Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ход урока. I. Арганізацыйны момант.






I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік жадае вучням поспехаў і добрага настрою на ўроку, сумленнай працы.

II. Праверка дамашняга задання ў парах зменнага саставу.

III. Хвілінка чыстапісання.

— Прачытайце словы, запішыце іх, пастаўце націск.

— Напісанне якога слова вас здзіўляе? Чаму? (Балерына. У першым складзе перад націскам напісана літара «е».)

— Гэта слова прыйшло да нас з іншай мовы, таму напісанне яго іх падпарадкоўваецца беларускаму правапісу. Правапіс гэтага слова трэба запомніць.

— Назавіце зычныя гукі ўслове «балерына». Дайце характарыстыку кожнаму з іх.

— Запішыце яшчэ раз гэта слова, падзяліце яго на склады.

IV. Лексічная работа.

Балерына — артыстка балета; танцоўшчыца.

— Якіх вядомых балерын вы ведаеце?

— Складзіце сказ са словам «балерына». (Прафесія балерыны цікавая, чле вельмі цяжкая.)

— Запішыце сказ. Назавіце аднародныя члены сказа, растлумачце знакі прыпынку.

V. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Сёння на ўроку мы будзем працягваць вучыцца правільна пісаць словы з вывучанымі арфаграмамі, адпрацуем уменне ставіць знакі прыпынкуў сказах з аднароднымі членамі.

1) Слоўнікавая дыктоўка.

Настаўнік дыктуе словы:

Нялюткі, беражок, сняжынка, мяцеліца, снегавік, зляцець, цесляры, чесела, маляваць, вецярок, веснавы, цемнаваты, селянін, певень.

■ I варыянт — выпісаць словы з літарай «я» ў першым складзе перад п.іціскам.

■ II варыянт — выпісаць словы з літарай «е» ў другім складзе перад націскам або ў паслянаціскным складзе.

— Растлумачце гіравапіс е, я.

- Ці ўсе словы падпарадкоўваюцца гэтаму правілу? (Не. Ёсць словы іншамоўнага паходжання, калі ў першым складзе перад націскам пішацца літара «е». Іх трэба запомніць.)

- Прывядзіце прыклады такіх слоў і запішыце іх. (Балерына, пенал, сек унда.)

Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з двума слоўнікавымі словамі, напісанне якіх мы таксама павінны запомніць: берэт, дзесятак.

Тлумачэнне сэнсу слоў.

■ Дзесятак — адзінка падліку, роўная дзесяці.

■ Берэт — галаўныўбор.

— Складзіце сказ з наступных слоў:

Дзесяткаў, у, прывезлі, магазін, берэтаў, некалькі, рознакаляровых. (У магазін прывезлі некалькі дзесяткаў рознакаляровых берэтаў.)

Зрабіце гэты сказ развітым, выкарыстоўваючы аднародныя члены сказа.

Прыкладныя адказы вучняў:

■ У магазін прывезлі некалькі дзесяткаў жоўтых, ружовых, блакітных, зялёных берэтаў.

• У магазін прывезлі некалькі дзесяткаў рознакаляровых берэтаў, футравых шапак і капелюшоў.

— Запішыце атрыманы сказ, растлумачце знакі прыпынку і правапіс арфаграм.

2) Фізкультхвілінка.

3) Гульня «Прафесіі людзей».

— Здагадайцеся, людзям якой прафесіі патрэбны наступныя прылады працы.

1. Нажніцы, ніткі, іголкі, тканіна, напарстак. (Швачка.)

2. Пэндзлі, фарбы, алоўкі, мальберт. (Мастак.)

3. Малаток, цвікі, сякера, піла. (Цясляр.)

— Складзіце сказ з любым радком слоў. Запішыце яго. Растлумачце знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

4) Самастойная работа.

Спісаць, уставіць прапушчаныя літары, знакі прыпынку.

■ 1 варыянт — практыкаванне № 76. с. 47.

■ 2 варыянт — практыкаванне № 70. с. 49.

Рознаўзроўневыя заданні:

• 1-ы ўзровень — падкрэсліць у кожным сказе аднародныя члены.

2-і ўзровень — падкрэсліць у кожным сказе галоўныя члены.

3-і ўзровень — скласці схему (па пытаннях) апошняга запісанага сказа.

4-ы ўзровень — прачытайць словы, уставіць прапушчаныя арфаграмы, дапісаць яшчэ па аднаму слову з напісанага тэксту на гэтае правіла:

Сп..кота, з..мелька,....

Сохну.ь, мя..елі,....

Мала...енькія, хо...іць

5-ы ўзровень — напісаць свой працяг да гэтага тэксту, выкарыстоў- ваючы сказы з аднароднымі членамі.

VI. Тлумачальны дыктант.

Лясныя санітары

Напалі на старую сасну жукі, чарвякі і вусені. Захварэла дрэва. Шыпулькі пачалі жоўкнуць і асыпацца.

Прыляцеў стракаты дзяцел. Лясны доктар агледзеў, абстукаў дрэва.

Аднаму не справіцца. Паклікаў на дапамогу памочнікаў.

Зляцеліся лясныя санітары. Маленькая птушачка каралёк заняла верхнія галінкі. Ніжэй шмыганулі жаўтагрудыя сінічкі. Галоўны лекар кіпцюраміўчапіўся за ствол дрэва. Вострай дзюбай выцягваўз-пад кары шкодных насякомых. Слаўна папрацавала дружная птушыная сям’я!

VII. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Настаўнік прапануе вучням правесці вынікі ўрока па пытаннях падручніка на с. 53 «ІПто мы ведаем?».

— Пакажыце, з якім настроем вы закончылі ўрок. (Вучні паказваюць маскі настрою.)

— Чаму менавіта з такім настроем?

— Што спадабалася вам на ўроку?

— Што выклікала цяжкасці? (Адказы.)

VIII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 83. с. 51. Паўтарыць слоўнікавыя словы.

 

4 КЛАС Значымыя часткі слова  
Мэта: сістэматызаваць веды пра значымыя часткі слова: корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкавацьу разборы слова па саставу, у падборы аднакаранёвых слоў; развіваць маўленне вучняў, іх мысленне, памяць; выхоўваць беражлівыя адносіны да птушак.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Пажаданне вучням поспехаў, плённай і сумленнай працы, добрага настрою.

II. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне № 83. с. 51.

— Растлумачце, якія літары і знакі прыпынку вы ўставілі.

— Выкарыстоўваючы малюнак і тэкст, апішыце ўдода.

Цікава ведаць!

Даўжыня цела ўдода — 20—32 см, вага — 58—8о г. На тэрыторыі Беларусі гэта звычайны пералётны і пралётны від. Сустракаецца ў старых парках, садах, абапал дарог, паблізу населеных пунктаў. Прылятае ў красавіку. Інёзды будуеў дуплах, пнях, у пустых вуллях.

III. Хвілінка чысталісання.

 

— Як назваць іх адным словам? (Птушкі.)

— Назавіце словы, у якіх літар больш, чым гукаў:

У чаплі — чапляня, у зайкі — зайчаня.

— Знайдзіце ў сказе аднакаранёвыя словы, разбярыце іх па саставу.

— Назавіце часткі слова.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал