![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Новыя пабудовы, кампенсуючы недахоп
мастацкіх вырабаў прамысловай вытвор- часці. Менавіта да гэтага перыяду адносіц- ца росквіт гэтага віду народнага мастацтва. Распісныя дываны характэрныя практычна для ўсёй Беларусі, аднак у многіх рэгіёнах Гэта была хутчэй спарадычная, самадзейная з'ява, чым масавы, традыцыйны від наро- днага мастацтва. Апошняе датычыць хіба што заходняй часткі Паазер'я (Докшыцкі, Глыбоцкі, Пастаўскі, Мёрскі, Браслаўскі, Мядзельскі раёны), дзе мастацтва роспісу дываноў было масавай з'яваю, з характэ- рнымі мясцовымі традыцыямі і тыповымі асаблівасцямі. Калі польскія і ўкраінскія роспісы засноў- валіся на традыцыях дэкору сцен жылля і вясельных куфраў, то паўночнабеларускія маюць сваю крыніцу. Як ужо адзначалася, у беларусаў роспісы жылля не сустрака- ліся, не характэрныя для Паазер'я і распіс- ныя куфры. У той жа час бытавалі арыгі- Нальныя прыложкавыя дываны, выкананыя паліхромнай вышыўкай гладдзю па чорным фоне. Гэтыя досыць дэкаратыўныя, апе працаёмкія ў выкананні вырабы, відаць, і паспужылі асновай для роспісу дываноў. Адносная даступнасць алейных і клеевых фарбаў, параўнаўчая непрацаёмкасць вы- канання далі магчымасць распісным дыва- нам скласці сур'ёзную канкурэнцыю вы- шываным, а неўзабаве і наогул іх вы- цесніць. З'яўляючыся па ступені пашырэння маса- вым, мастацтва роспісу дываноў тым не менш не было ўсеагульнай справаю, як, напрыклад, ткацтва. Звычайна ў кожнай вё- сцы, a то і ў цэлым наваколлі сваім май- стэрствам выпучапіся 1—2 майстры ці май- стрыхі, якія выконвалі заказы суседзяў ці знаёмых. Гэта Л.Ючковіч і А.Багаткевіч (в.Курдзекі Докшыцкага раёна), М.Маро- зька (в.Пестуны Мёрскага раёна), Ф.Суха- віла (в.Бабруйшчына Глыбоцкага раёна), Г.Курыловіч (г.Шаркоўшчына), М.Папок (в.Ляшчынск Мядзельскага раёна) і інш. Аўтараў многіх работ вызначыць немаг- Чыма. Пры ўсёй разнастайнасці і індывідуаль- Роспіс насці почыркаў і манераў кожнага майстра паўночнабеларускія дываны вылучаюцца тыпова мясцовымі асаблівасцямі, што аб'я- дноўваюць іх у адзіную групу. Падобная кампазіцыя і матывы дэкору характэрныя і для некаторых роспісаў Польшчы, аднак паўночнабеларускія вылучаюцца большым мастацка-стылістычным адзінствам. Калі польскія роспісы на працягу паўстагоддзя прайшлі шлях ад стылізавана-геаметрычных да арнаментальна-дэкаратыўных формаў распінна-зааморфнага характару, а за- тым — да ілюстрацыйна-натуралістыч- ных40, то беларускія ўстойліва трымаліся арнаментальна-дэкаратыўных кампазіцый расліннага характару, толькі зрэдку адхіля- ючыся ў бок сюжэтна-тэматычных, яўна са- мадзейнага плану. Храналагічна розніца толькі ў тым, што фон даваенных дываноў звычайна белы ці шэры, з нефарбаванага палатна, пасляваенных, перыяду росквіту гэтага віду народнага мастацтва, — чорны, кампазіцыя больш адпрацаваная і даскана- Лая. Асноўны матыў распісных дываноў — А.К і ш. Дыван *Рай*. Фрагмент. 1930-я га- ды. Слуцкі раён.
|