Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






V. Замацаванне новага матэрыялу.






— Прачытайце. Спішыце. Выдзеленыя словы разбярыце па саставу. Растлумачце, якое значэнне надаюць словам суфіксы.

* * *

Эх, добра ўе аўсяначка,

ды лепей — берасцяначка!

Гняздзечка на бярозцы

з бялюткае бяросткі,

саткана з валаконца,

нібы з праменняў сонца,

і з цёплаю, пушысценькай,

такой утульнай высцілкай.

Глядзіць яна з бярозачкі,

на крыллях — дзве палосачкі,

галоўка з сіняй шапачкай

і дзюбу чысціць лапачкай.

(М. Арочка.)

1) Фізкультхвілінка.

2) Работа па варыянтах.

I варыянт — выдзеліць корань і прыстаўку ў словах. Выпісаць корань і прыстаўку ў словах.

скасіў рассыпаў

памыць прыморскі дапісаць

пераход засыпаць перадзімовы

падхапіў паглядзець размачыў

II варыянт — у прыведзеных словах абазначыць прыстаўкі.

пераход пабегчы змесці

закрычаў паляцеў нрыклеіць

выбраўся перагрэць заспявалі

недасаліць падскочыць абтрэсці

3) Самастойная работа.

— Прачытайце. Запішыце, падбіраючы з дужак, патрэбныя па сэнсе словы. Абазначце прыстаўку.

Вераб’і

Раніцай да нашага ганка (прыляцела, адляцела) чародка верабеў. Яны селі на ганак і весела (зачырыкалі, прачырыкалі). Маня (выбегла, падбегла) на ганак і (насыпала, падсыпала) вераб'ям крошак. Птушкі (узляцелі, заляцелі) і апусціліся на зямлю.

4) Дыферэнцыраваная работа.

1-я група — разабраць словы па саставу.

Пералесак, прагулка, пасадка, заснежаны, прыгарадны, шафёрскі, паходы, падводнік, тыграня.

2-я група — саставіць словы, выкарыстоўваючы часткі слоў з табліцы.

3-я група — падабраць і запісаць словы, якія складаюцца з кораня; кораня і суфікса; кораня, суфікса і канчатка; прыстаўкі, кораня, суфікса і канчатка. Абазначыць усе часткі слова.

Узор: лёс, ляснік, лясны, пралеска.

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Гульня-тэст «Так ці не?».

1. Корань — гэта...

а) Агульная частка роднасных слоў;

б) зменная частка роднасных слоў;

в) частка слова, без якой слова можа існаваць;

г) частка слова, без якой слова не можа існаваць;

д) частка слова, якая выражае асноўнае лексічнае значэнне слова?

2. Канчатак — гэта...

а) Апошні гук слова;

б) апошнія два гукі слова;

в) зменная частка слова, якая знаходзіцца ў канцы слова.

3.Прыстаўка — гэта...

а) Зменная частка слова;

б) пастаянная частка слова, якая стаіць перад коранем.

4.Суфікс — гэта...

а) Частка слова, якая стаіць пасля кораня;

б) частка слова, якая можа стаяць перад коранем або пасля яго.

— ГІакажыце, з якім настроем вы закончылі ўрок. (Вучні пчнч.шаюць маскі настрою.)

— Што спадабалася вам наўроку?

— Што выклікала цяжкасці?


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал