюцца члены сказа, якія дапаўняюць галоўныя члены сказа?

3.Якую ролю выкогіваюць даданыя члены сказа?

1). Работа з правілам

Разгарніце падручнік на с. 26, знайдзіце правіла, прачытайце яго пра сябе, у поўголаса, суседу. Знайдзіце адказ на першае пытанне. (Дзейнік і выказнік - самыя важныя «цаглінкі», без іх немагчыма скласці сказ.)

—Знайдзіце практыкаванне № 42. с. 26. Прачытайце тэкст “ланцужком”, растлумачце прапушчаныя арфаграмы.

—Які гэта тэкст — апісанне ці апавяданне? Чаму? (Адказы дзяцей.)

—Выпішыце з кожнага сказа дзейнік і выказнік. Дзейнік падкрэсліце адной рыскай, а выказнік — дзвюма.

Дзеці выбарачна выходзяць да дошкі і выпісваюць дзейнікі і выказнікі.

1. Пінгвіны жывуць.

2. Яны выводзяць.

3. Птушкі ходзяць.

4. Ласты - крылы нагадваюць.

5. Пёры трышчаць.

—Што вы выпісалі са сказаў? (Дзейнікі і выказнікі.)

—Інакш іх называюць граматычнай асновай сказа.

— Прачытайце першыя два сказы практыкавання без галоўных членаў сказа.

— Ці можна назваць прачытанае сказам? (Не.)

—Чаму? (Сказ немагчыма скласці без галоўных членаў сказа.)

—Правільна.

—А зараз прачытайце апошнія дзве граматычныя асновы сказа.

4. Ласты — крылы нагадваюць..

5. Пёры тырчаць.

Ці зразумелі б вы гэтья сказы без слоў, якія не выпісвалі. (Не.)

—Чаму? Знайдзіце адказы на пытанні № 2, 3. (Даданыя члены сказа тлумачаць і дапаўняюць галоўныя члены сказа).

—Як называюцца гэтыя словы? (Даданыя члены сказа.)


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2026 год. (1.155 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал