Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






II.Праверка дамашняга задання.






Практыкаванне № 57. с. 35. Праверка выконваецца калектыўна.

III.Арфаграфічная размінка

Вос..нь, вос..нь з..л..тая

Сее радас..ь (на)з..млі.

Хмарка (у, ў)сінім небе тае.

Мкну..ь у вырай жура..лі.

(Не)ч..ваць (у, ў)лесе птушак,

Летні гом..н сціх і шум.

М..тылько.. няма і мушак —

Луг ахута,. мілы сум.

(С. Новік-Пяюн.)

− Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

− Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.

IV.Хвілінка чыстапісання.

− Якое слова схавалася ў гэтых літарах? (Слова «восень».)

— Якая бывае восень? Запішыце. (Ранняя, залатая, позняя, дажджлівая, халодная, пагодная, цёплая.)

— Якую часціну мовы вы выкарысталі, калі падбіралі гэтыя словы? Абгрунтуйце свой адказ.

— Што вы можаце сказаць пра гэтыя прыметнікі? (Гэта прыметнікі адзіночнага ліку, жаночага роду, маюць канчаткі -ая, -яя.)

V. Тлумачальная дыктоўка.

Адцвіло, адшапацела лета. Непрыкметна падкралася восень. Яна абгарнула лясы залатым дываном. Птушак адправілаў вырай.

— Запішам тэкст каменціравана пад дыктоўку, растлумачым правапіс кожнай арфаграмы.

VI.Гульня «Перакладчыкі».

Настаўнік называе словы на рускай мове, вучні шукаюць іх пераклад у тэксце.

Ковёр — дыван; тёплые края — вырай; незаметно — непрыкметна; шелестеть — шапацець.

— Назавіце сказ з аднароднымі членамі. (Першы.)

— Якімі членамі сказа з’яўляюцца аднародныя члены? (Выказнікамі.)

— Што мы паставілі паміж імі? (Коску.)

— У 4-м сказе замяніце слова «птушак» аднароднымі членамі сказа. (Ластавак, жаўрукоў, буслоў, жураўлёў восень адправіла ў вырай.)

— Назавіце аднародныя члены сказа. 3 якой інтанацыяй мы іх прачытаем? (Інтанацыя пералічэння.)

— Як гэта абазначана на пісьме? (Коскамі.)


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал