Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзе гэта было не так абавязкова.






Несумненна, далейшая цярплівая праца з

народнымі майстрамі магла б прынесці

свае вынікі. Аднак натуральны шлях раз-

віцця народных традыцый з-за сваёй адно-

снай працягласці аказаўся для фабрыкі

непрымальны. У арганізаваным цэху «ўда-

сканаленнем» огаўскіх роспісаў заняліся

прафесійныя мастакі. Дэкор куфэркаў на-

быў неабходную кампазіцыйную заверша-

насць і тэхналагічную дасканаласць, аднак

роспісы амаль цалкам страцілі традыцыйны

характар, хоць і выконваліся нярэдка наро-

днымі майстрамі з таго ж Огава. Адчува-

А.Б а г a т к е в і ч. Дыван. 1950-я гады. Па-

латно, роспіс. Курдзекі Докшыцкага раёна.

льна выявіўся прафесійны пачатак — сты-

лізатарства «пад народнае». Хоць роспісы і

выконваюцца быццам бы ў адпаведнасці з

народнымі традыцыямі — плоскасна, ла-

канічна, лакальна, без аб'ёмаў і колеравых

пераходаў, аднак у кампазіцыі, калары-

стыцы, малюнку адчуваюцца сухасць і ха-

лодная разважлівасць, мала характэрныя

для твораў народнага мастацтва. У рос-

пісах не адчуваецца рукатворнасці, і хоць

Яны выконваюцца пэндзлем уручную, а не

па трафарэтах, усё ж на іх ляжыць пячатка

стандартнасці і паточнасці, паколькі пра-

фесійныя распрацоўкі механічна і без якіх-

небудзь варыяцый паўтараюцца рукою вы-

канаўцы. Роспіс, як і аплікацыя саломкай,

пастаўлены на канвеер, паток, траціць свой

жывы народны характар. Асноўнае ў на-

родных роспісах — свабодны рух пэндзля,

Нестандартнасць малюнка, адлюстраванне

асобы выканаўцы, які арганічна спалучае

імправізацыйнасць з традыцыйнасцю.

Майстрыха па роспісу дываноў А.Багатке-

віч з Курдзекаў Докшыцкага раёна. 1983.

Роспіс

РОСПІС ПА ТКАНІНЕ I ШКЯЕ

Крыху пазней, чым штампаваныя, і прак-

тычна адначасова з распіснымі куфрамі ў

беларускім народным побыце набыў пашы-

рэнне дэкаратыўны роспіс па тканіне і

шкле. Нарадзіўшыся на пачатку 20 ст. спа-

чатку як новая, чыста самадзейная з'ява, у

1930—50-я гады дэкаратыўны роспіс стаў

амаль паўсюдным, у некаторых рэгіёнах

нават набыў характар промыспу, што спа-

радычна бытаваў яшчэ і ў 60-я гады.

Між тым цікавасць даследчыкаў да гэтага

віду беларускіх роспісаў выявілася толькі ў

80-я гады, калі апошнія практычна выйшлі з

побыту. Гэтаму ёсць сваё тлумачэнне. Лю-

бая новая з'ява ў народным мастацтве,

якая развілася за адносна кароткі час, на

Першым этапе непазбежна суправаджаец-

ца самадзейнымі праявамі, a то і яўнай без-

густоўнасцю і антымастацкасцю. У рос-

пісах гэта асабліва прыкметна: бадай, ніво-

дны іншы від народнага мастацтва не быў

настолькі дыскрэдытаваны аляпавата-сала-


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал