Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Цкага характару, дробную пластыку, ка-
флю і інш. Практычна ўся прадукцыя глазу- равалася. Чорнаглянцаваны посуд перастапі вырабляць яшчэ ў канцы 19 ст. Шырынёй асартыменту і разнастайнасцю формаў вылучаецца традыцыйны бытавы посуд, асабліва збанкі і гладышы. Сталовыя збанкі (млечнікі) тут маюць ярка выяўлены плаўны S-падобны профіль, невялікую згра- бную ручку (вуха) са своеасаблівым адро- сткам-упорам уверсе, носік (дзюбку), прафіляваны па ўсёй шыйцы, завершанай двайным валікам. Збанкі-даёнкі (дайнікі) прафіляваны значна слабей, формы іх пры- садзістыя, манументальныя, гарлавіна до- сыць шырокая, носік невялікі і востры. Ра- знастайнасцю памераў вылучаюцца та- леркі, міскі, паўміскі, для якіх характэрна рэзкае чляненне на два аб'ёмы: ніжні — канічны, і верхні — амаль цыліндрычны. Глякі мелі традыцыйную шарападобную форму з адным вухам, як і ў іншых ганча- рных цэнтрах Беларусі і на суседніх тэрыто- рыях. Аднак у Івянцы адзначана і мясцовая іх разнавіднасць — з плоскімі бакамі. 3 іншых відаў посуду ў шырокім ужытку былі яйкападобныя ці амаль цыліндрычныя споікі для саленняў, варэнняў, мёду# спарышы, рукамыі, цадзільнікі, адстойнікі для малака, кубкі, патэльні, кветкавыя гаршкі (вазоны) і інш. Пад уплывам фаянсавага і фарфора- вага посуду і вырабаў з сядзібных інтэр'е- раў і жылля заможных гараджан ганчары выраблялі таксама разнастайны посуд уты- літарна-дэкаратыўнага характару: супніцы, хлебніцы, сальнічкі, цукарніцы, цукера- чніцы, маслёнкі, чайнікі, вазы для варэння і інш. Хоць узорамі для многіх з гэтых выра- баў паслужыла прамысловая прадукцыя, ганчары ўмелі надаць ім характэрны мяс- цовы каларыт і рукатворную цеплыню. Дасканалыя, адпрацаваныя формы по- суду падкрэсліваліся сціплым, але выра- зным ангобным дэкорам карычневага ці белага колеру з пакрыццём празрыстай палівай. Звычайна гэта былі прамыя і хва- лістыя паяскі, нанесеныя на выраб у час Вярчэння на ганчарным крузе. Яны апярэ- зваюць самую шырокую частку тулава ці плечкі, падкрэсліваючы завершанасць фо- рмы. Вельмі характэрны івянецкі дэкор да- ваеннага часу — распінныя матывы нак- шталт хваёвай галінкі з мякка разогнутымі іголкамі ці кусціка травы. Такія 3—4 ма- Тывы размяшчаюцца на самай шырокай ча- стцы тулава глякоў, споікаў, збанкоў і вы- разна вылучаюцца на залаціста-вохрыстым фоне глазураваных вырабаў. Больш разнастайна, хоць і ў той жа сты- лістыцы, аздабляліся талеркі і міскі утыліта- рна-дэкаратыўнага прызначэння. Іх падавалі на стол звычайна толькі ва ўрачыстых вы- падках, у іншы час яны стаялі на паліцы ці ў
|