Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






III. Тлумачэнне новага матэрыялу.






— Толькі той, хто добра ведае алфавіт, расшыфруе тэму нашага ўрока. Вам прапануюцца лікі, кожны з якіх адпавядае літары беларускага алфавіту. Ваша задача — суаднесці іх і назваць тэму нашага ўрока.

17, 1, 11, 18, 24, 17, 12, 13.

(Н А 3 О Ў Н I К.)

— Такім чынам, наш урок мы прысвячаем назоўнікам. На працягу занятку мы пашырым веды пра назоўнік як часціну мовы.

— Што вам вядома пра гэту часціну мовы?

1)Работа па падручніку.

Настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на правіла, размешчанае на с. 54.

— ГІрачытайце правіла.

— Што абазначаюць назоўнікі?

— На якія пытанні яны адказваюць?

— Якія назоўнікі адказваюць на пытанне «што?», а якія — на пы- танне «хто?»?

Табліца 7

2) Фізкультхвілінка.

— Я буду называць назоўнікі. Калі назаву адушаўлёны назоўнік, вы стаіце і паднімаеце рукі ўгару. Калі назаву неадушаўлёны назоўнік — прысядаеце, рукі на поясе.

Словы: кніга. чалавек, сябар, сшытак, дзяўчынка, пенал, вучань, ало- вак, школа, ранец, школьнік, урок, касманаўт, хлопчык, падручнік.

IV. Замацаванне новага матэрыялу.

а) Практыкаванне 85, с. 54

Вучням прапануецца спачатку прачытаць тэкст практыкавання, а затым пачынаць працу над ім.

— Дык хто памог Ірынцы навучыцца вьімаўляць гук [р]?

— Знайдзіце назоўнікі. Пастаўце да іх пытанні: «хто?», «што?».

1) Дыферэнцыраваная работа.

■ 1-я група — выгіісаць назоўнікі па групах па ўзоры на с. 55.

■ 2-я група — спісаць сказы з аднароднымі членамі, падкрэсліць аднародныя члены, вызначыць, якой часцінай мовы яны з’яўляюцца, на якія пытанні адказваюць.

— Дзе знаходзіцца наша Беларусь?

— Назвы якіх мясцін вам знаёмы?

— ІПто вы пра іх ведаеце?

— Які горад называюць горадам солі? Чаму?

— Назавіце словы, якія пішуцца з вялікай літары.

— Да якой часціны мовы яны адносяцца?

— Якія назоўнікі пішуцца з вялікай літары?

б) Практыкаванне № 87. с. 56 — па варыянтах.

■ І варыянт — выпісаць назвы гарадоў.

■ II варыянт — выпісаць назвы рэк.

■ ІІІ варыянт — выпісаць назвы азёр.

— Злучыце назоўнікі першага і другога радкоў. Запішыце.

Узор: горад Гомель.

Словы: а) горад, возера, пісьменнік, вёска, рака;

6) Дняпро, Гомель, Нарач, Якуб Колас, Глебкавічы.

— Складзіце і запішыце сказы са словамі «возера Нарач», «пісьмен- шк Якуб Колас».

2) Работа ў парах.

— Напішыце ў кожным радку замест кропак чацвёртае слова, якое б адносілася да трэцяга так, як другое да першага.

Неба — птушка, рака —...

Чалавек — вусны, слон —...

Заяц — капуста, свіння —...

Урач — чалавек, ветэрынар —...

— Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?

— Назавіце назоўнікі, якія адказвагоць на пытанні «хто?», «пгго?».

— Успомніце з рускай мовы, на якія тры групы можна падзяліць назоўнікі ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны адносяцца.

3) Дыдактычная гульня «Знайдзі сваёмесца».

Настаўнік называе назоўнікі. Калі да назоўніка можна паставіць словы «ён», «мой», то да дошкі выходзіць вучань першага рада, «яна», «мая» — другога рада, «яно», «маё» — трэцяга рада.

Словы: жанчына, мужчына, дзіця, кніга, падручнік, парасон, птушка, надвор’е, дрэва, літара, дождж, сонца, сукенка, капялюш.

— Мы падзялілі словы на тры групы ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць. Як называецца кожны граматычньг род? Назавіце на рускай мове.

Практыкаванне № 88. с. 56. Выконваецца самастойна.

V. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

¾ Дапоўніце сказы:

1. Назоўнік —... мовы.

2. Назоўнікі абазначаюць... і адказваюць на пытанні...,....

3. На пытанне «што?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць....

4. На пытанне «хто?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць....

— Дапоўніце выказванні:

■ Я навучыўся...

■ Я ведаю...

■ Я хацеў бы...


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал