Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Праца з тэкстам.






—Знайдзіце практыкаванне 43. с. 26. Прачытайце сказы пра сябе. Адкажыце на пытанні: Колькі сказаў у тэксце? (4.)

Колькі будзе граматычных асноў? (4.)

Назавіце іх.

—Выпішыце са сказаў спачатку дзейнік з даданымі членамі сказа, потым— выказнік з даданымі членамі сказа. У дужках стаўце пытанні да даданых членаў сказа.

■ 1 варыянт — 1-ы сказ.

■ II варыянт — 2-і сказ.

Два вучні працуюць ля дошкі.

VI. Замацаванне новага матэрыялу.

Работа ў групах па картках.

Клас дзеліцца на тры групы.

• Спадар Сказ падрыхтаваў кожнай групе творчае заданне.

• 1-Я група — выпісаць з тэксту практыкавання № 44. С. 27 тры сказы, якія адпавядаюць схемам:

1. Што робіць? хто? дзе?

2. Хто? што зрабіў? у чым? што?

3. Хто? што рабіў? як?

Вусна скласці свае сказы да гэтых схем.

■ 2-я група — са слоў скласці сказы, падкрэсліць граматычную аснову сказа — дзейнік і выказнік.

1. За, пачынаўся, лес, стары, вёскай.

2. Каля, расла, разгалістая, самай, хвоя, дарогі.

3. Старая, прамяні, хвоя, сонечныя, сустракае.

4. Кроплі, рознымі, пералівала, колерамі, расы.

• 3-я група — дапоўніць сказы даданымі членамі сказа і вусна назваць даданыя члены сказа, якія адносяцца да дзейніка, а потым —выказніка.

Закончыўся ўрок. Дзеці атрымалі. Яны адпачываюць. Празвінеў званок.

Праверка работы ў групах.

VII. Вынікурока. Рэфлексія.

— Над чым працавалі на ўроку. (Вывучалі будову сказа.)

6.Давайце з вамі саставім сінквейн.

Сказ.

(Які?) Апавядальны, пытальны, пабуджальны.

(Што робіць?) Складаецца, выражае.

(Вынік.) Сказ складаецца з галоўных і даданых членаў сказа.

7.Напішыце спадару Сказу адказ на яго паштоўку. Кожны сказ пачь найце наступнымі словамі:

■ Я навучыўся...

■ Я ведаю...

■ Я хацеўведаць...

■ Я жадаюўсім...

■ Я мару...

Вучні пішуць на маленькіх каляровых лісточках, якія складваюцці ў канверт.

VIII. Дамашняе заданне. Практыкаванне № 47. с. 29.

—Прагледзьце практыкаванне. Ці ўсё зразумела?

 

 

Тэма: Аднародныя члены сказа

Мэта: фарміраваць агульнае ўяўленне пра тое, што ў сказе пры ад ным дзейніку можа быць два і больш выказнікі, пры адным выказніку - лва і больш дзейніка; даць першае паняцце пра аднародныя члены сказа; выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа; развіваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; садзейнічаць выхаванню ўзаемадапамогі

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

— 3 якім настроем вы пачынаеце ўрок? Чаму?

ІІ. “Палётнае”паўтарэнне, складанне кластэра.

— Над якой тэмай мы пачалі працаваць на папярэднім уроку? (над тэмай «Сказ».) Давайце пабудуем кластэр і абазначым, што мы ведаем пра сказ.

З якіх членаў сказа складаецца сказ? (3 галоўных і даданых членаў сказа.)

Назавіце галоўныя і даданыя члены сказа. (Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа; азначэнне, акалічнасць, дапаўненне — даданыя.)

Што абазначае дзейнік? (Пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.)

На якія пытанні часцей заўсё адказвае дзейнік? (Хто? Што?)

Якімі часцінамі мовы часцей за ўсё вьгражаецца дзейнік? (Назоўніка мі, займеннікам.)

—Што абазначае выказнік? (Што гаворыцца пра дзейнік.)

— На якія гіытанні адказвае? (Што рабіць? Што зрабіць?)

— Якой часцінай мовы часцей за ўсё з'яўляецца? (Дзеясловам.)

— На якія пытанні могуць адказваць даданыя члены сказа? (Які? Якая? Якое? Дзе? Адкуль? Калі? Як? Куды? Каго? Чаго? Каму? і г. д.)

—Якімі часцінамі мовьг яны з'яўляюцца? Так, назоўнікам, прыметнікам, займеннікам; прыслоўем — гэту часціну мовы будзем вывучаць пазней.

Паступова ствараецца кластэр.

ІIІ. Праверка дамашняга задання.

− Чым з'яўляюцца галоўныя і даданыя членьг сказа? (Грамтычнай асновай сказа.)

− Назавіце граматьгчную аснову кожнага з запісаньгх дома сказаў.

(Адказы)

Пальчыкавая гімнастыка.

I V. Хнілінка чыстапісання.

Гг ггг г г г гг

Грыб… … … (Грыбнік грыбок грыбочак)

− Якой часцінай мовы з'яўляецца слова «грыб»? (Назоўнікам.)

− Напішыце да гэтага слова аднакаранёвыя назоўнікі. (Грыбнік, грыбок, грыбочак.)

− Разбярыце па саставу два словы на выбар.

V. Моўная размінка.

− Ці любіце вы хадзіць у грыбы?

− Каму вы пісалі паштоўку па папярнднім уроку? (Спадару Сказу.)

− Ён прыслаў адказ, у якім ёсць цікавае заданне.

На дошцы размешчаны малюнак: кошык, у якім зашыфраваны назвы грыбоў: баравік, падасінавік, падбярозавік, махавік, сыраежка, лісічка.

 

 


− Якія грыбы «ляжаць» у кошыку?

− Спадар Сказ пытаецца: ці ёсць ў вас сябар? Які ваш сябар?

− Напішыце два сказы. У першым — які грыб знайшлі вы, аўдругім — які грыб знайшоў ваш сябар.

Прыкладныя адказы дзяцей:

ü Я знайшоў баравік.

ü Коля знайшоў падбярозавік.

− Якойчасцінай мовы выражаны дзейнік у кожным сказе? (Адказы.)

VI.Тлумачэнне новага матэрыялу.

− Якім, на ваш погляд, павінен быць сапраўдны сябар? Як вы разумееце выраз: «Яны сябруюць так, што іх вадой не разліць»?

Прыкладныя адказы дзяцей:

Усё дзеляць напапалам, спачатку думаюць пра сябра, а потым пра сябе; разам гуляюць, працуюць.

− Ці з'яўляемся мыў класе сябрамі? (З'яўляемся.)

− Калі мы ўсе сябры, давайце збяром грыбы разам. Які ў нас атрымаецца сказ? Запішам яго.

Мы сабралі баравікі, падбярозавікі, махавікі, лісічкі, сыраежкі.

− Параўнаем запісаныя сказы. Чым яны падобныя, чым адрозніваюцца? (Адказы дзяцей.)

Падабенства:

ü Сказы пра тое, як дзеці збіраюць грыбы.

ü У кожным сказе ёсць дзейнік, выказнік, даданыя члены сказа.

Адрозненне:

• У першых двух сказах адзін даданы член сказа, у апошнім — некалькі.

Пастаўце пытанні да даданых членаў сказа. (Сабралі (што?) баравікі; сабралі (што?) лісічкі; сабралі (што?) падбярозавікі і г. д.)

Што вы заўважылі? (Даданыя члены сказа адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго слова.)

1) Работа з правілам.

− Прачытайце правіла на с. 31.

− Як называюць даданыя члены сказа ў апошнім сказе? (Аднародныя члены сказа.)

− Прачыайце правіла ўголас і пастаўце два пытанні да правіла.

Напры лад:

1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

2. Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?

2)Фізкультхвілінка.

3) Рабо та па падручніку.

Практыкаванне №48. с. 30 — вусна.

− Разгледзьце малюнкі.

Пытанні да першага малюнка

− Ці можам гэтых дзяцей назваць сябрамі? Чаму?

− Прачытайце, як іх завуць. Які сказ складзены пра гэтых дзяцей. Назавіце аднародныя члены сказа.

− Якімі членамі сказа яны з'яўляюцца? Абгрунтуйце свае адказы.

пытанні да друтога малюнка:

− Прачытайце надпіс да другога малюнка. Назавіце аднародныя члены сказа.

− Адкажыце, якімі членамі сказаяны з'яўляюцца.

Пытанні да трэцяга малюнка аналагічныя, як да 1-га і 2-га.

VII.Замацаванне новага матэрыялу.

Работа па варыянтах.

Практыкаванне № 51. с. 32.

I варыянт— выпісаць сказы з аднароднымі галоўнымі членамі сказа.

II варыянт — выпісаць сказы з аднароднымі даданымі членамі сказа.

Узаемаправерка.

VII. Рэфлексія.

Гульня па групах.

Кожная група атрымлівае карткі з малюнкамі.

1-я група — садавіна.

2-я група — агародніна.

3-я група — жывёлы.

4-я група — кветкі.

− Складзіце сказы з аднароднымі членамі сказа, ужываючы назвы прадметаў, адлюстраваных на малюнках, так, каб у першым гэтыя словы былі галоўнымі членамі сказа, а ў другім — даданымі. Запішыце складзеныя сказы.

На дошцы запісаны словы: смяяцца, радавацца, крычаць, сумаваць, плакаць, скакаць, турбавацца, адпачываць, працаваць, ганарыцца.

− Прачытайце словы. Якой часцінай мовы яны з'яўляюцца? Дапоўніце сказ гэтымі словамі, каб яны адлюстроўвалі ваш настрой пасля ўрока:

Мне хочацца...

Прыкладныя адказы вучняў:

- Мне хочацца смяяцца, радавацца, скакаць, ганарыцца сабою.

- Мне хочацца сумаваць, плакаць, турбавацца, I г, д,

− Ці ёсцьу агрыманых сказах аднародныя члены сказа? (Настаўнік звяртае ўвагу на адказы дзяцей.)

IX. Дамашняе заданне.


 

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі

Мэта: фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў, суадносіць сказ з яго схемай; садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўленші вучняў, выхаванню патрыятызма, любві і павагі да роднага краю.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

Чаго вы чакаеце ад ўрока?

— Калі вы лічыце, што ў вас усё атрымаецца, пастаўце «+»; вы не ведаеце — пастаўце «?»; вы не ўпэўнены ў поспеху - «-».

II. Узаемаправерка дамашняга заданння.

Практыкаванне № 52. с. 33.

Арфаграфічна-моўная размінка.

М..жуе з Польшчай, Украінай,

Р.сіяй, Латвіяй, Літвой,

Твой родны край, твая Айч..на,

Жы...ё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і з..ру,

Твая з..мля, твая (р, Р)адаіма

Названа светла — Бел..русь.

− Прачытайце верш.

− Пра якія краіны ў ім гаворыцца?

− Якая з іх — наша Радзіма?

− Што вы новае для сябе прачыталі пра Беларусь у вершы?

− Як разумееце словы «Твой родны край... Жыццё тваё і гонар твой»?

− Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне выдзеле- ных літар.

− Вызначце ў вершы аднародныя члены сказа. Якімі членамі сказа яны з'яўляюцца?

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

− Сёння мы будзем працягваць працаваць над фарміраваннем умення знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа, развіваць сказы з іх дапамогай, суадносіць сказы са схемамі.

1) Хвілінка чыстапісання. Слоўнікавая работа.

Бб ббб сл ла ар ру ус сь

− Якое слова зашыфравана? (Беларусь.)

− Як яшчэ можна назваць Беларусь? (Наша краіна, Радзіма, Айчына, Бацькаўш чына, Рэспубліка Беларусь, наша зямля.)

Адказы запісваюцца на дошцы.

− Чаму мы так называем нашу Радзіму? (Адказы.)

2) Зрокавая дыктоўка.

* * *

Жытнёвае поле, лясы і азёры,

Крынічанька ў лесе і ў небе жаўрук —

Услухайся толькі, усё тут гаворыць:

— Люблю цябе, Белая, Белая Русь.

(У. Карызна.)

− Прачьггайце верш У. Карызны пра сябе, шэптам, уголас, з гонарам у голасе.

− Як паэт называе Беларусь? (Адказы.)

− Назавіце аднародныя члены сказа. Абгрунтуйце свой адказ.

− Вывучыце верш і запішыце яго па памяці.

Узаемаправерка.

− Хто з'яўляецца найвялікім багаццем нашай краіны? (Яе народ.)

− Якіх славутых людзей Беларусі вы ведаеце? (Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая і г. д.)

3) Работа па падручніку.

Практыкаванне 53, с. 33

Развіць сказы з дапамогай аднародных членаў.

4) Работа па варыянтах.

I варыянт — 1—3 сказы.

II варыянт — 4—6 сказы.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.016 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал