Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гэтыя агульныя прынцыпы канструкцый-
Д.Ц у 6 е р. Плакеткі. 1985. Фанера, роспіс. Давыд-Гарадок Столінскага раёна. нага і дэкаратыўнага вырашэння заходнепа- лескіх куфраў амаль у кожным асяродку іх вырабу набывалі няхай сабе і не вельмі зна- чныя, але ўсё ж прыкметныя адрозненні, што дазваляе гаварыць пра асобныя «шко- лы». Сярод іх можна вылучыць огаўскія, драгічынскія, мокрадубравенскія, шара- шоўскія роспісы3'. Огаўскія куфры, арэал бытавання якіх займаў Іванаўскі, паўднёвую частку Пін- скага, Лунінецкага, а ў пасляваенныя ча- сы — таксама Салігорскі, Слуцкі і іншыя раёны цэнтральнага Палесся, у дэкаратыў- ных адносінах можна лічыць найбольш да- сканалымі. 3 канструкцыйнага боку яны маюць характэрную асаблівасць — драў- ляную рэечку-казырок на ўзроўні днішча, якая аддзяляе поле сценак ад фігурных но- жак-падставак. Асноўны фон — зялёны. Па свежапафарбаваным слоі гумавым гра- беньчыкам наводзілі шырокія хвалістыя па- лосы фляндроўкі, якія акаймоўвалі сценкі і века па краях, а бакавыя сценкі расчэрчвалі ў выглядзе рамбічнай сеткі. Пярэдняя сце- нка і века дзяліліся на 3 квадраты, якія зай- Роспіс малі не ўсю плошчу, а заключаліся ў пра- мавугольнік — крыху меншы, чым памеры сценкі і века. У іншых выпадках квадраты прымыкапі да бакавін, але адбіваліся зверху і знізу, утвараючы доўгія гарызантальныя прамавугольнікі. Квадратныя палі запаўня- ліся сакавітым, яркім, буйным роспісам у выглядзе букетаў з трох кветак. Вырашэн- не іх досыць умоўнае і дэкаратыўнае, рэ- альныя кветкі пазнаюцца не заўсёды. Нека- торыя майстрыхі (Т.Доўгер) вырашалі іх своеасабліва, не дамалёўваючы частку ля- лёсткаў і праецыруючы ў гэты вольны се- ктар песцікі і тычынкі. Малюнак аказваўся нібыта ў двух праекцыях, набываючы хара- ктэрную вобразнасць. Кветкавыя гірлянды ці букеты драбнейшага малюнку запаўнялі і вольныя плошчы акаймоўкі. У межах гэтай кампазіцыі роспісы бясконца вар'іраваліся, паколькі выконваліся ад рукі, і гэта стварае ўражанне жыццёвасці, руху жывой прыро- ды. Фарбы яркія і чыстыя: чырвоныя, жоў- тыя, блакітныя. Драгічынскія куфры аб'ядноўваюць вы- рабы некалькіх кампактна размешчаных вё- сак: Крамна, Застаўя, Заверша, Хомска. Іх характэрнай канструкцыйнай асаблівасцю з'яўляецца адсутнасць драўлянай рэечкі па ніжнім краі, і таму ўся сценка разам з пад- стаўкамі ўтварае суцэльную карцінную плоскасць; з дэкаратыўнага боку — пера- вага блакітнага колеру (хоць сустракаецца і зялёны), з-за чаго драгічынскія куфры на навакольных рынках называлі «галубкамі», чым адрозніваліся ад огаўскіх ці мокраду- бравенскіх. Размяшчэнне ўзораў на драгічынскіх ку- фрах анапагічнае огаўскім, аднак імкненне да крыху драбнейшых роспісаў часам выклікала разбіўку карцінных плошчаў не толькі на 3 цэнтральныя, але і на некалькі акаймовачных прамавугольнікаў і квадра- таў, агульная колькасць якіх магла да- ходзіць да 15. У адрозненне ад умоўных огаўскіх, драгічынскія букеты ў цэнтрапь- ных квадратах больш рэальныя і жывыя. Майстры не імкнуцца ні да дакладнай сіме- трыі, ні да абавязковага паўтору. У агуль-
|