Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






XI.Дамашняе заданне






Практыкаванне 62, с. 39

 

Тэма: Словы, якія злучаюць аднародныя члены сказа

Мэта: фарміраваць уяўленне пра спосабы злучэння аднародных членаў сказа, выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены, правільна вызначаць спосаб іх злучэяня (здапамогай слоў «і», «але», ці без іх); развіваць маўленне і творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да роднай мовы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

— 3 якім настроем вы пачынаеце ўрок? Чаго вы чакаеце ад яго?

Арфаграфічная размінка.

* * *

Шумя..ь па-асенняму

Пушч.. і бор;

На дрэвах кустах —

З..л..цісты (у, ў)бор.

Заможная вос.нь

Прыйшла (у, ў)калгас

Дарамі б..гатымі

Радуе нас.

— Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку, растлумачце іх правапіс.

II. Хвілінка чыстапісання.

— Падабярыце аднакаранёвыя словы да слова «яблык». (Яблынька, яблычны, яблыневы.)

— Разбярыце іх па саставу.

— У словах «яблык» і «яблынька» абазначце колькасць гукаў і літар, дайце характарыстыку зычных гукаў.

III. Слоўнікавая работа.

— Адгадайце загадкі, напішыце адгадкі.

1 Кропкамі — вочкі, 2. Зялёны чубок,

ружовыя шчочкі, тонкі хвасток,

тонкія сарочкі — крутлы і гладкі —

лёгкае адзенне. Ну і парода!

3 маленькім агурочкам Шчочкі ягоныя

проста аб’ядз енне! надта чырвоныя.

(Бульба.) (Бурак.)

Закаціўся пад плот, 4. Летам я — рагатая,

лёг у баразёнцы — восенню — хвастатая.

паласаты жывот Хоць і горкая зусім,

грэецца на сонцы. ды патрэбная ўсім.

(Гарбуз.) (Цыбуля.)

— Як адным словам можна назваць запісаныя словы? (Агародніна.)

— Дапішыце яшчэ некалькі слоў на гэтую тэму. (Бульба, бурак, гарбуз, цыбуля, агурок, морква, капуста, часнок і г. д.)

IV. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Тэму ўрока вызначце самастойна пасля выканання наступнага задання.

Заданне: скласці сказы да схем, выкарыстоўваючы запісамыя словы.

1. Дзе? што робяць? што?, што? і што?.

2.Калі? што робяць? што?, а калі? — што?.

3.Што? якая?, але якая?.

Прыкдадыыя сказы да схем:

1. У агародзе растуць буракі, бульба і агуркі.

2.Улетку збіраюць часнок, а ўвосень — моркву.

3.Цыбуля горкая, але карысная.

— Знайдзіце ў запісаных сказах аднародныя члены сказа. Што злучае ў сказе аднародныя члены? (Злучнікі «/», «а», «але».)

- Як стаяць знакі прыпынку?

- Вызначце тэму сённяшняга ўрока. (Адказы.)

- Сёння на ўроку мы будзем выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказах аднародныя члены, правільна вызначаць спосаб іх злучэння (з дапамогай слоў «і», «але», «а» ці без іх) і ўжываць знакі прыпынку пры іх.

V. Замацаванне новага матэрыялу.

1) Работа па падручніку.

— Прачытайце правіла на с. 41. Якія пытанні можна задаць, прачытаўшы тэкст правіла?

Пытанні да правіла;

1. Як могуць быць звязаны паміж сабой аднародныя члены сказа?

2.Перад якім злучнікам коска не ставіцца?

3.Перад якімі злучнікамі заўсёды ставіцца коска?

Практыкаванне.№-б5, с. 41 — вусна.

— Разгледзьце малюнкі. Адкажыце на пытанні практыкавання.

2) Фізкультхвілінка.

3) Работа па падручніку.

а) Практыкаванне 64, с. 40.

Адказаць на пытанні падручніка. Запісаць па памяці дзве загадкі на выбар.

б) Практыкаванне № 67. с. 42.

4) Самастойная работа па варыянтах.

■ I варыянх —1—2 сказы.

■ II варыянт — 3—4 сказы.

5) Работа па групах з выкарыстаннем рознаўзроўневых заданняў.

■ 1-я група — вярнуць «згубленае».

Учора мы былі ў звярынцы. Бачылі слана тыгра мядзведзя ваўка. У вальерах ляталі папугаі дразды дзятлы снегіры. Птушкі спявалі свісцелі трашчалі кожная на свой лад.

• 2-я група — замяніць выдзеленыя словы аднароднымі членамі.

Дзеці пасадзілі ў садзе дрэвы.

У лесе школьнікі збіралі ягады.

На лузе раслі кветкі.

■ з-я група — практыкаванне «Ты — пісьменнік».

Скласці сказы з аднароднымі членамі, выкарыстоўваючы наступныя словы: гулялі, ліса, гусі, куры, качкі, заквахталі, падкралася, уцякла, зашыпелі, схапіла, закракалі.

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

— Пры дапамозе якіх злучнікаў могуць злучацца аднародныя члены сказа?

— Калі патрэбна ставіць коску ў сказах з аднароднымі членамі?

— 3 якім настроем вы закончылі ўрок?

— Ці збыліся вашы надзеі?


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал