Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Чка нагадвала маленькага звярка накшталт
ласкі ці тхара, што ўчапіўся саве ў спіну. Вырабляпіся тут насценныя рэльефы ў вы- глядзе мядзведжых і аленевых галоў, дэка- ратыўныя талеркі з рэльефнымі мапюн- камі, шкатулкі і інш. Аб'яднаўшыся ў арцель (сярэдзіна 1920-х гадоў), барысаўскія майстры прадоўжылі традыцыі вырабу фігурных рэчаў, аздобле- ных рэльефным дэкорам ці вырашаных у выглядзе зааморфных формаў. Праўда, цяпер іх у ж о вырабляпі ліццём ці штампоў- кай. Калекцыі падобных вырабаў паказва- ліся ў 1940 г. на выстаўцы выяўленчага ма- стацтва Беларусі ў Маскве і ў 1947 г. — на рэспубліканскай выстаўцы, арганізаванай Белмастпрамсаветам. На выстаўках побач з традыцыйнымі пасудзінамі ў выглядзе ба- раноў і мядзведзяў былі дэкаратыўныя та- леркі з партрэтамі Чапаева, Пушкіна з ня- няю, кампазіцыяй на тэму «На варце граніц», маслёнкі і кветачніцы «Лявоніха», вазы са скульптурамі, ваза «Слава», а та- ксама творчасць лепшых майстроў Зай- цава, Клопава, Богдана, вырабы якіх нага- двалі шкляныя і фарфоравыя рэчы таго часу32. Значнае месца ў прадукцыі арцелі займалі збанкі традыцыйных формаў, але з досыць вычварнымі ручкамі і рэльефнымі малюнкамі, што ўключалі савецкую эмбле- матыку, сюжэтныя кампазіцыі, раслінны і геаметрычны арнамент, Як відаць, прадук- цыя арцелі наглядна ілюструе эклектычнае спалучэнне традыцый і «сучаснасці», якое актыўна прапагандавалася ў 30—50-я гады. Аналагічная і творчасць майстроў Копысі (Аршанскі раён) — традыцыйнага ганча- рнага цэнтра на ўсходзе Беларусі. Разна- стайнасцю і багаццем формаў вызначаец- ца там керамічны посуд мастацкага харак- тару: талеркі, сподачкі, супніцы, салатніцы, цукерачніцы, вазы, маслёнкі, шкатулкі і інш. Здаецца, копыскія майстры паўтаралі ў гліне практычна ўсе рэчы, якія сустрака- ліся ў местачковым побыце. Арыгінальную старонку ў гісторыі бела- рускай керамікі складае творчасць ко- пыскіх майстроў савецкага часу. Рэвалю- цыйны пафас, станаўленне новага жыцця, карэнная перабудова побыту знайшлі свое- асаблівае адлюстраванне ў іх дзейнасці. У Чарнільны прыбор. 1940-я гады. Гліна, леп- ка, глазураванне. Ракаў Валожынскага раё- На. многіх выпадках гэта была досыць наіўная спроба адгукнуцца на тагачасныя падзеі. Нярэдка ў традыцыйную арнаментыку ўключалася савецкая эмблематыка — зоркі, серп і молат, розныя надпісы і г.д., хоць такія вырабы ў мастацкіх адносінах былі досыць спрэчнымі. Але пошукі чымсьці нагадвалі савецкі агітацыйны фар- фор 20-х гадоў, хоць копыскія майстры, верагодна, пра гэтую з'яву не ведалі. Па сваіх мастацкіх якасцях прадукцыя ар- целяў была досыць нераўназначная. Аса- бліва гэта датычыць барысаўскай з яе яўнай арыентацыяй на вырабы, што адлюстроў- валі новую рэчаіснасць. Аднак перапрацо- ўка традыцыйных формаў, спалучэнне іх з новымі сюжэтамі — справа няпростая, яна патрабуе вялікага майстэрства, высокага густу і адпаведнай падрыхтоўкі, уласцівых далёка не кожнаму народнаму майстру. Да таго ж паўплывалі тэндэнцыі дэкараты- ўна-прыкладнога мастацтва 30—50-х гадоў з яго пампезнасцю і эклектычны.м спалу- чэннем формаў і дэкору. Значна большую цікавасць уяўляюць ра- В.К у зьміцкі. Чарнільны прыбор. 1947. Гліна, лепка, глазураванне. Ракаў Вало- жынскага раёна. Народнае мастацтва Беларусі знастайныя фігурныя пасудзіны ў выглядзе мядзведзяў, бараноў, ільвоў, якія трады- цыйна вырабляліся ў многіх ганчарных цэн- трах, галоўным чынам гарадскіх і места- чковых: Івянцы, Ракаве, Міры, Барысаве, Глыбокім, Докшыцах, Дзісне, Смалявічах і інш. У гэтых арыгінальных вырабах най- больш ярка праявіўся талент асобных май- строў, іх наіўна-рэалістычнае ўвасабленне рэчаіснасці. Як правіла, такія вырабы паз- баўлены натуралізму, хоць многія вобразы (баран, мядзведзь) былі добра вядомыя. Відаць, майстры не імкнуліся да «партрэ- тнага» падабенства, а стварапі свое- асаблівыя дэкаратыўныя пасудзіны-скуль- птуры, дзе анатамічная дакладнасць выкон-
|