Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






VI. Дамашняе заданне. Запісаць пяць сказаў. Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх склон.






Запісаць пяць сказаў. Падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх склон.

 

Тэма: Родны склон

Мэта: выпрацоўваць веды пра родны склон назоўніка; фарміраваць арфаграфічную пільнасць; пашыраць лексічны запас вучняў; карэкціраваць арфаграфічны навык; фарміраваць дапытлівасць, цікаўнасць.

I. Арганізацыйны момант.

* *

Празвінеў яванок.

Пачынаецца ўрок.

Будзем добра працаваць.

¾ Прачытайце чатырохрадкоўе з лагічным націскам на падкрэсленых словах.

¾ Запішыце сказ, які вам больш спадабаўся.

II. Хвілінкачыстапісання.

¾ Расшыфруйце тэму ўрока. (Родны склон.)

¾ Што запісалі на другім радку? (Прыназоўнікі, якія стасуюцца з назоўнікамі ў родным склоне.)

¾ Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону, запішыце іх.

Радзіма, Беларусь, народ.

¾ Запішыце сказ. Растлумачце яго сэнс.

Без Радзімы чалавеку вельмі цяжка.

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

¾ Раскажыце пра родны склон, карыстаючыся табліцай.

Запішыце апорную схему.

Р. скл. — няма (каго?) (чаго?); ад, без, з, з-за, у, каля, да, для; даданы член сказа.

¾ Раскажыце адзін аднаму ў парах усё, што вы ведаеце пра родны склон назоўніка.

IV. Замацаванне новага матэрыялу.

Практыкаванне № 133. с. 82 — франтальна. Праца над правілам.

1) Работа па групах.

1-я група — практыкаванне № 135. с. 82—83 (паўмове падручніка).

1.Скласці і запісаць тры сказы.

2.Вызначыць прыстаўкі ў дзеясловах.

Адзін вучань працуе каля дошкі (праверка —► апытанне —► адзнака).

2-я група — практыкаванне № 134. с. 82 (па ўмове падручніка).

1.Разабраць па саставу словы: гадзінніка, падручнік.

2.Апошні сказ разабраць па членах сказа.

3.Вызначыць род і лік назоўнікаў у і—3 сказах.

Адзін вучань працуе ля дошкі (праверка —► пытанні па тэме —► адзнака).

3 вучні — адзнака за самастойную працу ў сшытках.

Адначасова 2 вучні працуюць па картках індывідуальна.

Картка №1

Прачытай і адгадай загадкі. Спішы, вызнач склон назоўніка.

· Ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.

· Без пілы, без сякеры, а масты будуе.

· 3 вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.

· Лёгка з зямлі падымаеш, а далей сваёй рукі не кінеш.

(Адгадкі: месяц, мароз, снег, пяро.)

Картка № 2

Спішы, раскрываючы дужкі. Вызнач склон назоўнікаў.

Над нарой (ліса) жыла вавёрка. Вавёрка скакала з (галінка) на (галінка), насміхалася з (ліса). Аднойчы раніцай (ліса) легла каля (нара), прыкінулася мёртвай. Вавёрка кінула ў (ліса) шышку. Ліса не зварухнулася. Тады вавёрка прабегла каля (ліса).

2)Развіццё маўлення.

а) Практыкаванне № 136. с. 83 — перакласці на рускую мову (вусна).

б) Практыкаванне № П7. с. 83—84 — скласці сказы, вызначыць склон назоўнікаў (вусна).

3)Рубрыка «Гавары правільна», с. 85.

V. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

¾ Пра які склон гаварылі?

¾ Якія ў яго словы-памочнікі?

¾ На якія пытанні адказвае назоўнік у родным склоне?

¾ 3 якімі прыназоўнікамі ўжываецца назоўнік у родным склоне?

¾ Якім членам сказа з’яўляецца назоўнік у родным склоне?

¾ Раскажыце пра значэнне роднага склону.

¾ 3 якім настроем заканчваеце ўрок?

¾ Ці задаволены сваёй працай?


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал